Горад, у якім мы жывём

Пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай нашага роднага горада запрасіла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Шыпіла Г.Р. хлопчыкаў і дзяўчынак з прышкольнага лагера СШ № 1. Дзеці з цікавасцю слухалі пра Ляхавіцкую фартэцыю, пра гісторыю назвы горада, пра рэчку Ведзьма. Завочна “прагуляліся” па сучасных Ляхавічах. Вельмі пазнавальным было даведацца пра назвы вуліц горада. Гучалі вершы пра родны куточак нашых паэтаў-землякоў Алеся Бадака, Валянціны Пабягайла.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed