Кожны вечар на пешаходнай вуліцы Савецкай у Брэсце з’яўляецца незвычайны чалавек. У цёмна-сінім кіцелі, у высокай фуражцы, з лесвіцай на плячы. Быццам з казкі Андэрсена. На яго поясе вісяць гадзіннік і крэсіва. Чалавек падыходзіць да аднаго з вулічных ліхтароў, прыстаўляе лесвіцу, узбіраецца наверх. Праз імгненне ў газніцы скача ярка-аранжавы агеньчык. За незвычайным чалавекам ад ліхтара да ліхтара пераходзіць натоўп разявак. Здымаюць яго на смартфоны i камеры. Нядзіўна — цяпер сапраўднага ліхтаршчыка ў нашай краiне можна ўбачыць толькі ў Брэсце. На тое, каб запаліць 17 ліхтароў на Савецкай, Віктару Кірысюку патрэбна прыкладна з паўгадзіны. Яшчэ столькі ж — на размову з турыстамі і шматлікія фота на памяць. Ад сваёй публічнасці ліхтаршчык не стаміўся. Наадварот, ён усмешлівы і гаваркі.
Ссылки: https://www.sb.by/articles/plyen-epokhi-asvyatlennya.html