Кніга і чытанне як духоўная спадчына праваслаўя

23—24 лістапада ў Мінску праходзілі трэція Беларускія калядныя чытанні, арганізатарамі якіх выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук. У цэнтры ўвагі чытанняў — духоўная спадчына нашай краіны і актуальныя праблемы развіцця сацыякультурнага і маральнага жыцця беларускага грамадства, развіцця адносін паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой, інстытутамі дзяржаўнай улады і грамадскімі аб’яднаннямі.

23 лістапада ў рамках чытанняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбыўся круглы стол “Кніга і чытанне як духоўная спадчына праваслаўя ў гісторыі і культуры беларускага народа”, у яком прынялі ўдзел святары, кіраўнікі і супрацоўнікі бібліятэк навучальных устаноў, публічных і царкоўных бібліятэк, педагогі. Падчас круглага стала адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў ІІI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. Гран-пры конкурса было прысуджана нашым суседзям, бібліятэкарам з Баранавіч. Прыемна, што ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю”  падзячным лістом Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі была адзначана бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі Глеб Ларыса Мікалаеўна.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed