З 15 лістапада па 30 снежня ў Ляхавіцкай цэнтральнай бібліятэцы праходзіць акцыя “От всей души”, прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў . У чытальнай зале дзейнічае выстава «Рознакаляровыя дзівосы». Наведвальнікі дзённага знаходжання ДУ “Ляхавіцкі ТЦСАН” прадставілі свае творчыя працы: вышыванкі, малюнкі, сувеніры, вязаныя сімвалы году і інш. На выставе можна пазнаёміцца з біяграфічнымі звесткамі і творчымі дасягненнямі ўдзельнікаў.
Марына Нікіціна, заг. аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ЦБ