Пазнавальная гадзіна “Радзіма мая Беларусь” была праведзена 21 снежня бібліятэкарам Востраўскай сельскай бібліятэкі для вучняў старэйшых класаў Востраўскай СШ. Юнакі і дзяўчаты даведаліся шмат новага з гісторыі сваёй краіны. Бібліятэкар расказала пра падзеі, якія пакінулі след у лёсе раёна і яго жыхароў, а таксама вёскі Востраў. Рабяты з цікавасцю слухалі інфармацыю і актыўна дзяліліся сваімі краязнаўчымі ведамі.
Галіна Салавей,
бібліятэкар Востраўскай СБ