А на галаве… сіта, ці ў чым выходзілі замуж нашы прабабулі?

Доўгі час асноўным галаўным уборам беларускай нявесты былі вяночкі. Толькі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя сталі з’яўляцца ўборы з вэлюмам. Спачатку яго проста чаплялі да вяночкаў, пасля стварылі ўбор з брылямі. Шырока распаўсюджанымі ў маладых гэтага перыяду былі тры віды вянкоў: віты вянок з жывых кветак, вянок-абручык (на дроціку або каркасіку) і вянок на цвёрдай аснове — з лубу, бяросты ці кардону. Маглі выкарыстаць і простае сіта. Яго абгортвалі з благога боку звычайным палатном, а з добрага — дарагой тканінай (да прыкладу, аксамітам, шоўкам) і аздаблялі рознымі кветкамі. Існавалі і палатняныя галаўныя ўборы. Гэта маглі быць перавязкі і скіндачкі — складзеныя ручнікі, завязаныя ззаду, з вышыўкай на лобнай частцы і канцах…

Чытаць: https://www.sb.by/articles/a-na-galave-sita.html

 

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed