Праект “Страчаная спадчына” ажыццявіўся ў цэнтры горада пад адкрытым небам. Пакуль у музеі дзевяць аб’ектаў. Усе яны — вынікі конкурсу, які мясцовы аддзел культуры праводзіў сумесна з грамадскімі арганізацыямі БРСМ і “Белая Русь”. Аўтарамі макетаў выступілі школьнікі і выкладчыкі навучальных устаноў раёна. Каб дасканала перадаць знешні выгляд страчаных аб’ектаў, ім прыйшлося вывучыць нямала гістарычных фотаздымкаў і дакументаў.
Ссылки: https://www.sb.by/articles/miniyatsyurnae-vyartanne-z-nebytstsya.html