Мы на семинаре «Православие родного края»

Падлеская сельская бібліятэка была запрошана на семінар “ Православие родного края”, які адбыўся ў канферэнцзале храма “Всех скорбящих радость” г. Мінск 28.02.2018.

Сярод удзельнікаў і дакладчыкаў бібліятэкары, настаўнікі і святары з усёй Беларусі. На гэты раз упершыню ў такога віду мерапрыемстве паўдзельнічалі дзеці. І гэта рабяты, чытачы Падлескай сельскай бібліятэкі, бібліягурток “Гарэзлікі”, землякі святога Серафіма Жыровіцкага. Прысутныя з вялікай радасцю сустрэлі маленькіх артыстаў, якія паказалі  ўсім міні-спектакль “Рождественский дед”. Дзеці настолькі спадабаліся прысутным, што ўсіх запрасілі і на будучае прыязжаць і радаваць сваімі выступленнямі. Рабятам былі ўручаны салодкія прызы і памятныя падарункі. Таксама яны змаглі прыкласціся да Святой іконы, прывезенай з самой Грэцыі. У гэтым падарожжы прымаў удзел настаяцель Свята Духаўскай царквы іерэй Канстанцін Шалудзько, які падтрымліваў нас.

Comments are closed