На свята беларускай пісьменнасці — у Слонім!

Сёлета Дзень беларускай пісьменнасці адзначаўся 1 верасня. Дваццаць шосты па ліку фестываль сустракаў у гэтым годзе горад Слонім. Наведаліся на гэта свята і бібліятэкары Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, і не толькі з тым, каб далучыцца да святкавання: падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», сярод якіх і наша бібліятэчная сістэма. Дыплом пераможца ІІ ступені і віншаванні ад нашага калектыва атрымала дырэктар Вольга Анатольеўна Пляшэвіч. Свае музычныя віншаванні лепшым бібліятэкарам нашай краіны падарыў беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”.

 

Лізавета Мацулевіч,
заг. аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий