9 верасня бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі запрасілі гімназістаў 8—11 класаў на гадзіну асветы “Адкуль да нас прыйшла кніга?”. Прысутныя даведаліся, што для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня — асаблівая, святочная. Гэтым днём мы адзначаем вельмі значнае ў нашым духоўным жыцці свята — Свята Слова — Дзень беларускага пісьменства.
Пра тое, дзе ўпершыню святкаваўся Дзень беларускага пісьменства і друку, пра тое, адкуль да нас прыйшла кніга, вучні даведаліся пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі.