Дарога ў мінулае

17 красавіка цэнтральная бібліятэка гасцінна запрасіла сваіх чытачоў у віртуальнае падарожжа па Ляхавіччыне “Дарога ў мінулае”, прысвечанае Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. На працягу дня ў фае бібліятэкі для наведвальнікаў дэманстраваліся відэападарожжы, дакументальныя фільмы і прэзентацыі пра помнікі і гістарычныя мясціны Ляхавіцкага раёна. Словы падзякі за прыемнае падарожжа былі выказаны чытачамі Купалаўкі.

Таццяна Зелянко, заг. сектара БІіЭР

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий