“Гарэзлікі” віншуюць з Пакровам

У нядзелю 14 кастрычніка жыхароў раёна радавалі сваімі віншаваннямі выхаванцы бібліягуртка “Гарэзлікі”. Сумесна з выхаванцамі васкрэсных школ г. Ляхавічы, в. В. Лотва, артысты пабывалі ў в. Востраў, дзе наведалі царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла і прынялі ўдзел у малебне. Настаяцель храма айцец Раман цікава расказаў пра гісторыю храма, а “Гарэзлікі” выступілі перад усімі прысутнымі. П’еса “Пакроў Багародзіцы” прыйшлася даспадобы усім, артысты здзівілі сваім уменнем трымацца на публіцы. Дарэчы, большасць выступіўшых, рабяты з мнагадзетных і няпоўных сем’яў. У “Гарэзліках” вядзецца вялікая работа па выхаванні найлепшых якасцей дзяцей. Іх талент і жаданне выступаць толькі натхняе на розныя ідэі і магчымасці для выступленняў.

Далей гастролі прадоўжыліся, і рабят чакалі ўжо ў в. Конькі. У мясцовым Доме культуры прайшоў канцэрт да Дня маці, дзе выступілі і нашы “Гарэзлікі”. П’еса найлепшым вобразам упісалася ў святочную праграму. Прысутныя апладыравалі зайчыку, мышцы-нарушцы, вожыку і лісе-прыгажуні, а таксама бабулі, Машы і вядучай, якія на выдатна справіліся са сваімі ролямі.

Выказваем падзяку ААТ “Жарабковічы”, кіраўніцтва якога заўжды прыходзіць маленькім артыстам на дапамогу і спагадліва прадастаўляе транспарт для ўдзелу ў мерапрыемствах, каб рабяты радавалі сваімі выступленнямі дарослых і дзяцей, дарылі святло і радасць усім.

 

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed