У рамках абласной бібліятэчнай акцыі “Читай! Мечтай! Действуй!” у Падлескай сельскай бібліятэцы адбылася гутарка “Моладзь чытае”. Вучні 9 класа Падлескай СШ расказвалі пра свае кніжныя захапленні і свае першыя кнігі. Выказванні на тэму “Чаму я наведваю бібліятэку” былі самыя розныя: хтосьці хоча пабыць адзін і ва ўтульным кутку пачытаць Сітнікава, хтосьці хоча паглядзець навокал з самага высокага ў Падлессі будынку, а хтосьці хоча з сябрамі ўзяць часопіс “Вожык” і пасмяяцца. Рабяты актыўна дзяліліся сваімі думкамі.
Ларыса Глеб, бібліятэкар Падлескай СБ