У Полацку прайшоў незвычайны перформанс.
— У арт-праекце «Арнаменты на дрэвах» бралі ўдзел некалькі дзясяткаў школьнікаў і студэнтаў з Беларусі і Германіі. Яны нанеслі на кару 10 дрэў дэкаратыўныя кампазіцыі: кругі, ромбы, шматграннікі, зоркі, крыжы, спіралі… Выкарысталі 10 кілаграмаў садовай пабелкі і 10 каробак гуашы. Гэтыя матэрыялы бяспечныя для раслін. Нанясенне малюнкаў на рэльефныя паверхні — даволі складаны працэс. Ён атрымаўся відовішчным, — паведаміла «Звяздзе» Валянціна Уласенка, прэс-сакратар Полацкага райвыканкама.