Краязнаўства – новыя гарызонты ў дзейнасці бібліятэк

11 лістапада 2023 года супрацоўнікі Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прынялі ўдзел у міжрэгіянальным семінары “Краязнаўства – новыя гарызонты ў дзейнасці бібліятэк” у Ганцавічах. Вопытам работы па стварэнню краязнаўчых электронных віртуальных рэсурсаў з калегамі падзялілася дырэктар ДУК “Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга Пляшэвіч. У праграме семінара было знаёмства з краязнаўчай дзейнасцю Ганцавіцкай і Баранавіцкай раённых бібліятэчных сістэм, прадстаўленне ўзорнага лялечнага тэатра “Усмешка” па творы Алеся Каско, краязнаўчая гадзіна ў пакоі “Хата з матчынай душой”, знаёмства з Хатыніцкай і Раздзялавіцкай сельскімі бібліятэкамі.

 

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий