Падчас музычнага фестывалю Viva Braslav адбыўся першы ў Беларусі чэмпіянат па пераносцы жонак. Удзел у экстрэмальным забегу прынялі 16 сямейных параў. Галоўная ўмова — мінімальная вага жонкі мусіць быць не менш за 49 кг. На дыстанцыі канкурсантаў чакалі водныя і балотныя перашкоды. Найлепшы час паказалі Фёдар і Алеся Мухо. Ім дастаўся галоўны прыз — піва на вагу жонкі (50 кг).
Глядзець фота: https://nn.by/?c=ar&i=194490