Душа і крылы

Ксёндз Юрый Ноцунь сем гадоў жыве і служыць у каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў невялікай вёсцы Барадзенічы Браслаўскага раёна. Акрамя пастырскіх абавязкаў, 47-гадовы святар вядзе нядзельную школку для падлеткаў з суседніх вёсак, сустракаецца з моладзю, наведвае нямоглых старых, наводзіць парадак на двары храма і вясковых могілках, асабліва перад днём Усіх Святых.

А яшчэ ксёндз Юрый спраўна вядзе сваю гаспадарку — на ягоным падворку шмат жыўнасці. Ёсць сярод гадаванцаў і незвычайны прадстаўнік птушынай сям’і — белы бусел Фомка. Птушанё, якое выкінулі з гнязда, падабралі дзеці і прынеслі да ксяндза. Бусліка выхадзілі, паставілі на крыло. Але птушка прывязалася да свайгоапекуна і не збіраецца ў вырай. Бусел — упрыгажэнне і любімчык вёскі — праводзіць святара на службы і сустракае яго пасля набажэнства каля ганка дома.

http://zviazda.by/2015/10/108332.html

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed