Горад, у якім мы жывём

… Вельмі шкада, што ты ні разу не пабываў у гэтым ціхім куточку бедарускай зямлі. А ты абавязкова палюбіў бы яго. Палюбій бы задумлівы гарадок з нягучнаю назваю Ляхавічы. Палюбіў бы сціплыя, мудрыя вёсачкі з тутэйшымі шчодрымі і працавітымі людзьмі. Бо шчодрасць і працавітасць гэтай зямлі перадаюцца ў спадчыну з пакалення ў пакаленне. І так, напэўна, было заўсёды. І хочацца верыць, што так будзе і далей…
Алесь Бадак

 

Прытуліўся да рачулкі з дзіўнай назвай Ведзьма наш невялічі гарадок. Ад роду яму паўтысячагоддзе пераваліла, а вось статус горада атрымаў у 1940 годзе, калі быў утвораны раён з цэнтрам у Ляхавічах. Спакойны і ціхі, утульны і зялёны, родны і блізкі — такі ён, наш гарадок. Яго не асаджаюць турысты, ён не ўваходзіць у спіс самых знакамітых мясцін, але ад гэтага не становіцца менш цікавым і любімым для нас, яго жыхароў.

23 верасня на краязнаўчую гадзіну «Горад, у якім мы жывём» у дзіцячую бібліятэку запрасілі юных ляхавічан — трэцякласнікаў СШ №2. Рабят пазнаёмілі з гісторыяй горада Ляхавічы, паведалі ім легенду пра раку Ведзьма, расказалі пра гарадскі герб. Дзеці здейснілі віртуальнае падарожжа па гарадскім вуліцам, падчас якога даведаліся і пра знакамітых людзей, імёны якіх гэтыя вуліцы носяць. Таксама рабятам прапанавалі віктарыну — трэба было пазнаць прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў, — у якой усе прымалі актыўны ўдзел і прадаманстравалі свае веды на «выдатна».

Comments are closed