Пачынаючы з 2021 года, у нашай краіне штогод 17 верасня будзе адзначацца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Разнастайныя мерапрыемствы да гэтай даты працягваюць сваё шэсце.
Інфармацыйная гадзіна “Беларусь у нашых сэрцах” прайшла у бібліятэцы. З натхненнем і радасцю даўнія сябры купалаўкі Мікалай Куліцкі і Мікалай Юруць дзяліліся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі пра развіццё і станаўленне горада Ляхавічы. Чытачы актыўна задавалі пытанні пра вуліцы, будынкі якія існавалі раней, слухалі гісторыю роднага горада. У атмасферы патрыятызму і прыязнасці цікава прайшло мерапрыемства.
Нікіціна М.І., заг. аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ