Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Хоры
Цітовіч Генадзь Іванавіч – стваральнік і мастацкі кіруўнік Падлескага народнага хору
Спяваюць усе!
Падлескаму народнаму хору – 75. Яго стварэнне з’яўляецца эўрыкай, вынікам творчай працы Генадзя Цітовіча
Жамчужына народнай творчасці. Любімы творчы першынец маэстра Цітовіча. Вядомы і шаноўны за талент ад нараджэння. Зрэшты, равеснік Брэсцкай вобласці і яе галасісты пявучы штрых, біяграфічны фрагмент, кавалачак гісторыі і культуры. Гэта пра Падлескі народны хор, які адзначае свой брыльянтавы юбілей — 75. Гучыць прыгожа і даказальна – ніякіх дадатковых аргументаў наконт запатрабаванасці, жыццёвасці калектыву і не трэба шукаць.
Калектыву, які стаў правобразам, першапачаткам, “генеральнай рэпетыцыяй” нацыянальнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча.
І хаця наш Падлескі быў створаны восенню 1939, шлях да яго пачаўся трыма гадамі раней.
…Апантаны народнай песняй, падчас фальклорнай вандроўкі трапіў будучы маэстра ў Падлессе, і сэрца яго адразу і назаўсёды было аддадзена гэтаму песеннаму краю. Праз тры гады сёстры-падляшанкі Вольга і Вера Федчыкі прыйшлі да яго, супрацоўніка Баранавіцкага радыё, для запісу песень, і з гэтага моманту, можна лічыць, пачалася біяграфія мастацкага калектыву. Здавалася, усё Падлессе спявала, а ў хоры – самыя галасістыя, самыя таленавітыя. Асновай іх творчасці была і застаецца народная песня. Адна “Ой, рэчанька, рэчанька” чаго вартая!
Які ж імклівы ўзлёт быў наканаваны самадзейным артыстам! Праз паўгода яны занялі першае месца ў абласным аглядзе мастацкай самадзейнасці. А потым была паездка ў Маскву для ўдзелу ў дэкадзе беларускага мастацтва. Выступалі на сцэне Вялікага тэатра, на ўрадавым прыёме ў Крамлі, ім апладзіраваў Сталін. І падарункі ад Сталіна прывезлі дамоў – ладныя боты, шыкоўны баян. Па ўспамінах Веры Федчык, занатаваных у кнізе “Памяць. Ляхавіцкі раён”, у час Вялікай Айчыннай фашысты ледзь вёску не спалілі за тое, што “у Крамлі камуністам спявалі”.
З 1944-га (цэлых сем дзесяцігоддзяў) у калектыве Лідзія Смаршчок. Сёння яна жыве ў Ляхавічах, у сям’і дачкі. Шмат цікавага памятае і расказвае пра хор, пра Цітовіча, пра бясконцы, як сёння назвалі б, гастрольны тур самадзейнага калектыву з заўсёдным аншлагам. І пра тое Лідзія Макараўна нагадае, як “хорамі сябравалі” – Падлескі і імя Пятніцкага. А прысвоілі нашаму званне народнага, дык хор імя Пятніцкага з віншаваннямі ў Падлессе на ўрачыстасць з нагоды прыязджаў. Было гэта ў 1965 годзе.
Генадзю Цітовічу да дзесяцігоддзя калектыву, як яго кіраўніку, прысвоілі званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Хор адточваў сваё выканальніцкае майстэрства, разам з ім прафесіянальна рос Цітовіч. Ці не доказ гэтаму стварэнне дзяржаўнага народнага хору БССР (сёння гэта нацыянальны народны хор Беларусі імя Генадзя Цітовіча), у першы склад якога ўвайшло некалькі падлескіх спевакоў. Да канца жыцця Генадзь Іванавіч заставаўся апекуном свайго падлескага творчага дзецішча і часта бываў у вёсцы. А недзе ў 1980-м падчас аднаго з прыездаў сюды даведаўся аб прысваенні яму звання ганаровага калгасніка калгаса імя Леніна (так тады называлася тутэйшая гаспадарка), чым надзвычай быў узрушаны і заўсёды радаваўся гэтаму. Маэстра Цітовіч па праву ганаровым калгаснікам стаў. Яго ў вёсцы лічылі сваім, паважалі, шанавалі. І калгаснікі, і старшыні Васілій Кунціш, потым Валянцін Сапун сустракалі, як самага дарагога госця.
Не эпізодам, а часткай біяграфіі хору быў пераемнік Цітовіча Міхаіл Жук, які доўгі час кіраваў Падлескім хорам. Як жа чыста ўліліся ў песню галасы салістак Галіны Мазюк, Ніны Буцько, Таццяны Русак, Валянціны Вінель, Надзеі Таранда, Марыі Праневіч і іншых таленавітых падляшанак і падляшан, што папоўнілі калектыў, у свой час абмаладзілі яго. Галіна Мазюк і сёння – гонар мастацкай самадзейнасці ўсяго раёна.
Між краёў шырокіх, на краю Палесся
У садах красуе вёсачка Падлессе…
Гэтую песню Генадзь Цітовіч напісаў некалі для хору, і ў ёй чуецца яго прызнанне ў любві песеннаму краю, галасістым, прыгожым людзям.
Што мы сёння «маем ў дастатку», калі гаварым пра гэты творчы калектыў-? У нас ёсць народны Падлескі хор, які пацвярджае сваё званне і які сёлета даў некалькі канцэртаў. І дастойны працяг пад назвай “Падляшаначка” зрывае апладысменты залы. Вёска-спявуха, вёска-красуня стала аграгарадком. Так хацелася б, і гэта было б справядлівым і правільным, каб юбілей хору стаў штуршком для яго новага творчага ўздыму.
…А вуліца нашага райцэнтра, на якой я жыву, названа ў гонар Генадзя Цітовіча, чыё прозвішча, дарэчы, і на рускай мове гучыць і пішацца праз «и» пасля «ц» – Цитович.
Барадзіна, В. Спяваюць усе! / Вольга Барадзіна // Ляхавіцкі веснік. – 2014. – 6 снежня (№ 91). – С. 3.
КОЛХОЗНЫЙ, НАРОДНЫЙ
Хор колхоза имени Ленина Ляховичского района был организован народным артистом БССР Г. И. Цитовичем. Певцы из села Подлесье трижды демонстрировали свое искусство в столице нашей Родины Москве, на их счету сотни концертов в селах и городах Белоруссии. На днях хору исполнилось 30 лет.
В репертуаре коллектива более 80 песен. Колхозный хор награжден многими дипломами и Почетными грамотами 1965 году решением коллегии Министерства культуры БССР ему присвоено звание «Народный хор».
Свой юбилейный концерт колхозные певцы показали в клубе родного села. На нем присутствовал организатор хора народный артист СССР Геннадий Иванович Цитович. Старейшему колхозному хору была вручена почетная грамота областного управления культуры. Наград удостоены активные участники хора.
Герман, В. Колхозный, народный / В. Герман // Заря. – 1971. – 16 января.
ПАДЛЕСКІ НАРОДНЫ ХОР.
Створаны ў 1939 у в. Падлессе Ляхавіцкага р-на пры сельскім Доме культуры. У 1965 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік Г.І. Цітовіч. Кіраўнікі: М.А.Жук(з 1959), В.М.Якуніна (з 2000). У складзе калектыву 23 чал. ва ўзросце ад 18 да 63 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні «Ой, там, на таргу, на базару», «Добры вечар вам», «Як пайду я па-над лугам», «Белая ружа», «Із-пад гор, гары», «Цераз лес, лясок, лясочак», «Ой, за дваром новенькім», апрацаваныя «Ой, ты, поле» С.Бугасава, «Каля лесу туман» М.Сіраты, бел. кампазітараў «Прывітальная», «Вёсачка Падлессе» Г.Цітовіча, «Каця-маладзіца» І.Сушко, «Гарманіст» Л.Захлеўнага, «Вёска ажыве» У.Будніка і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю-кірмашу «Дажынкі», фестываляў: абл. вак.-харавога мастацтва «Ляці, наша песня», раённага фалькл. мастацтва «3 крыніц спрадвечных» (усе г. Ляхавічы, 2013).
Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т.6 / рэдкал. : У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2015. – С.118.
Кастрычнік 2019 г. — 80 гадоў з часу ўтварэння Падлескага народнага хору (Ляхавіцкі р-н; 1939)
У вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў кастрычніку 1939 г. быў створаны самадзейны хор. Яшчэ трыма гадамі раней саліст Беларускага радыё Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897–1967), ураджэнец гэтай вёскі, які нейкі час настаўнічаў у роднай вёсцы, стварыў пры школе харавы гурток, заахвочваў моладзьда спявання народных песень.
Пасля далучэння Заходняй Беларусi да БССР актывізавалася культурнае жыццё. Малады этнограф Генадзь Іванавіч Цітовіч (1910–1986), выпускнік Віленскай кансерваторыі, які працаваў тады ў музычным аддзеле радыёкамітэта Баранавіцкай вобласці, кансультантам Дома народнай творчасці, зацікавіўся харавым калектывам у Вялікім Падлессі, лірычныя песні кранулі яго душу.
Песні, якія нараджаліся ў Вялікім Падлессі, прыносіліся ў гэтую вёску, прыжываліся ў ёй, набывалі выгляд тыповай двухгалосай песні, якую спяваюць хорам. Асаблівасць была тая, што роля харыста не зводзілася да пасіўнага спявання, харыст з’яўляўся запявалам і падгалоскам, песня тэатралізавалася. Хор вёскі захоўваў самабытнасць народнага выканання, яго імправізацыйную вольнасць і чысціню выканання.
Г. І. Цітовіч аграніў, прымусіў пералівацца ўсімі фарбамі свой галоўны твор — Падлескі хор. З асяроддзя харыстаў быў абраны кіраўнік калектыву — Васіль Пятух, які лепш за іншых ведаў народную песню, граў на балалайцы і мандаліне. Спачатку харавы гурт складаўся з 18 чалавек, у канцы 1939 г. у ім налічвалася 30 удзельнікаў. Першая праграма складалася з рэвалюцыйных, лірычных і жартоўных песень. Першае выступленне адбылося ў сваёй вёсцы, потым на радыё, а пасля ўся рэспубліка слухала самабытны калектыў.
Г. І. Цітовіч часта наведваў Вялікае Падлессе, з 1940 г. ён аддаваў шмат часу і ўвагі культуры харавога спявання. Падлескаму калектыву пашчасціла быць удзельнікам Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве (1940), што стала этапам у гісторыі яго існавання.
Вялікая Айчынная вайна спыніла работу хору. Нямецка-фашысцкія захопнікі адразу расстралялі калгасных актывістаў, сярод іх былі В. Пятух і іншыя актыўныя харысты. Пасля вызвалення (1944) дзейнасць хору аднавілася. Хор выступаў у вайсковых часцях, шпіталях, спяваў для насельніцтва гарадоў і вёсак.
Хор пад кіраўніцтвам Г. І. Цітовіча з 1944 г. значна вырас. У 1945 г. калектыў выступаў у Маскве на аглядзе мастацкай самадзейнасці. У 1945–1946 гг. хор знаходзіўся ў складзе Беларускай філармоніі. У разнастайным рэпертуары хору было каля 100 песень, асноўнае месца належала лірычным песням, песням каляндарна-абрадавага цыкла, народным баладам, багата было жартоўных песень з народнымі матывамі.
Восенню 1947 г. удзельнікі хору выступалі на сцэнах Маскоўскай кансерваторыі, Канцэртнай залы імя Чайкоўскага і інш. Калектыў пазнаёміўся і пасябраваў з маскоўскім хорам імя Пятніцкага, які прыязджаў у Падлессе.
Мастацкая практыка Г. I. Цітовіча ў Падлескім мастацкім калектыве стала асновай таго, што ў 1951 г. яму было даручана стварыць Дзяржаўны народны хор БССР. Асновай стылю і рэпертуару новага калектыву стала творчасць спевакоў з Вялікага Падлесся. Пасля пераезду ў Мінск, да апошніх дзён жыцця Генадзь Іванавіч працягваў заставацца апекуном, дарадчыкам Палескага калектыву. Г. І. Цітовічу былі прысвоены званні народнага артыста БССР (1955), народнага артыста СССР (1968), ганаровага калгасніка (1980).
З 1959 г. Падлескім хорам кіраваў Міхаіл Жук. Падлескі народны хор вёў вялікую канцэртную дзейнасць, з’яўляўся актыўным папулярызатарам і творцам беларускай народнай песні, выступаў ў Беларусі, Расіі, на Украіне. Хорам апекаваўся мясцовы калгас імя Леніна. У 1965 г. хору было прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў». У гэты час у хоры было 50 спевакоў. Дыпламант I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977). У 1979 г. калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
З цягам часу ў рэпертуары з’явілася каля 300 песень. Пераважна апрацоўкі беларускіх народных песень («Із-пад гор, з-пад гор», «Ой, у полі на раздоллі», «Расцвілася роза пры дарозе», «Рэчанька» і інш.), творы, што ўзніклі ў самім калектыве («Вёсачка Падлессе» Г. Цітовіча, «Нам прыслала Масква падкрапленне», «Падзяка», «Падлескія вячоркі» і інш.), песні беларускіх кампазітараў («Спявай, маё Палессе» М. Вайцяхоўскага, «Святочная» А. Туранкова, «Край Палескі» Ю. Талесніка і інш.).
З 2000 г. кіруе калектывам Вольга Мікалаеўна Якуніна. У складзе 23 удзельнікі ва ўзросце ад 18 да 63 гадоў. У калектыве ёсць дуэты, трыа і ансамблі, жаночы і мужчынскі хары, фальклорна-этнаграфічны ансамбль. У верасні 2013 г. хор прымаў удзел у праекце «Наперад у мінулае» тэлеканала «Беларусь-3». 6 снежня 2014 г. у Ляхавіцкім ГДК адбыўся канцэрт, прысвечаны 75-годдзю Падлескага народнага хору.
Матэрыялы падрыхтаваны ў 2019 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Прытульчык Рыма Уладзіміраўна, бібліятэкар-бібліёграф
Записала «Мелодия»
Всесоюзная фирма грампластинки «Мелодия» по заказу Министерства культуры БССР записывает песни в исполнении известных коллективов художественной самодеятельности республики. Этого права удостоен и Подлесский народный хор Ляховичского района.
Звуковой выпуск познакомит слушателей с песнями «Прывітальная”, «Нам прислала Москва подкрепление», “Бяроза белая караністая”, “Я каліну-маліну ламіла”, “У суботу радзілася”, “А ў лесе на дубочку” и другими.
На грампластинке будут звучать голоса активных участников хора – Лидии Сморщёк, Герасима Проневича, Надежды гончарик, Романа Бурвеля, Валентины Бурак и других тружеников полей и ферм колхоза имени Ленина.
Петух, А. Записала «Мелодия» / А. Петух // Заря. – 1978. – 12 апреля.
МЬІ ЎДЗЯЧНЫ ВАМ, МАЭСТРА ЦІТОВІЧ!
Блаславенны лёс, які 60 гадоў таму злучыў дзве з’явы – Цітовіча і вёску Падлессе. Выпадковасць, супадзенне, заканамернасць, а, можа, усяго пакрысе, ды толькі шчаслівейшага спалучэння не ўяўляецца. Бы птушцы, што рвалася ўвышыню, былі дадзены крылы. Бы карціна, якая магла ў аднолькавай ступені застанца недапісанай ці ператварыцца ў шэдэўр, трапіла ў рукі майстра. Народная песня, народныя выканаўцы і вялікі Маэстра зліліся ў сваёй любві і прыхільнасці да творчасці, каб па-новаму вытанчана, сакавіта і выразна загучалі родныя напевы. І гучаць з лёгкай таленавітай падачы Генадзя Іванавіча, з яго ўрокаў праз дзесяцігоддзі шырацца, набываюць новую моц і прыгажосць.
Цітовіч на той час калясіў на сваім веласіпедзе па Бсларусі. Фалькларыст, этнограф, студэнт Віленскай кансерваторыі, у сваіх бясконцых экспедыцыях ёй шукаў адзіны каштоўны для яго скарб – забытыя песні. Аднойчы спыніўся ў Падлессі, падрасіў папіць і, зразумела ж, запытаў, ці спяваюць тут. Спяваюць, і ды яшчэ як! Зрабіў-такі некалькі запісаў малады вандроўнік. А ў 1939 з кансерваторскім дыпломам трапіў у Баранавічы працаваць адказным рэдактарам на радыё, дзе і знайшлі яго сёстры Вера і Вольга Федчык. Ах, якія цудоўныя песні прапанавалі яму падляшанкі, як заслухаўся, адно што не аслупянеў, калі пачуў іх шыкоўныя галасы. Праз тыдэень на фурманцы бацька сясцёр прывёз Генадзя Іванавіча ў вёску. Праз дзесяць дзён спевакам з Падлесся прадаставілі эфір на радыё, а на кастрычніцкія святы яны выступалі ўжо ў Ляхавічах.
Тут знайшоў свой галоўны самародак – песенны край Вялікага Падлесся, які аграніў, прымусіў блішчаць усімі фарбамі кампазітар, музыкант, фалькларыст, артыст Генадзь Іванавіч Цітовіч. На ім і з дапамогай яго шліфаваў ён свой талент, адкрываў для сябе і для нас таленты іншых. Адна з вуліц райцэнтра носіць імя гэтага цудоўнага чалавека, з якім непарыўна звязана развіццё харавога мастацтва, адраджэнне фальклорных традыцый у Беларусі.
Гэта ўжо потым яму наканавана было стаць знакамітым кампазітарам, вядомым фалькларыстам і даследчыкам, народным артыстам Савецкага Саюза, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі рэспублікі, арганізатарам і мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР. А тады, у канцы, трыццатых, усё сэрца Цітовіч аддаваў свайму любімаму дзецішчу – хору з Вялікага Падлесся. На дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве выступленне калектыву пераўзышло ўсе чаканні. Яго запісалі на грампласцінку, а ў падарунак галасістым спевакам уручылі… боты: жыццё заможным не было. Але што тыя нястачы ў параўнанні з Вялікай Анчыннай. Фашысты не маглі дараваць удзёльнікам хору спявання бальшавікам у Крамлі. Чацвярых на чале з кіраўніком, якім на той час быў Васіль Пятух, расстралялі. Вера Федчык зноў, бы добры анёл, дапамагла: падказала Цітовічу, што шукаюць і яго.
Генадзь Іванавіч прыехаў у Вялікае Падлессе пасля вызвалення вёскі і адразу ж узяўся за аднаўленне хору. Праз пару месяцаў пачаліся выяздныя канцэрты па шпіталях рэспублікі, а неўзабаве – і выступленне на саюзнай сцэне. Калі Цітовіч ствараў Дзяржаўны хор Беларусі, у аснову яго стылю і рэпертуару паклаў творчасць самадзейных спевакоў з Падлесся. Узяў у Мінск і траіх з іх, больш не было магчымасці.
Многія, каму прапаноўваў, адмовіліся ад гарадскога жыцця. А спяваць можна і дома, дзе дыхаецца лягчэй, дзе твой голас ужо ведаюць, здаецца, і нябёсы, і старыя дрэвы, і ўсё наваколле. Ды і добраму свайму вучню пакінуў там справу, надзейнаму, улюбёнаму ў народнае мастацтва Міхаілу Жуку.
Новы калектыў, створаны Генадзем, Іванавічам у Мінску – прафесіянальны, надзвычай моцны, зрабіў сваёй „візіткай” шчымлівую „Рэчаньку”, запісаную на Гродзеншчыне. І. па сённяшні дзёнь ёй апладзіруюць новыя пакаленні слухачоў. У 1955 Дзяржаўны народны хор БССР пад кіраўніцтвам Цітовіча, прадстаўляў на V Сусветным фестывалі дэмакратычнай моладзі і студэнтаў у ІІІІР савецкае мастацтва. А на пачатку 1980 яму прысвоена званне акадэмічнага.
Генадзь Іванавіч Цітовіч – асоба надзвычай яркая, таленавітая, апантаная. Яго імя не падлягае забыццю, яго песні гучаць і сёння. Сярод шматлікіх прэстыжных тытулаў, якімі ён адзначаны пры жыцці, было адно і сціплае, але вельмі дарагое ягонаму сэрцу званне заслужанага калгасніка калгаса імя Леніна. Лёс навечна звязаў імя Маэстра з гэтай часцінкай Ляхавіччыны. І дзякуй яму, што так адбылося, што сёння на нашай зямлі непамечанае ў календары свята, ля вытокаў якога, па сутнасці, стаяў Цітовіч.
О. СВЯТЛОВА.
Святлова, О. Мы ўдзячны вам, маэстра Цітовіч! / О. Святлова // Ляхавіцкі веснік. – 1996. – 5 ліпеня (№ 52). – С. 1 – 2 .
ПАДЛЕССЕ – КРАЙ ПЕСЕННЫ
Тое, што Падлессе – край песенны, бясспрэчна бы аксіёма. Са славутым вясковым народным хорам звязана імя вялікага Цітовіча, які, па сутнасці, быў і адкрывальнікам, і бацькам гэтага самабытнага мастацкага калектыву. Га- ласістыя падляшане яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны зачаравалі сваім выканаўчым майстэрствам не толькі землякоў-беларусаў — пакарылі сэрцы нават разбэшчанай „зоркавымі” канцэртамі маскоўскай публікі.
Ах, як спяваюць у Падлессі! Па-крынічнаму чыста, мілагучна, задушэўна. Сапраўдны цуд, які за 60 гадоў таму раз і назаўсёды ўразіў, узяў у палон маэстра Цітовіча, Праўда, тады яшчэ не маэстра, а адданага мастацтву, фаль клору, бацькаўшчыне студэнта кансерваторыі. Іх станаўленне і стаўленне – хора і кампазітара – адбывалася адначасова. Вянцом жа творчасці Цітовіча стаў створаны ім Дзяржаўны народны хор рэспублікі, які носіць цяпер яго імя і ў аснову стылю і рэпертуару якога была пакладзена творчасць падлескіх спевакоў.
Ні адзін вялікі канцэрт у раёне не абыходзіцца без іх удзелу. Народным калектывам вёскі Падлессе ўжо чатыры дзесяцігоддзі нязменна кіруе Міхаіл Жук. Дзеці, унукі, праўнукі першага саставу хору выходзяць на сцэну і зала замірае ў захапленні. Ад той жа „Рэчанькі”, ад прыгажосці, прасторы і чысціні, ад самых высокіх пачуццяў, якія нараджаюцца, калі чуеш, як спяваюць падляшане.
Мы разважаем аб спрадвечным, аб заўсёдных каштоўнасцях. Навошта шукаць гэта недзе далёка ад дому? Паслухайце галасы, звязаўшых свой лёс з песняй удзельнікаў народнага хору вёскі Падлессе і адкажаце на многія пытанні, ва ўсякім разе – што ёсць прыгажосць.
Святлова, О. Падлессе – край песенны / О. Святлова // Ляхавіцкі веснік. – 1997. – 24 мая (№ 39). – С. 2.
Спявай, Вялікае Падлессе!
Напачатку кастрычніка 1939 года, адразу пасля вызвалення Заходняй Беларусі, да адказнага рэдактара Баранавіцкага радыё Генадзя Іванавіча Цітовіча прыйшлі сёстры Вольга і Вера Федчык з вёскі Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна, каб праспяваць народныя песні. Гэта сустрэча дала вялікі плён нацыянальнай культуры, таму што таленавітыя спявачкі прыйшлі да выдатнага знаўцы і шчырага аматара народнай песні.
Пад час адной з вандровак 1936 г. Цітовіч зрабіў некалькі запісаў у Вялікім Падлессі і яшчэ тады звярнуў увагу на песеннасць вёскі. Цяпер гэта пацвердзілі сёстры Федчык, якія цудоўна праспявалі некалькі песень і сказалі: «У нас у суботу вечарам сяло разлягаецца ад песень. I ў тым канцы, што пад Улазавічы, і ў другім, што пад Жарабковічы, спевакі пераклікаюцца, як салаўі ў лесе». Яны запрасілі Цітовіча да сябе, а праз тыдзень прыслалі за ім бацьку на конях.
Улюбёны ў народную песню Генадзь Цітовіч марыў аб стварэнні беларускага народнага хору, падобнага да рускага калектыву імя Пятніцкага, які данёс бы да слухачоў хараство і непаўторнасць беларускай народнай песні. I калі на першую спеўку ў Федчыкавай хаце сабраліся васемнаццаць лепшых спевакоў Вялікага Падлесся, ён убачыў магчымасць здзейсніць сваю мару. Выхадца з паўночнай Беларусі, дзе пераважаюць аднагалосыя спевы, Цітовіча ўразіла поліфанічнае багацце гучання палескай падгалосачнай формы спеваў. 3 той пяцідзесяцігадовай даўнасці спеўкі пачалася гісторыя аднаго з самабытнейшых пеўчых калектываў Палесся. Не верыцца, што тры ўдзельніцы яе, Ганна Максімаўна Шавель, Надзея Мікітаўна Ганчарык і Надзея Мікалаеўна Праневіч, і дагэтуль з’яўляюцца актыўнымі членамі калектыву, а апошняя з іх — вядучай салісткай, высокім падгалоскам, які так выдатна ўпры- гожвае яго гучанне.
Праз дзесяць дзён хор Вялікага Падлесся ўжо спяваў на Баранавіцкім радыё, а на кастрычніцкія святы — у Ляхавічах. Да снежня 1939 г. ён павялічыўся да трыццаці чалавек. У адным з найболып здольных спевакоў Васілі Пятуху Цітовіч распазнаў таленавітага самародка-кіраўніка. У наш час Цітовіч скажа: «Добрая песня, так як дзіцятка, нараджаецца ад сэрца. У Падлессі я нарадзіўся ў другі раз — творча, пачынаючы ад першай спеўкі ў Федчыкавай хаце». Аснову рэпертуару сісіалі перш за ўсё традылыйныя песні: любоўныя «Зацвілі садочкі» (запісана ад Мікалая Смаршчка і Мікалая Булкі) і «Ой, ты хмель, мой хмялёк» (ад сясцёр Федчык), сямейная «Ты каліна, ты маліна» (ад Мікалая Кірмеля і Андрэя Шахмуця) , прымацкая «Вішанька-чарэшанька» (ад Мікалая Смаршчка і Адама Казаноўскага) і інш. Але вопытны збіральнік песень Цітовіч шчодра дзяліўся з калектывам лепшымі песнямі, запісанымі ў іншых раёнах. Прыкладам можа быць цудоўная лірычная «Ой, рэчанька, рэчанька», якую ён запісаў у 1936 годзе ў в. Палонка Свіслацкага раёна. Аб выкананні яе кампазітар Мар’ян Каваль напіша: «На сцэне (у Вялікім тэатры ў Маскве — В. Л.) з’яўляецца хор народнай песні Вялікага Падлесся Баранавіцкай вобласці (БССР). Выходзяць беларускія калгасніцы і калгаснікі ў прыгожым беларускім адзенні… Мерна пагойдваючыся, жанчыны заспявалі лірычную песню «Ой, рэчанька, рэчанька». Дзівосна прыгожую песню яны спяваюць ціха, нібы баючыся распляскаць яе цудоўную мелодыю, з такім артыстызмам, які хвалюе і выклікае слёзы расчулення».
Трапнае творчае спалучзнне эрудзіраванага фалькларыста, таленавітага музыканта з народа і здзіўляюча песеннай вёскі хутка дало незвычайны плён. У лютым 1940 г. Падлескі хор прыняў удзел у аглядзе мастацкай сама- дзейнасці Баранавіцкай вобласці і заняў на ім першае месца. Пасля таго, як яго прызналі адным з лепшых у рэспубліцы, калектыў уключаецца ў склад дэлегацыі на Дэкаду беларускага мастацтва ў Маскве. Для нядаўніх жыхароў Заходняй Беларусі, дзе быў рэжым жорсткай паланізацыі беларусаў, паездка ў Маскву была падобна на сон. 3 хваляваннем хадзілі яны па Чырвонай плошчы, спявалі на сцэне Вялікага тэатра, прысутнічалі на ўрадавым прыёме ў Крамлі, дзе калектыву ўручылі ў якасці падарунка баян, а спевакам — боты (зпачная ўзнагарода па тых часах для вясковых людзей). Тут былі выступленні ў лепшых канцэртных залах, запіс песень на грампласцінку. Асаблівым поспехам карысталася створаная непасрэдна ў калектыве песня «Нам прыслала Масква падкрэпленіе».
Трэба ўлічьіць, што песню складалі падляшане, толькі што вызваленыя Чырвонай Арміяй. Гэтым, відаць, можна растлумачыць, што не вельмі дасканалы тэкст стаў папулярным, ён часта дапаўняўся шматлікімі чаты- рохрадкоўямі, а насля вайны слова «паны» ў ім былі заменены на новых ворагаў — фашыстаў.
Як касіць пачалі кулямётамі.
То фашыстаў палкі сталі ротамі.
Але асноўны сакрэт папулярнасці песні ўсё ж заключаны ў баявой, мажорнай, лёгка запамінальнай, танцавальна-прыпевачнага характару мелодыі.
Пасля вяртання з Масквы калектыў яшчэ з большым запалам прадаўжаў творчую і канцэртную дзейнасць, якую перапыніла Вялікая Айчынная вайна.
Вера Федчык успамінала: «За нашы песні ледзь вёску не спалілі паліцаі фашысцкія і
людзей колькі добрых пазабівалі. Нехта данёс фашыстам на наш хор, яны і прыпёрліся ў вёску. «У Маскву да бальшавікоў у госці ездзілі,— крычаць. — У Крамлі камуністам спявалі? Дзе баян, што яны вам падарылі?» А мы баян схавалі, стаім, маўчым… Дзядзьку Васіля Пятуха забралі, а з ім Сцяпана Таранду, Фёдара Баўтрукевіча, Уладзіміра Кумейшу… Катавалі іх так, што нават успомніць страшна, а там і пазабівалі па адным».
Адразу пасля вызвалення Ляхавіцкага раёна калектыў быў адноўлены і ўжо праз два месяцы выступаў у прыфрантавых шпіталях Слоніма, Ваўкавыска, Пійска, Лунінца, Навагрудка, Наваельні. Удзельнікі хору таго часу ўспамінаюць, што раненыя падоўгу не адпускалі хор, які складаўся ў асноўным з дзяўчат, бо мужчыны былі на вайне або загінулі. «Калі вы спяваеце,— гаварылі яны,— нам менш баляць раны».
Старэйшы саліст — тэнар Герасім Праневіч, які да апошняга часу спяваў у хоры, неяк усхвалявана сказаў: «Птушкай вырвалася на волю песня ў Заходняй Беларусі… Не забыць і канцэрты ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія мы давалі раненым у шпіталях, у перапынках паміж баямі на перадавой. Многа вады сплыло за гэты час у нашай рэчцы Шчары. Але не згаеае любоў да песні».
У рэпертуарьі заканамерна з’явіліся песні «Сорак чацвёрты год», «Песня пра партызанку Галіну», «Партызанскія прыпеўкі». Адноўлены калектыў хутка набываў высокі мастацкі ўзровень. Вядучымі ў жаночай групе сталі маладыя таленавітыя спявачкі Таццяна Карповіч, Вольга Смаршчок, Зінаіда Кумейша, Валянціна Праневіч.
На аглядзе ў дзень Перамогі 9 мая 1945 года хор заняў у Баранавічах, а пазней і ў Мінску першае месца і атрымаў пачэснае права прадстаўляць самадзейнае мастацтва Беларусі ў Маскве. Тут выдатна дэбютаваў з жар- тоўнай сямейнай падлескай песняй «Ажанілі мяне малалетняга» Сцяпан Махнач, якую Цітовіч запісаў ад яго і Алякрея Іваноўскага.
Заключада праграму маляўнічая «Кадрыль», дзе саліраваў танцор Мікалай Булка з прыгожымі закручанымі вусамі.
Сярод шматлікіх водгукаў (М. Каваля, У. Захарава, М. Дзям’янава), якія падкрэслівалі «па-народнаму сапраўдную культуру спеваў, тонкае адчуванне стылю песеяь, мастацкую прастату іх перадачы», было і выказ- ванне выдатнага знаўцы народных спеваў А. Свешнікава. Ен пісаў: «Гэты хор прадстаўляе сабой сапраўдны перл народнага мастацтва. Выкананне хору поўнае неперадавальнага абаяння і цеплыні. Тэхніка выканання хору вельмі высокая, у яго ідэальная інтанацыя, выключна выразная нюансіроўка». Такая высокая ацэнка акрыліла падлескіх спевакоў, дала новы творчы імпульс для працы.
У архіве Падлескага хору ёсць пасведчанне, што ў 1945—1946 гадах ён знаходзіўся ў складзе Беларускай філармоніі. Цікавц, што народных спевакоў з самага пачатку абурала «спяванне матчыных песень за грошы». Яны лічылі гэта неэтычным і неўзабаве адмовіліся ад такой магчымасці. Вось якую ацэнку дала гэтаму адна з аўтарытэтнейшых спявачак хору Вера Смаршчок: «Мы вось колькі разоў у Баранавічы пешшу хадзілі, за дваццаць кіламетраў, каб канцэрт даць. Не за грошы, не за выгоду, а каб людзям весялей стала ў тыя гады галодныя. Чужое сэрца сагрэеш і сам шчаслівейшым будзеш. Ці бывала на рэпетыцыях пасля доўгага працоўнага дня. I наспяваешся, і наскачашся, ужо сам Генадзь Іванавіч стоміцца, а мы ўсё сваё! Яшчэ гэта давайце, яшчэ гэта!»
Мужчынскую групу папоўніў спявак з магутным голасам Іван Мікалаевіч Бецька, які вярнуўся з вайны. У хоры спявалі яго нявеста Надзея, сябра Сяргей Махнач. Вось ужо сорак год з таго часу Іван Мікалаевіч і да нашых дзён з’яўляецца вядучым спеваком калектыву.
Напярэдадні 30-годдзя Кастрычніка ў Падлюкі хор прыйшла тэлефанаграма, якой калектыў, адзіны з непрафесіянальных ансамбляў, зноў запрашаўся ў Маскву для ўдзелу ў сьяточных канцэртах. Іх было болып дзесяці на сцэнах Маскоўскай кансерваторыі, канціртнай залы імя Чайкоўскага, перад шматтысячнай аўдыторыяй на плошчы імя Свярдлоза, у падмаскоўных гарадах Пушкіна, Краснаармейск, Электрасталь. У іх падлескія спевакі прадэманстравалі сваё майстэрства, сапраўднае натхненне, любоў і глыбокае разуменне народнай песні. Хор занісаў на грампласцінкі песні «Ой, рэчанька, рэчанька», «Партызанская», «Каб я тое знала», «Ажанілі м::не малалетняга». Падляшане пазнаёміліся з мастацтвам калектываў з іншых саюзных рэспублік, пабывалі на канцэртах і рэпетыцыях украінскай «Думкі», ансамбля Ігара Майсеева. Асабліва карысным было знаёмства, якое перарасло ў сапраўднае творчае сяброўства, з хорам імя Пятніцкага. У 1965 годзе, калі Падлескаму хору было нададзена ганаровае званне народнага, хор імя Пятніцкага прыязджаў у Вялікае Падлессе, каб павіншаваць падляшан і абмяняцца мастацкім вопытам.
Пасля трэцяй паездкі ў Маскву да 1951 года Цітовіч прадаўжаў напружаную працу з Падлескім хорам і вёў інтэнсіўны запіс лепшых падлескіх песеяь. Пры гэтым ён асабліва ўважлівы быў да традыцыйных песень, якія заставаліся сугучнымі часу.
У 1949 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прысвоіў кіраўніку Падлескага хору Г. I. Цітовічу званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Мастацкая практыка яго ў гэтым калектыве стала асновай таго, што ў 1951 г. Цітовічу было даручана стварыць Дзяржаўны народны хор БССР. Хор Вялікага Падлесся стаў для яго выдатным творчым асяродкам вывучэння пацыянальнай самабытнасці беларускай народнай песні, крыніцай бясконцага меладычнага багацця, аб чым ён сам засведчыць: «Асновай стылю і рэпертуару Дзяржаўнага пароднага хору БССР стала творчасць спевакоў Вялікага Падлесся, хоць адтуль у хор прыйшло толькі тры чалавекі (Вера Праневіч, Ніна Таўс і Павел Бурак — В. Л.). Я хацеў узяць, напрыклад, тэнараў Праневіча, Махнача, многіх іншых, але іх трымалі сем’і, гаспадаркі. Ды і цяжка было людзям мяняць карэнны лад жыцця». Але і пасля пераезду ў Мінск да апошніх дзён жыцця Г. I. Цітовіч прадаўжаў заставацца апекуном, дарадчыкам калектыву, частым госцем у Вялікім Падлессі.
У 1954 г. ў калектыве з’явіўся здольны спявак, баяніст Міхась Жук, які з 1959 г. ўзначаліў каяектыў і таленавіта прадоўжыў расначатую Цітовічам працу. Хор пастаянна вядзе вялікую канцэртную дзейнасць, трымае першынство на аглядах мастацкай самадзейнасці. Яго канцэртамі ў Падлесеі 10 лістапада 1966 года ў рэспубліцы пачаўся фестываль народнай творчасці, прысвечаны 50-годдзю Савецкай улады. Хор у гэты час меў у сваім складзе 50 спевакоў.
У калектыве прадаўжаецца творчая традыцыя стварэння новых песень. Пасля песні «Нам прыслала Масква…» папулярнай стала створаная Г. I. Цітовічам і адшліфаваная ў калектыве песня «Вёсачка Падлессе», якая ўслед за «Прывітальнай» стала песеннай эмблемай хору:
Міш палёў шырокіх, на краю Палесся,
У садах красуе вёсачка Падлессе.
А ў вёсачцы гэтай тысяча двароў,
Вырас чуць не горад з даўніх хутароў.
Вёсачка Падлессе — а лесу не мае,
Ды ў садах вясною салавей спявае.
ЗКыта і пшаніца тут растуць як лес,
Бульба нібы рэпа, а ў прысадах бэз.
Хто ідзе ці едзе — вёску не мінаюць,
А як зойдзе ў хату — за стол запрашаюць.
I людзей харошых многа тут было,
Пэўна яны помняць нашае сяло.
Шчыра просім мы вас, прыязджайце да нас,
Прыяздшайце да нае, у падлескі калгас.
Мы вам мёду нальём і хлеб-соль паднясём,
Прыязджайце да нас, лросім вас.
У калектыве ствараюцца і фальклорна-этнаграфічныя карцінкі «Надвячоркам у Падлессі», «Зажынкі», «Вяселле ў Падлессі» і «Падлескія вячоркі». Апошнія ў 1987 і 1988 гг. былі паказаны па беларускім тэлебачанні ў праграме «Запрашаем на вячоркі», дзе разам з Падлескім хорам выступалі фальклорныя калектывы філфака БДУ і СШ № 150 г. Мінска.
У 1979 г. высокамастацкімі канцэртнымі праграмамі хор адзначыў саракагоддзе свайго існаванняі, за вялікую канцэртную дзейнасць быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. На юбілейным вечары 23 сакавіка 1980 г. шчыры шматгадовы апякун хору старшыня падлескага калгаса імя У. I. Леніна В. Б. Сапун зачытаў рашэнне праўлення аб прысваенні народнаму артысту СССР Г. I. Цітовічу звання ганаровага калгасніка. У адказ арганізатар хору сказаў: «Гэта самая ганаровая ўзнагарода ў маім жыцці. Няхай жа заўсёды будуць разам хлеб і песня, наша багацце і наша радасць». У 1987 г. на аглядзе, прысвечаным 70-годдзю Кастрычніка, хор зноў парадаваў слухачоў цікавай праграмай, высокай музычнай куль- турай, стройнасцю галасоў. У сучасным ка- лектыве спяваюць дзве таленавітыя салісткі — Ніна Буцько і Галіна Мазюк. Хор прадаўжае заставацца адным з самых яркіх харавых калектываў рэспублікі, у рэпертуары якога ўжо сотні праспяваных народных песень. Ненаўторна выконвае ён акрамя названых калядку-паэму «Дзе мы хадзілі, дзе мы бывалі», вясельную «Зборная субота настала», каравайную «Віся, каравай, кубкам», песню-загадку «Ехаў казак далінаю», любоўную «Ой, на горы каліна», карагод «Удоль па мору», казацкія «У чыстым полі сняжок пыліць» і «Ой, з-пад гор, гары едуць мазуры» і многія іншыя, запісаныя аўтарам гэтага артьюула сумесна з музыказнаўцам У. I. Раговічамі у 1986—1988 гг. Разам з запісамі, зробленымі студэнцкімі экспедыцыямі філфака БДУ імя У. I. Леніна 1969, 1970 і 1972 гг., яны рыхтуюцца да публікацыі і пацвярджаюць унікальнасць і самабытнасць песеннага запаведніка, імя якому Вялікае Падлессе.
У сучасным Падлескім народным калектыве тры групы спевакоў: жаночы і мужчынскі хоры і фальклорна-этнаграфічны ансамбль — найбольш самабытная і яркая частка, якая захоўвае лепшыя падлескія песенныя трады- цыі. Фальклорны калектыў прываблівае шчырасцю выканання, этнаграфічнай свежасцю і своеасаблівасцю рэпертуару, аснову якога складаюць падлескія песні. У яго ёсць свой уласны почырк, стыль. Яго харавую палітру адрознівае светлае, лірычнае гучанне, мяккая трактоўка твораў. У песні падлескія спевакі ажыццяўляюць сваё імкненне да самавыяўлення, эстэтычнага самасцвярджэння, раскрыцця свайго багатага ўнутранага свету, маральнага багацця. Яны актыўныя працаўнікі, добрыя суседзі, першыя ўдзельнікі ўсіх прыгожых пачынанняў у Падлессі. Перш за ўсё яны ствараюць здаровы звычаёвы асяродак у вёсцы, згуртоўваюць людзей, выхоўваюць у іх працавітасць, любоў да зямлі і бацькаўшчыны.
Спявай, Вялікае Падлессе! // У кн.: Памяць. Ляхавіцкі раён. – Мн., 1989. – С. 413–417.
ПАДЛЕСКІ НАРОДНЫ ХОР сельскага Дома культуры Ляхавіцкага р-на. Створаны ў 1939 нар. артыстам СССР Г. Цітовічам (узначальваў да 1952), з 1965 мае званне народнага. Кіраўнік М. Жук (з 1959). У 1945— 46 хор быў у складзе Бел. філармоніі.
У рэпертуары пераважна апрацоўкі бел. нар. песень («Із-пад гор, з-пад гор», «Ой, у полі на раздоллі», «Ў канцы грэблі шумяць вербы», «Рас- цвілася роза пры дарозе», «Рэчанька», «А ў садэе зязюля», «Ой, у полі крыніца», «Каб я тое знала», «Я каліну-маліну ламала», «Ой, скарэй бы вячора даждаці», «Каля кузні ішла», «Ажанілі мяне малалетняга», «А мой ты хлопча», «Ехаў бацька па лучыну», «Кукавала зязюля», «Пад каліною, пад маліною»), творы, што ўзніклі ў самім калектыве («Вёсачка Падлессе» Дітовіча, «Нам прыслала Масква падкрапленне», «Падзяка», «Юбілейныя прыпеўкі». вясельна-бытавая карцінка «У Вялікім Падлессі», фальклорна-бытавыя карцінкі «Падлескія вячоркі», «Надвячоркам у Падлессі» і інш.), песні бел. («Спявай, маё Палессе» М. Вайцяхоўскага, «Прыязджаў у вёску Ленін» Ф. Маслава, «Святочная» А. Туранкова, «Край Палескі» Ю. Талесніка, «Беларусь дарагая мая» А. Граса, «Ажаніўся дзед Пахом» М. Пятрэнкі, «Ой, зайграйце, музыкі» А. Шыдлоўскага, «Ганна замуж паляцела» М. Шуміліна, «Прывітальная» Цітовіча) і інш. сав. кампазітараў. Калектыў — удзельнік Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940), дыпламант 1-га Усесаюзнага фестывалю самадз. маст. творчасці працоўных (1975— 77). Выетупае ў БССР, РСФСР, УССР. Н. Л. Мяцеж.
ПАДЛУЖНЫ Аняксандр Іосіфавіч (н. 16.8.1935, в. Залессе Мсціслаўскага р-на), беларускі сав. мовазнавец. Д-р філал. н. (1982). Чл. КПСС з 1976. Скончыў БДУ (1959). Настаўнічаў, з 1964 у Ін-це мовазнаўства АН БССР, з 1983 нам. дырэктара па навук. рабоце.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т4. – Мн.: Выдавецтва “Беларуская савецкая энцыклапедыя” імя Петруся Бровкі, 1987. – С.136.