Ці далёка ад Чашнікаў да Парыжа? Як сказаць… Калі на Пастаўшчыну, дзе ў Казлоўшчынскім сельсавеце ёсць вёска Парыж, то недалёка. А калі ў Францыю — не адна тысяча кіламетраў. Але гэта не адлегласць для чалавека, які любіць жыццё. Ураджэнец горада Перона (вобласць Пікардыі ў Францыі) Барыс Поль Жорж Буаняр у свой 51 з лёгкасцю пераадольвае яе. Ужо тры гады француз жыве ў неперспектыўнай па цяперашніх мерках вёсачцы з назвай Стражэвічы на Чашніччыне. Дзякуючы сучасным інтэрнэт-тэхналогіям ён мае магчымасць распавядаць сваім французскім суайчыннікам пра краіну, з якой яго цяпер звязаў лёс.
Чытаць: https://www.sb.by/articles/z-perona-strazhevichy.html