Гістарычная памяць – дарога ў будучае

Урок ведаў “Гістарычная памяць – дарога ў будучае” прайшоў для вучняў 11 класаў СШ № 1 г. Ляхавічы 1 верасня 2022 года. Супрацоўнікі бібліятэкі зярнулі ўвагу рабят на мнагаграннасць гісторыі нашай Беларусі: было шмат трагічных і гераічных старонак ў любым гістарычным перыядзе, і ганарыцца нам ёсць чым. Год гістарычнай памяці – асаблівы год, дае нагоду зірнуць на краіну і людзей у свеце мінулага, цяперашняга і будучага.

Вучаніца СШ № 1 Вікторыя Навіцкая паведала сваім таварышам па школе аб міжнароднай акцыі “Поезд дружбы”, у якой сёлета яна прыняла ўдзел. Дзяўчынка падзялілася ўражаннямі ад гэтага падарожжа.

Вялікая Айчынная вайна – адна з самых трагічных падзей для беларусаў – забрала ў нас мільёны чалавечых жыццяў, але нягледзячы на тое, мы ведаем і помнім: на зямлі няма нічога даражэй, чым мір.

Таццяна Зелянко,
заг. сектара аўтаматызаціі бібліятэчных працэсаў ЦБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий