З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў
Ты выткана, дзiўная родная мова
Тэма святкавання міжнароднага дня роднай мовы запрасіла ўдзельнікаў клуба па інтарэсах “Наследники” на чарговую сустрэчу. 7 лютага вучні 2 “А” класа разам з бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі Шыпіла Г.Р. здзейснілі фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”. Галіна Рыгораўна прапанавада дзецям уявіць сябе пасажырамі цягніка, які адпраўляецца ў краіну Фальклорыю. На працягу падарожжа “цягнік” спыняўся на станцыях, дзе дзяцей чакалі цікавыя заданні – “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Казкі”, “Жарты”. З задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у гульні, дзе прыгадваліся звычаі, правілы паводзінаў у сям’і, у гульні “Сляпы музыкант”. Напрыканцы падарожжа дзеці праглядзелі мультыплікацыйны фільм “Беларускія прымаўкі”.
А.І.Мікуліч,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнай
рэкламы і маркетынгу