Адзiнота…
Сумнае слова…
Быццам сэрца тваё памiрае,
Нiбы дробныя кроплi дажджу
На вачах у цябе астываюць…
М. Прыходзька
І сапраўды, адзінота — не самая прыемная сацыяльна-псіхалагічная з’ява, аднак у нашым жыцці сустракаецца, на жаль, вельмі часта. І асабліва гэта адчуваюць пажылыя людзі, якія ў сілу розных жыццёвых абставін не маюць побач хоць каго-небудзь, хто б выслухаў, дапамог і падтрымаў.
1 кастрычніка 2016 года ў Беларусі адзначылі свята пашаны, павагі да старэйшага пакалення — Дзень пажылых людзей, да якого бібліятэкар Падлесскай сельскай бібліятэкі Глеб М. Н. і прымеркавала акцыю «Дом без адзіноты». Дзеці ў гэты дзень наведвалі знаёмых пажылых аднавяскоўцаў, дапамагалі ім па гаспадарцы і проста размаўлялі. Вось так усё проста — і дзецям карысна, і людзям прыемна.