Крылы ільняныя — ручнікі

Кожны народ мае свае традыцыі, свае нацыянальныя асаблівасці: мова, культура, нацыянальныя стравы, прадметы побыту і іншыя. Адной з самых знакамітых беларускіх адметнасцей з’яўляюцца ручнікі. Ручнік заўсёды быў сімвалам дарогі. Нованароджанага прымалі на ручнік, маладзёны ступалі на ручнік на вяселлі — гэты сімвал захаваўся па сённяшні дзень. Ручніком праводзілі і ў іншы свет. Былі так званыя ахвярныя ручнікі: на іх вышывалі тое, што хацелі атрымаць, і прыносілі ў царкву. Амаль што згубіліся звесткі пра «ўціральнікі» — звычайныя ручнікі, якія выкарыстоўвалі штодзённа.

Аб гэтым цудоўным беларускім прадмеце вучням сярэдняй школы №1 расказала Ніна Фёдараўна Алёхнік, загадчыца Гайнінецкага Дома народнай творчасці, якая займаецца менавіта ткацтвам ручнікоў. Дзецям прадаманстравалі кнігі па ткацтву, самі ручнікі, расказалаі тэхналогію іх стварэння і прызначэнне. Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле калектываў «Сівізна», «Кужалёк», супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed