Беларускія пісьменнікі – дзецям

6 верасня ў дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча “Беларускія пісьменнікі – дзецям” з удзелам дзяцей-наведвальнікаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. У гэтыя дні адзначаецца вельмі значнае ў нашым духоўным жыцці свята – Свята Слова – Дзень беларускага пісьменства. Дзецям расказалі пра ўзнікненне свята, пра славутых людзей Ляхавіччыны – Кастуся Турко, Алеся Бадака, Анатоля Станкевіча, Леаніда Пранчака. Бібліятэкары павіншавалі рабят з пачаткам навучальнага года, пажадалі моцнага здароўя, поспехаў у вучобе.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed