Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны >>> Хоры
Выклікаем на біс. Ліпскаму народнаму хору – 45
Як спяваюць у Ліпску!.. Чыста-чыста, пранікнёна, здаецца, самім сэрцам. Хто не чуў гэтага непаўторнага вакалу, той сябе абдзяліў прыемнымі эмоцыямі, якія бываюць ад сузірання мастацкай творчасці. Песенны люд – ліпчане. Тут сама прырода спрадвеку песціла і сілкавала празрыстыя, моцныя галасы. Паветра, настоенае на травах, паветра, узяўшае ад неба кропельку блакіту, нібы само гучыць цудоўнай музыкай. Мелодыяй жыцця, дзе ёсць месца ўсплёску рачулкі, шапаценню лістоты, перазвонам жаўрукоў, шэпту ветрыка.
У Ліпску спявалі здавён. Дзяўчаты вучылі матуліны, бабуліны, прабабуліны песні, а тым яны ў сваю чаргу даставаліся бясцэннай спадчынай ад іх матуль, бабуль, прабабуль.
45 гадоў таму пры мясцовым клубе быў арганізаваны хор. Ініцыятарам гэтай справы была настаўніца Ангеліна Антонаўна Санько (дарэчы, маці вядомага кампазітара Анатоля Санько). 3 якой ахвотай бегала моладзь на рэпетыцыі! Калі сёння мы гаворым пра праблемы ў арганізацыі вольнага часу, пра ўпушчэнні і мінусы, пра нявыкарыстаны патэнцыял сельскіх клубаў і дамоў культуры, то тады ў Ліпску быў найлепшы ўзор таго, як яно павінна быць у ідэале. I моладзь, і сталыя людзі ішлі сюды амаль кожны вечар. Пасля працоўнага дня, стомленыя, здавалася б, адно жаданне засталося – легчы і адпачыць. Аднак не, беглі ў клуб на спеўкі. I песні ліпчан загучалі не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў суседніх, потым упершыню высіупілі на раённай сцэне. А вось поспех прыйшоў практычна адразу. Адбівалі далоні апладысментамі слухачы, заўсёды шчыра і бязмерна. I на біс выклікалі неаднойчы.
Сярод першых і найбольш актыўных удзельнікаў хору былі Аляксандр Іосіфавіч Кічыла, Іван Аляксандравіч Бурбіцкі, Генадзь Рыгоравіч Памазанскі, Стэфанія Аляксандраўна Супрыновіч, Яўгенія Аляксанд- раўна Каспяровіч. Раней на спеўкі хадзілі сем’ямі. Цяпер гэтую традыцыю падтрымліваць цяжэй, аднак можна пахваліцца, што ў Ліпскім народным спяваюць муж і жонка Гачко. Бацькі чацвярых дзяцей, яны знаходзяць час (а жаданне тым больш), каб паспець на рэпетыцыю.
Асновай рэпертуару, а ў першыя гады асабліва, былі народныя песні. Ды што там былі – застаюцца. Ні адно дзесяцігоддзе замірае зала, калі зацягнуць ліпчане “Ой у полі тры крынічанькі” ці “Цякла рэчка”. Асабліва хочацца адзначыць салістак калектыву, прозвішчы якіх ужо называлі. Стэфанія Аляксандраўна Супрыновіч і Яўгенія Аляксандраўна Каспяровіч непераўзыдзеныя прыпевачніцы. Іх нават і аб’яўляе канферансье: “Ча- стушки – две подружки”. А яшчэ ў хоры ўдзельнічаюць два Віктары і абодва Гатоўчыцы. Нягледзячы на малады ўзрост клічуць іх Брані- слававічам і Міхайлавічам.
Самы час сказаць пра кіраўніка калекгыву Святлану Віктараўну Дыдышка, якая апошнія 25 гадоў трымае руку на пульсе творчасці ліпскіх спевакоў. Прыйшла яна сюды выпускніцай музычна-педагагічнага вучылішча, і з таго часу “на выдатна” здае экзамен па спецыяльнасці. Творчыя дасягненні хору – сведчанне таму. Гэта частка жыцця, прычым, вельмі любімая і неабходная.
I не толькі для Святланы Віктараўны. 20 гадоў у хоры Тамара Анатольеўна Собаль, па 15 – Вера Антонаўна Ждановіч, Віктар Іванавіч Салодкі, Іван Міхайлавіч Рымша, Святлана Пракопаўна Бурчыц, Любоў Аляксандраўна Навікевіч. Не будзе перабольшаннем сцвярджэнне, што спеўкі, рэпетыцыі, выступленні харавога калектыву для яго ўдзельнікаў бы ў абмене рэчываў. Яны проста спяваюць. А ў гэтае “проста” ўваходзіць шмат вызначэнняў: таленавіта, душэўна, з любоўю. 3 любоўю да нацыя- нальнай культуры, да гісторыі свайго народа. Харысты шануюць усё гэта і сілкуюць ім сваю творчасць. У рэпертуары ліпскага калектыву інсцэніроўка многіх народных абрадаў. Тут табе і Купалле па вышэйшаму класу правядуць, і Масленіцу, і Калядкі. Так і перадаецца з пакалення ў пакален- не тое, што і павінна быць вечным, – багацце народнай творчасці. Між іншым, менавіта ў фальклоры сканцэнтраваны лепшыя мастацкія дасягненні народа. У Ліпску гэта разумеюць і прымаюць усім сэрцам, таму так задушэўна і пранікнёна гучаць іх песні.
У маі 1986 года калекгыву прысвоена званне народнага. Гэта не так сабе адзнака – вельмі важная, прэстыжная. I заслужаная. У хор пастаянна ўліваюцца новыя сілы. Ірына Русакевіч, Ала Касцюкевіч, Таццяна Гатоўчыц, Любоў Навікевіч, Ірына Кісель, Іван Рымша, Васіль Калядзіч – з маладога папаўнення.
Яны шануюць традыцыі старэйшых і спадзяюцца, што скажуць сваё слова (правільней, не скажуць, а спяюць) у біяграфіі славутага калектыву. Дарэчы, ёсць у яго цудоўны спадарожнік – ансамбль”Весялушкі”. Вучні 5-7 класаў пад кіраўніцтвам зноў жа Святланы Віктараўны Дыдышка спяваюць фальклор і не толькі.
А яшчэ пры хоры створаны жаночая і мужчынская вакальныя групы, якія падчас выступленняў карыстаюцца нязменным поспехам у гледачоў.
На жаль, немагчыма назваць імёны ўсіх людзей, якія на працягу 45 гадоў удзельнічалі ў калектыве ці мелі да яго дачыненне. Аднак нельга не ўспомніць першых акампаніятараў М. М. Лапіча і Р.К. Зыбайла. Як нельга не сказаць пра “візітоўку” Ліпскага народнага. Песня “Ліпск мой дарагі” напісана параўнаўча нядаўна. Яе аўтары самадзейны кампазітар С. Сазановіч і любімы на Ляхавіччыне мясцовы паэт К. Турю. Гучыць яна ў выкананні хору і падаравана менавіта яму. Гучыць поўна, прыгожа, у адпаведнасці з усімі музычнымі патрабаваннямі. I з душэўнай прыхільнасцю таксама.
Любоў і творчасць – спадарожнікі. Ліпскі народны хор яшчэ раз даказаў гэта і працягвае даказваць зноў і зноў: улюбёныя ў песню, у родную зямлю людзі са славянскай шчодрасцю дзеляцца прыгажосцю з усімі, хто хоча гэтую прыгажосць убачыць і зрабіць сваёй. Ляці над ваколіцай, песня ліпчан!
В. БАРАДЗІНА
Барадзіна, В. Выклікаем на біс. Ліпскаму народнаму хору – 45 / Вольга Барадзіна // Ляхавіцкі веснік. – 2001. – 15 снежня (№ 97). – С. 2.
У Ліпску святкавалі юбілей. Ліпскаму народнаму хору – 60
Мінаюць і аддаляюцца дзесяцігоддзі, змяняюцца эпохі, чалавецтва выходзіць на ўсё больш высокія межы навукова-тэхнічнага прагрэсу, а складзеныя сто ці, можа, і дзвесце гадоў назад арганічна простыя радкі беларускай народнай песні не старэюць, не страчваюць сваёй жыццяздольнасці.
Жыве народная песня дзякуючы таленавітым людзям, а ліпская зямля багатая на таленты. Яны не уяўляюць свайго жыцця без мілагучнай мелодыі, простых, пранікнёных слоў. Для іх песня – гэта жыццё, а жыццё – сама песня… Гэтыя радкі – і пра Ліпскі народны хор, які днямі адзначыў юбілейныя даты: 60-годдзе з дня ўтварэння і 30 гадоў з дня прысваення звання “народны”.
Калектыў быў арганізаваны ў 1956 годзе. Тады яго ўдзельнікі збіраліся ў бібліятэцы, каб спяваць свае цудоўныя песні. Кіравала хорам Ангеліна Санько. У яго склад уваходзілі маладыя спецыялісты калгаса “Шлях Ільіча” і настаўнікі Ліпскай сярэдняй школы. Затым хор узначаліў настаўнік музыкі Ліпскай СШ Рыгор Зыбайла. З 1973 па 1976 год хорам кіравала Аліна Кабылінская. А з 1976-га – вось ужо 40 гадоў – нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Святлана Дыдышка.
Пасля заканчэння Гродзенскага музычна-педагагічнага вучылішча яна прыехала працаваць у Ліпск і засталася на ўсё жыццё. Тут выйшла замуж, выгадавала двух сыноў, працавала настаўнікам музыкі і спеваў у Ліпскай школе і кіраўніком хору пры мясцовым Доме культуры. Праз 10 гадоў самаадданай творчай працы калектыў пад яе кіраўніцтвам атрымаў ганаровае званне “народны”.
У Ліпскім народным хоры спяваюць людзі самых розных узростаў і прафесій, а аб’ядноўвае іх адно – шчырая любоў да песні.
Творы, якія выконваюць удзельнікі калектыву, розныя па жанравых напрамках, характары, стылі выканання. Рэпертуар пастаянна абнаўляецца і лёгка ўспрымаецца гледачамі. Ён багаты на гумарыстычныя, беларускія народныя песні, фальклорна-этнаграфічныя замалёўкі. Адметнае месца займаюць у ім народныя творы ў апрацоўцы нашага земляка Эдуарда Сіліцкага і на вершы знакамітага ўраджэнца Ляхавіччыны Леаніда Пранчака. На працягу многіх гадоў удзельнікі хору разам са Святланай Віктараўнай запісваюць песні сваёй мясцовасці ад старэйшых жыхароў вёсак Ліпск, Заліпенне, Залужжа і затым выкарыстоўваюць у сваім рэпертуары.
Творчы шлях калектыву даволі насычаны. Як і ў сапраўдных артыстаў, былі гастролі: выступалі ў Брэсце, у тым ліку на студыі абласнога тэлебачання. Амаль ні адно раённае свята не абыходзіцца без удзелу ліпскіх спевакоў. Калектыў пастаянна прымае ўдзел у правядзенні народных абрадаў “Калядкі”, “Купалле”, “Зажынкі”. Неаднаразова ўдзельнічаў у раённым свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, раённым свяце фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных”.
Ліпскі народны хор прапагандуе беларускую народную песню і ў гэтым з’яўляецца выдатным прыкладам для падрастаючага пакалення. Сваёй творчасцю і самабытнасцю гэта пацвярджае спадарожнік хору – дзіцячы фальклорны ансамбль “Весялушкі”, а таксама ўдзел калектыву ў тэлевізійным праекце “Наперад у мінулае”.
Шчырымі апладысментамі віншавалі юбіляраў землякі, аднавяскоўцы. Падарункі з нагоды юбілею самадзейныя артысты атрымалі і ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Раённы метадычны цэнтр аказаў дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства. Прыемным сюрпрызам для юбіляраў і гледачоў стала віншаванне ад народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца” Навасёлкаўскага СДК.
Хочацца пажадаць Ліпскаму народнаму хору адзначыць яшчэ не адну круглую прыгожую дату.
Грынь, Ю. У Ліпску святкавалі юбілей. Ліпскаму народнаму хору – 60 / Юрый Грынь // Ляхавіцкі веснік. – 2016. – 14 снежня (№ 96). – С. 3.
ЛІПСКІ НАРОДНЫ ХОР
Створаны ў 1956г. у в. Ліпск Ляхавіцкага р-на пры сельскім Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Санько (з 1956), Р.К.Зыбайла (з 1962), А.Я.Кабылянская (з 1972), С.В.Дыдышка (з 1976). У складзе хору 20 чал. ва ўзросце ад 34 да 65 гадоў. У рэпертуары: бел. нар. песні «Ліпская сербіянка», «Пасею агурочкі», «Два галубы», «Ой, у мяне чорны бровы», «Прадаў ляснік», «I сюды гара, і туды гара», «У агародзе вярба расла»; творы бел. кампазітараў «Ліпск мой дарагі» С.Сазановіча, «Развітальная», «Наша свята» Э.Сіліцкага, «Застольная» І.Капланава, «Беларусь — імя святое» А.Траццякова, «Дажыначкі», «Родная хата» Л.Захлеўнага, «Вёсачка», «За маладых» М.Алешкі, «Сто гадоў» М.Сацуры і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю вак.-харавога мастацтва «Ляці, наша песня», фестывалю-кірмашу «Дажынкі» (г. Ляхавічы, 2013) і інш.
Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т.6 / рэдкал. : У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2015. – С.107.
Ёсць Радзіма – значыць будзе песня. Будзе песня – і Радзіме жыць!
Вёска Ліпск стаіць у маляўнічым месцы, дзе непаўторныя краявіды так і просяцца ў мастака на палатно, а душу паэта натхняюць на новыя вершаваныя радкі. Таму не дзіўна, што тут сярод мясцовых жыхароў, так многа цудоўных, па-сапраўднак ўлюбёных у песню людзей. Яны спяваюць усюды: у полі за працай, на вяселлях вяскоўцаў, у самотную часіну. А неяк маладая настаўніца Ангеліна Антонаўна Санько вырашыла паспрабаваць сабраць мясцовую моладзь і стварыць самадзейны калектыў.
Потым у мясцовую школу прыехала выкладаць музыку і спевы Святлана Віктараўна Дыдышка. Яна з натхненнем узялася за работу. Бясконцыя рэпетыцыі, маса розных праблем бытавога характару, аднак усё пераадольвалі разам з песняй. Надышоў дзень (гэта было 40 гадоў назад), калі ліпскаму хору прысвоілі званне народнага.
Хто ж яны, нашы паважаныя вясковыя артысты. Ля вытокаў стварэння калектыву стаялі Аляксандр Іосіфавіч Кічыла, Іва Аляксандравіч Бурбіцкі, Мікалай Матвеевіч Лапіч, Леакадзія Браніславаўна Бурбіцкая, Генадзь Рыгоравіч Памазанскі. Песьня стала неад’емнай часткай іх жыцця. Іменна на рэпетыцыях яны адпачывалі душой. Прыемна было паказаць, на што сам здольны, а яшчэ большае задавальненне паслухаць, як спяваюць Стэфаніда Аляксандраўна Супрыновіч, Яўгення Аляксандраўна Каспяровіч, Уладзімір Мікалаевіч і Таццяна Васільеўна Праневічы, Іван Пятровіч Дыдышка, Міхаіл Пятровіч Вайшэвіч, Тамара Анатольеўна Забароўская, Леаніда Адамаўна Лісок. Колькі душы ўкладвае кожны. Яны не проста пяюць, а жывуць ў песні.
Талент, натхненне і творчасць вызначаюць удзельнікаў народнага хора Раісу Канстанцінаўну Янушкевіч, Ядвігу Андрэеўну Карніла, Васіля Аляксандравіча Калядзіча, Зінаіду Іванаўну Дубіна, Іосіфа Іосіфавіча Гатоўчыца, Наталлю Міхайлаўну Прыгунову, Ірыну Іосіфаўну Кісель. Гэта сапраўдныя прыхільнікі песні, якія прыйшлі ў калектыў самымі рознымі шляхамі, нават выпадкова.
Жыццё любога творчага калектыву не стаіць на месцы. Адны пакідаюць сцэну па розных прычынах, іншыя прыходзяць. Алу Іосіфаўну Касцюкевіч, Галіну Вячаславаўну Бурчыц, Любоў Аляксандраўну Навікевіч, Веру Антонаўну Здановіч, Валянціну Аляксандраўну Дыдышка і многіх іншых лічаць маладымі ўдзельніцамі хору. Але любоў да песні, цудоўныя галасы настолькі злучылі з самадзейным калектывам, што, здаецца, без іх удзелу не можа быць і поспеху.
У дзень святкавання юбілею народнага хору арганізатар свята не ўпусцілі моманту, каб назваць імёны ўсіх былых і цяперашніх удзельнікаў хору. Усім, без выключэння, былі ўручаны сувеніры.
Павіншаваць юбіляраў прыехалі калектывы мастацкай самадзейнасці з усёй акругі. Музычнае прывітанне прыдумалі самі самадзейныя артысты з Галаўнінцаў. Задушэўна спявалі свяцічане, вакальна-інструментальны ансамбль з Жарабковіч, ансамбль народных інструментаў з Крывошына і іншыя. Віншавалі ўдзельнікаў народнага хору прадстаўнікі райвыкаккома, мясцовых улад.
Святкаванне 40-гадовага юбілею Ліпскага народнага хор вылілася ў сапраўднае свята песні, якое яшчэ раз прадэманстравала шматлікія таленты простых людзей, самаадданых працаўнікоў.
I пакуль жыццё не вельмі цешыць
Тых, каму Айчыны боль баліць,
Ёсць Радзіма — значыць будзе песня,
Будзе песня — і Радзіме жыць!
Марчык, С. Ёсць Радзіма – значыць будзе песня. Будзе песня – і Радзіме жыць! [Ліпскаму народнаму хору – 40год ] / Соф`я Марчык // Ляхавіцкі веснік. – 1996. – 13 верасня (№ 72). – С.3.
Спявае хор – само жыццё спявае
У слоўніку сістэмы псіхалагічных паняццяў талент вызначаецца як вышэйшая ступень здольнасцей асобы да пэўнай дзейнасці, яе адаронасці, калі яны дасягаюць узроўню рысаў характару. А творчасць трактуецца як мысленне ў яго найвышэйшай форме, якое выходзіць за межы таго, што патрабуецца для рашэння задач ужо вядомымі спосабамі. I далей: “Пры вышэйшым праяўленні творчасці ў свядомасці дамінуе натхненне”. Талент, і творчасць вызначаюць адзін са старэйшых мастацкай самадзейнасці раёна – Ліпскі народны тымі днямі адзначыў свой юбілей – 55 гадоў заснавання, 25 гадоў як прысвоена ганаровае званне “народны” і столькі ж, як пабудавалі Дом культуры, у якім арганізаваны і працуюць шмат калектываў мастац- кай творчасці. Дарослыя і дзеці з задавальненнем наведваюць гэты палац, чысты, утульны, прасторны. Яго гаспадыня – дырэктар і мастацкі кіраўнік хору – Святлана Дыдышка. Дапамагае ёй ва ўсім маладая, энергічная, таленавітая Вольга Пірштук, культарганізатар-мастацкі кіраўнік ДК.
… 3 самага ранку ў Доме культуры рыхтаваліся да сустрэчы гасцей. А як жа інакш? Будзе свята! А ў добрай гаспадыні павінна быць усё шыкоўна.
У фае ДК экспанавалася цудоўная выстава з бялюткіх ручнікоў і посцілак, лёгкіх карункаў, сурвэтак і фатаграфій – успамін пра стварэнне хору. У зале гучалі беларускія мелодыі, а вядучая распавядала пра ўдзельнікаў народнага Ліпскага хору. Вера Здановіч спявае ў ім больш за 30 гадоў. “Мне песня дапамагае жыць”, — гаворыць яна, і гэта сапраўды так. Зінаіда Дубіна – майстрыха на ўсе рукі. Яна вышыла касцюмы для дзіцячага фалькпорнага ансамбля “Весялушкі”. Ірына Кісель — салістка хору, для яком песня стала неад’емнай часткай яе жыцця. Вясёлая, прывабная Любоў Навікевіч любіць спяваць усюды – на святах, вяселлях і, вядома ж, у хоры. Больш як 15 гадоў прыходзяць на рэпетыцыі Зоя Дыдышка, Ганна Дыдышка, Валянціна Дыдышка. I, як гаворыць кіраўнік хору, па іх можна гадзіннік звяраць. Цікавая гісторыя ўдзелу ў мастацкім калектыве Волыі Лабкоўскай. Больш як 10 гадоў спявае, амаль палову з іх на рэпетыцыі зімой і летам прыязджала з Крывошына на веласіпедзе. Святлана Бурчыц не разлучаецца з песняй ужо больш як 20 гадоў. Працуе яна заатэхнікам у СВК “Ліпнянка”, работа складаная, але заўсёды вечарам загляне на рэпетыцыю. Песня ў яе ідзе ад сэрца, падтрымлівае ў розных жыццёвых сітуацыях. Актыўная жыццёвая пазіцыя ў салісткі хору Ірыны Русакевіч: цудоўны голас, яна спявае не толькі народныя, але і сучасныя эстрадныя лірычныя песні.Прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія арганізуюцца ў Доме культуры.
Багатая ліпская зямля на спевакоў, музыкантаў, творчыя сямейныя калектывы. “Мужчыны ў нас на вагу золата”, — гаворыць кіраўнік хору. Гэта – пра цёзак Віктараў Гатоўчыцаў, Віктара Салодкага, Аркадзія Кушнярэвіча. Дарэчы сказаць, ён з’яўляецца акампаніятарам у фальклорным дзіцячым калектыве “Весялушкі”. Хоць нідзе не вучыўся музычнай грамаце, але цудоўна грае на гармоніку. Святлана Дыдышка пераканана: калі ў сям’і спявае хтосьці з дарослых, будуць спяваць і дзеці. Былыя ўдзельніцы хору Валянціна Гатоўчыц і Зінаіда Гатоўчыц навучылі сваіх сы ноў спяваць, А вось Жанна Дыдышка і Іна Зубік самыя маладыя ўдзельніцы – мнагадзетныя мамы, але рэпетыцыі хору не прапускаюць.
3 1976 года акампаніятарам хору творча і самааддана працуе прафесійны музыкант Іван Якубчык.
Асобных слоў падзякі заслугоўвае кіраўнік хору Святлана Дыдышка. Тактоўная і спагадлівая, з тонкім пачуццём гумару, жыве праблемамі сваіх харыстаў, умее стварыць добразычлівую атмасферу вакол сябе. У 2009 годзе Святлана Віктараўна стварыла яшчэ адзін калектыў – фальклорны ансамбль “Ліпчанка”, у які ўваходзяць жанчыны залатога ўзросту: Яўгенія Каспяровіч, Марыя Супрыновіч, Марыя Пастарнакевіч, Валянціна Гатоўчыц, Зінаіда Гатоўчыц, Соф’я Місевіч. Дзякуючы гэтаму калектыву, народны хор і дзіцячы фальклорны ансамбль “Весялушкі” вучацца і выконваюць народныя песні, песні сваёй мясцовасці. Святлана Віктараўна з апошнім з іх праводзіць фальклорныя экспедыцыі. Дзеці навучаюцца беларускім народным танцам.
Віншавалі юбіляраў яго былыя ўдзельнікі, шаноўныя ветэраны: вайны і працы – Аляксандр Кічыла, працы – Ніна Чаранкевіч.
Вітаў юбіляраў ансамбль песні “Медуніца” Ураджайнінскага Дома культуры. Кожны нумар у яго выкананні зры- ваў авацыі ў зале. Падарункі і віншаванні ад кіраўніцтва раёна перадаў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крук. Віталі ўдзельнікаў народнага хору старшыня СВК “Ліпнянка” Уладзімір Варвашэвіч, старшыня Крывошынскага сельсавета Георгій Буйкевіч, загадчыца амбулаторыі Вольга Кухарчык, загадчыца дзіцячага сада Марыя Яраш, загадчык майстэрняў абласной псіхіятрычнай бальніцы “Крывошын” Міхаіл Прыгуноў, прадпрымальнік Юрый Дзядзечка.
Спявае хор – само жыццё спяеае,
Звініць сеятлом дрыготкая струна.
Лунае песня мудрая, жывая
Над еёскаю да самага
Марчык, С. Спявае хор – само жыццё спявае: Ліпскі народны адзначыў 55-годдзе / Соф`я Марчык // Ляхавіцкі веснік. – 2011. – 16 ліпеня (№ 53). – С.4.
Хор Ліпскага сельскага Дома культуры.
Створаны ў 1958 г., з 1986 г. мае званне народнага. Кіраўнікі А. А. Санько (з 1958 г.), Р. К. Зыбайла (з 1963 г.), А. Я. Кабылінская (з 1973 г.), С. В. Дыдышка (з 1976 г.). Хор выконвае шматгалосыя творы. У рэпертуары беларускія народныя песні «А ў цёмным лесе сава кугіча», «А ў месяцы верасні», «Кума, мая кумачка»!, «Ой, у полі», творы савецкіх кампазітараў пра Радзіму, барацьбу за мір, песні аб Вялікай Айчыннай ванне, црацы хлебароба. Мужчынская і жаночая вакальныя групы маюць самастойны канцэртны рэпертуар. 3 дапамогай удзельнікаў хору ў Ліпскай сярэдняй школе створаны фальклорны ансамбль «Весялушкі» і хор хлопчыкаў.
Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Ляхавіц. р-на / Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І.П.Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-скл. І.П. Скалабан; Маст. А. М. Хількевіч. – Мн.: БелСЭ, 1989. – С. 419.