Напярэдадні Дня закаханых Русінавіцкая селькая бібліятэка запрасіла сваіх юных наведвальнікаў на свята «Дзень святога Валянціна». Бібліятэкар расказала ўдзельнікам мерапрыемства гісторыю ўзнікнення свята, а потым рабяты прынялі ўдзел у розных конкурсах і гульнях: падчас гульні «Пагадай, Валянцін!» яны выбіралі карткі ў форме сэрцайка з напісанымі на іх прадказаннямі і зачытвалі іх, у творчым конкурсе «Вясёлая “валянцінка”» трэба было намаляваць маленькімі сардэчкамі твар, у конкурсе «Складзі слова» дзецям трэба было з літар, якія складаюць назву свята, скласці іншае слова, а падчас конкурса «Схавай сваё сэрца» трэба было знайсці схаваныя ў памяшканні сардэчкі. Таксама рабяты паўдзельнічалі ў казачнай і песеннай віктарынах.
- На главную
- О нас
- Читателям
- Ресурсы
- Проекты
- Коллегам
- Краеведение
- Календарь знаменательных дат
- Улицы родного города
- ВЫТОКІ: гісторыя вёсак Ляхавіцкага раёна
- Зямля яднае і ўзбагачае: гісторыя сельскіх гаспадарак Ляхавіччыны
- Базы данных
- Мова маёй зямлі
- Невядомае аб вядомым: цікавыя факты аб Ляхавіччыне
- Духоўная спадчына Ляхавіччыны
- Торфобрикетный завод “Ляховичский”
- ПЦПИ
- Обратная связь