Кніга суправаджае чалавека ўсё жыццё, па кнігах ён вучыцця, з кнігай адпачывае ў вольную хвіліну, скарачае час у далёкіх паездках. У кожнага ёсць любімы пісьменнік і любімая кніга, якую хочацца чытаць і перачытваць, запамінаць асобныя радкі.
У літаратурнае падарожжа пад назвай «Кніга — мудры дарадчык і сябра» адправіліся вучні 3«А» класа сярэдняй школы №1. З дапамогай вершаў і загадак знаёміліся дзеці з рознымі кнігамі і аўтарамі, пазналі гісторыю беларускага друку.