28 снежня на базе Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі быў праведзены круглы стол “Ляхавічы – горад будучага”, на якім былі падведзены вынікі праекта “Мае Ляхавічы”, прысвечанага 530-годдзю горада Ляхавічы. На працягу чатырох маршрутаў вучні старэйшых класаў СШ № 1 знаёмілі нас з гісторыяй горада, выказвалі думкі аб змяненні горада, уяўлялі горад будучага… І гэта ў іх атрымалася. За работу над праектам вучні былі ўзнагароджаны падзячнымі граматамі. Рабяты выказалі шмат добрых і пазітыўных думак аб удзеле ў праекце і жаданне працаваць далей.
Таццяна Зелянко,
заг. сектарам аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў ЦБ