Абласная газета напісала пра бібліятэкара Падлескай сельскай бібліятэкі

Глеб Ларыса Мікалаеўна без перабольшвання Бібліятэкар з вялікай літары. Яна па-сапраўднаму творчы, добразычлівы, апантаны сваёй справай чалавек. Ларыса Мікалаеўна выступала на Рэспубліканскім семінары работнікаў царкоўных і публічных бібліятэк «Духовно-нравственное воспитание и библиотека» ў бягучым годзе, яе артыкулы часта з’яўляюцца на старонках раённай газеты. А сёння, 17 ліпеня, пра нашу калегу напісала абласная газета “Народная трыбуна”…

“Што гэта яна зноў прыдумала?” – вяскоўцы ўжо ведаюць, што іх бібліятэкар Ларыса найчасцей  “парушальнік” спакою і ініцыятар шматлікіх акцый ды імпрэз. Менавіта яна не дае вясковай ідыліі ператварыцца ў правінцыйнае балота. Разам з дзятвой  з бібліяграфічнага гуртка яны ўвесь час у руху: вясну сустракаюць чытаннем вершаў проста на вясковай вуліцы, на святы  іх чакаюць у мясцовай царкве з прыгожым выступленнем. І нават зараз, у час летніх канікул, юныя артысты рэпетыруюць… мюзікл на беларускай мове. Касцюмы шые сама Ларыса Мікалаеўна, яна ж –аўтар песень…”.

http://www.tribune.by/?p=18977

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed