Горад літаратурны

28 верасня бібліятэкары прымалі ўдзел у святкаванні 527-годдзя горада Ляхавічы. Пляцоўка «Горад літаратурны» шчыра вітала ляхавічан у цэнтральнай бібліятэцы. Падарожжа пачыналася з тэматычнай святочнай фотазоны і «Лаборатории книг». Далей усіх жадаючых запрашалі ў краязнаўчае падарожжа «Ад Грушаўкі да Флер’янова». З кніжнымі навінкамі знаёміла «Литературная скамейка», на прыпынку «Время чтения в Пушкинском лукоморье» ў займальнай форме нагадвалі казкі А.С.Пушкіна. Не менш цікавым было паспаборнічаць у краязнаўчым блеф-клубе. З азартам госці свята ўдзельнічалі ў бяспроігрышнай латарэі. Таксама гараджанам прапанавалі выставу-продаж сувенірнай прадукцыі, якую вырабляе цэнтральная бібліятэка. Аншлагавай стала сустэча з бібліятэчнай варажбіткай Намаш Оілбіб.

Мікуліч А.І.,
бібліятэкар аддзела
бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий