Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Грушаўка. Хроніка культурнага жыцця, Грушаўка ў творах мастацтва.

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Сядзібна-паркавыя ансамблі Ляхавіцкага раёна >>>Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Грушаўка>>>

Грушаўка на малюнках Напалеона ОрдыУ Грушаўцы здымалі фільм МасакраЗнята! Усім дзякуй

В литографии «Грушевка» утреннее солнце освещает две деревянные постройки, изображённые на фоне леса. На переднем плане семья собирается на сенокос. Чуть в стороне стоит с поникшей головой мальчик. Видно, придётся ему остаться дома. Этот эпизод даёт нам убедительное представление о бережно хранившихся художником жизненных впечатлениях.

Денисевич, А. Н. Тенденции классицизма и романтизма в архитектурном пейзаже Наполеона Орды. – Брест, 2008. – С. 74. – Приведена выдержка из текста.

Знята! Усім дзякуй

На фоне грушаўскіх пейзажаў здымаліся эпізоды новага беларускага кіно

На гэтым тыдні на працягу двух дзён у Грушаўцы працавала здымачная група “Беларусьфільма” – з’ява, шчыра сказаць, не зусім прывычная для нашых вачэй. Сярод грушаўскіх пейзажаў здымаліся асобныя эпізоды новай мастацкай стужкі “Масакра”. Рэжысёр Андрэй Кудзіненка расказаў, што гэта будзе містычны трылер з фальклорна-гістарычнай асновай і захапляючым сюжэтам.

Небагаты малады чалавек з авантурным складам характару Мікалай Казанцаў прыбывае ў маёнтак графа Уладзіміра Пазуркевіча і прадстаўляецца прафесарам, хоць ім не з’яўляецца. Завязваецца любоўны трохкутнік: госць заляцаецца да нявесты графа – прыгажуні Ганны. У маёнтку пачынаюцца дзіўныя падзеі. I ў рэшце рэшт высвятляецца, што граф – мядзведзь-пярэварацень…

Наогул, здымкі праходзяць у асноўным у старажытным маёнтку Жалудок пад Шчучынам. Плануецца, што кіно будзе знята і зманціравана да сярэдзіны наступнага года. Пра тое, што стужка сур’ёзна прэтэндуе на актыўную глядацкую ўвагу, гаворыць і яе бюджэт, які крыху не дацягвае да 5 мільярдаў рублёў.

Дарэчы, ад работы на тэрыторыі раёна ў здымачнай групы засталіся даволі добрыя ўражанні. Асаблівую ўдзячнасць за дапамогу ў здымках рэжысёр выказаў камунальнай службе, прадпрыемствам грамадскага харчавання і аддзелу культуры.

Знята! Усім дзякуй // Ляхавіцкі веснік. – 2009. – 31 кастрычніка. – С. 2.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed