Калі дзве дзяўчыны прыйшлі на мерапрыемства ў аднолькавых сукенках — гэта катастрофа. Іншая справа, калі падобна адзеліся мама з дачкой. Стыль famіly look вельмі папулярны за мяжой. Мінчанка Таццяна ШАПАВАЛАВА вырашыла, што беларусам таксама варта пераняць гэту модную тэндэнцыю, і пачала ствараць яркія камплекты ў адным стылі для бацькоў і іх дзетак. «Курыца Памада» — так небанальна маладая мама назвала сваю лінію адзення з вясёлымі прынтамі. Таццяна расказала нам, як, не маючы адукацыі дызайнера, запусціць сваю калекцыю, чаму сучасныя мамы не ходзяць у халатах і як выхаваць у дзіцяці пачуццё густу.