Родныя мясціны вабяць прыгажосцю

Краязнаўчае падарожжа «Родныя мясціны вабяць прыгажосцю» правялі працоўнікі цэнтральнай бібліятэкі для навучэнцаў сярэдняй школы № 2 г. Ляхавічы. Рэйтанаўскі сядзібны комплекс у вёсцы Грушаўка, палацава-паркавы комплекс у вёсцы Савейкі, сядзібна-паркавы комплекс Чарноцкіх у вёсцы Нача, сядзіба Бохвіцаў у весцы Флер’янава, парк Рэпіхава ў Крывошыне, касцёл Святога Юрыя ў Сваяцічах, касцёл Святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах — Ляхавіцкі край багаты на гістарычныя і архітактурныя помнікі, і гэта далёка не поўны спіс. Бібліятэкары пазнаёмілі сваіх слухачоў з найбольш вядомымі і знакавымі помнікамі, з вядомымі гістарычнымі асобамі. Дзеці з цікаўнасцю разглядалі краязнаўчыя матэрыялы бібліятэкі: кнігі, бібліяграфічныя паказальнікі, альбомы, інфармацыйныя лісткі. Многія пазналі родныя мясціны (калі не свае, то бацькоў), расказалі свае гісторыі, а хтосьці і ў першыню пазнаёміўся з гісторыяй краю.

izobrazhenie2-004-kopiya izobrazhenie2-002-kopiya

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed