Да Дня маці ў цэнтральнай бібліятэцы імя Я.Купалы арганізавана выстава работ Рэгіны Шпак “Тепло материнских рук”.
Шпак Рэгіна Антонаўна нарадзілася ў жніўні 1942годзе у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці. Выпускніца Ляхавіцкай сярэдняй школы 1959года. У 1964 годзе скончыла Брэсцкі педінстытут па спецыяльнасці “Настаўнік рускай і беларускай мовы і літаратуры”. Пасля інстытута працавала настаўніцай у школах Лунінецкага, потым Ляхавіцкага раёнаў, завучам вочна-завочнай школы, настаўнікам сярэдняй школы №2 г. Ляхавічы. У школе некаторы час выкладала прадмет “Мировая художественная культура”, а потым стала ствараць сваю карцінную галерэю вышытых крыжыкам карцін вядомых мастакоў. У 2019 годзе падарыла сваю работу – карціну “Добры пастыр” – ксяндзу Ляхавіцкага касцёла. Таксама шмат карцін вышыла і падарыла сваякам і сябрам.
Выстава працуе на першым паверсе цэнтральнай бібліятэкі з 9 да 18 гадзін да 13 кастрычніка 2019 года .
Мікуліч А.І.,
бібліятэкар аддзела
бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу