Не маркамі адзінымі

Як жыхар вёскі Лунна сабраў унікальную філатэлістычную калекцыю на біблейскую тэму.
Кажуць, што шляхі Божыя неспазнаныя — ніколі не ведаеш, дзе і як напаткае цябе найвышэйшая сіла. Гэта пацвярджае і прыклад жыхара вёскі Лунна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці Лявона КАРПОВІЧА. Працуючы школьным настаўнікам, 15 гадоў таму ён вырашыў, што будзе калекцыянаваць маркі. Каб не сапернічаць з карыфеямі, прагледзеў тыя тэмы, якія ўжо збіраюць іншыя, бо не хацеў паўтарацца. Ён знайшоў вольную нішу і пачаў збіраць маркі на біблейскую тэму. Так распачаўся яго шлях да спазнання дабра і зла: ён вучыўся таму, што ёсць сапраўдная любоў і міласэрнасць.

http://zviazda.by/2015/08/95571.html

Comments are closed