Дыялог-перасцярога “Балючая праўда” да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы адбыўся ў зале мастацкай літаратуры цэнтральнай бібліятэкі. Чытачоў запрасілі прыняць удзел у мерапрыемстве, якое ў чарговы раз нагадала пра адно з самых жудасных здарэнняў ХХ стагоддзя, пра трагічную гісторыю гарадоў Прыпяць і Чарнобыль, аб бясстрашных героях, якія цаной ўласнага жыцця ратавалі чалавецтва ад гібелі. Бібліятэкары ўзнялі шэраг пытанняў аб тым, як жыць у сучасным свеце з забружаным паветрам, паведамілі страшныя гісторыі і факты пра Чарнобыль, прапанавалі літаратуру вядомых пісьменнікаў па тэме.
Заг. аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Марына Нікіціна