Завочнае падарожжа “Мілей за ўсё мясціны родныя” прайшло ў Востраўскай сельскай бібліятэцы 12 лістапада. Бібліятэкар расказала пра падзеі, якія пакінулі след у лёсе раёна і яго жыхароў, а таксама вёскі Востраў. Прысутныя паслухалі інфармацыю пра 2 брацкія магілы савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра растраляных яўрэяў, якія пражывалі ў той час у вёсцы, пра гісторыю Востраўскай Свята-Петрапалаўскай царквы і іншыя гістарычныя звесткі, якія адбываліся на гэтых землях.
Галіна Салавей,
загадчык Востраўскай СБ