Што, цікава, адчуў бы хлопец, калі на спатканні дзяўчына замест памады ці тушы дастала б з сумачкі… набор стамесак? Такая сітуацыя гіпатэтычна магла б адбыцца з 20-гадовай Дзіянай ФІЛІПЧЫК: дзяўчына займаецца не самай звычайнай для «слабага полу» справай — мастацкай апрацоўкай дрэва. Пра сваё захапленне юная рамесніца распавяла «Чырвонцы. Чырвонай змене».