1 верасня бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі запрасілі вучняў другіх класаў СШ № 2 г. Ляхавічы на ўрок-падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”. У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, кнігі… Без Бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць. У кожнага з нас ёсць свая малая Радзіма – той куточак, дзе мы нарадзіліся, дзе жывуць нашы сябры і бацькі, дзе знаходзіцца наш родны дом. Мала знойдзецца ў Беларусі гарадоў, якія б маглі сапернічаць з нашымі Ляхавічамі. Кожная з эпох упісвала сваю старонку ў яго слаўную гісторыю, пакідала след на яго абліччы. Наш слынны і маляўнічы куток такі старажытны і такі малады! Падчас падарожжа дзеці знаёміліся з гісторыяй Ляхавіцкага краю – пра першае ўзгадванне пра Ляхавічы, адкуль пайшла гэта назва, калі быў створаны Ляхавіцкі раён, пра Ляхавіччыну ў гады Вялікай Айчыннай вайны і г.д. Таксама ўзгадалі пра Дзень беларускага пісьменства і горад Іванава, які гасцінна запрасіў адзначыць XXV гадавіну свята.
- На главную
- О нас
- Читателям
- Ресурсы
- Проекты
- Коллегам
- Краеведение
- Календарь знаменательных дат
- Улицы родного города
- ВЫТОКІ: гісторыя вёсак Ляхавіцкага раёна
- Зямля яднае і ўзбагачае: гісторыя сельскіх гаспадарак Ляхавіччыны
- Базы данных
- Мова маёй зямлі
- Невядомае аб вядомым: цікавыя факты аб Ляхавіччыне
- Духоўная спадчына Ляхавіччыны
- Торфобрикетный завод “Ляховичский”
- ПЦПИ
- Обратная связь