13-гадовая беларуская балерына пазмагаецца за перамогу ў фінале прэстыжнага міжнароднага конкурсу ў ЗША

Каб патрапіць на фінішную прамую Youth America Grand Prix, вучаніцы Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Алесі Асташонак прыйшлося абысці каля 3,5 тысячы дзяцей з усяго свету. Менавіта столькі заявак было пададзена на ўдзел у танцавальным спаборніцтве. Паўфіналы аднаго з самых буйных і аўтарытэтных конкурсаў у свеце, у якім удзельнічаюць вучні балетных школ, праходзілі сёлета ў Амерыцы, Аўстраліі, Бразіліі, Карэі, Мексіцы, Францыі і Японіі. Наша суайчынніца выступіла ў паўфінале YAGP у амерыканскай Філадэльфіі. Дзяўчына выканала варыяцыі з балетаў “Карсар” і “Раймонда” і заняла 2-е месца сярод 112 удзельнікаў ва ўзроставай катэгорыі 12—14 гадоў, пакарыўшы журы тэхнікай выканання і артыстычнай падачай.

 

Чытаць: https://www.sb.by/articles/datantsavats-da-alimpu.html

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed