Станкевіч Анатоль. Біяграфічныя звесткі

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Станкевіч Анатоль

 

Анатоль Станкевіч. Біяграфічныя звесткіЁсць край такі… Кіпель, Н. Летуценнік з Жарабковіч

Анатоль Станкевіч

Анатоль Іванавіч Станкевіч быў творцам у трох вымярэннях: у працы – ён адметнейшы  чырванадрэўшчык; у мастацтве – таленавіты майстар  лясных скульптур і непаўторных карцін на дрэве; у паэзіі таксама мае свой адметны, самабытны голас.

Анатоль Станкевіч  нарадзіўся 2 сакавіка 1937 года ў вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У сялянскай сям’і Івана Восіпавіча і Веры  Іванаўны Станкевічаў з’явілася немаўля, якому далі імя Анатоль. Але жыццё паэта складвалася не надта шчасліва, бо вельмі хутка памерла  маці, надарваўшыся на гаспадарцы  пры  акупантах паляках. А ўслед за маці ў 1942 годзе,  ужо пры акупантах немцах  загінуў і бацька. Цяжкі сірочы хлеб, але свет не без добрых людзей.  З ласкі мачахі  Хрысціны і старэйшых сясцёр Анатоль  скончыў сямігодку  ў Жарабковічах і паступіў вучыцца  ў Слонімскае  рамеснае вучылішча № 5. Тут панавалі надзвычай жорсткія  адносіны паміж навучэнцамі, ад якіх хлопчык вельмі пакутаваў. Сістэматычнае  недаяданне, холад ды  здзекі старэйшых адбіліся  на яго здароўі.  Кіраўніцтва рамеснага вучылішча  накіроўвае  падлетка на лячэнне  аж у Падмаскоўе. Падлячыўшыся, Анатоль Станкевіч здужаў у 1955 годзе скончыць вучылішча і атрымаў спецыяльнасць чырванадрэўшчыка. Затым 2 гады працаваў у  далёкай Архангельскай вобласці  на лесапільным  заводзе станцыі Пярмілава (101-ы кіламетр  ад Архангельска).  Яшчэ больш загартаваўся малады чалавек у войску (1957 – 1959). Пасля дэмабілізацыі сяржант Анатоль Станкевіч  вярнуўся ў Беларусь. З 1959 года жыў і працаваў у Баранавічах. Спачатку ён займаецца самаадукацыяй, затым  паспяхова скончыў вячэрнюю сярэднюю школу і  ўніверсітэт рабселькараў пры  гарадской газеце “Знамя коммунизма” у горадзе Баранавічы. Спачатку працаваў рабочым, сталяром на баваўняным камбінаце (Вытворчае баваўнянае аб’яднанне – ВБА). З 1994 года – сталяром на Баранавіцкім станкабудаўнічым  заводзе “Атлант” (БСЗ ЗАА “Атлант”).

Першы свой верш Анатоль Станкевіч напісаў будучы шасцікласнікам Жарабковіцкай школы. Тады ён знайшоў падтрымку ў свайго настаўніка Яўгена Ігнатавіча Булата. З таго часу з паэзіяй не развітваўся.  15 мая 1968 года ў газеце “Знамя  коммунизма”  быў надрукаваны першы верш паэта “Весенняя зарисовка”.  Анатоль Станкевіч пісаў вершы ў асноўным на рускай мове, толькі ў апошняе  дзесяцігоддзе пачаў тварыць  па-беларуску.  Яго вершы друкаваліся ў альманаху “Дзень паэзіі” (1987), зборніку “Паўлюк Багрым” (1994), у шэрагу рэспубліканскіх, абласных, мясцовых  перыядычных выданняў.

Першую кнігу паэзіі “Билет до станции “Счастье” Анатоль Станкеіч надрукаваў  у 1983 годзе ў калектыўным зборніку “Добрыми глазами”. Другая – “Верю в трудное счастье” – увайшла Першы асобны зборнік вершаў Анатоля Станкевіча “На крыльях страдающей совести”, які быў выдадзены ў 1996 годзе ў Брэсце  пры  спонсарскай падтрымцы Баранавіцкага станкабудаўнічага завода “Атлант”.

У  1972 – 1980 гг. А.І. Станкевіч узначальваў Баранавіцкае літаратурнае  аб’яднанне “Плынь”, у 1989 – 1993 гг. – літаб’яднанне “Ліра” на  баваўняным камбінаце, а ў 1994 годзе  стварыў на станкабудаўнічым зводзе літаратурнае  аб’яднанне  “Жнівень” і ўзначальваў яго да 1999 года. У гэтым жа годзе А.І Станкевіч прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Паэт трагічна загінуў у 1999 годзе (па дарозе на працу яго збіла таксоўка). Пахаваны ў вёсцы Жарабковічы.

У 2010 годзе ў Баранавічах грамадскай арганізацыяй  “Творчае аб’яднанне “Святліца” выдадзены зборнік беларускамоўных вершаў Анатоля Станкевіча “Скрыжалі дабрыні”. Прадмова А. Бакача. Рэдактар І. Лагвіновіч.

Для  вершаў Анатоля Станкевіча характэрны грамадзянскі пафас, тонкі лірызм, вялікая  сыноўняя  любоў да роднай зямлі і яе працавітых людзей. Вельмі высока ацаніў творчасць  паэта  пісьменнік і   крытык Ул. Калеснік.

Максім Танк упершыню  прачытаўшы творы рабочага з Баранавічаў, быў так узрушаны  імі, што сам  звярнуўся ў часопіс  “Нёман”  з прапановаю  надрукаваць вершы Анатоля Станкевіча.

Адзначаючы  непаўторнасць паэзіі Анатоля Станкевіча, С. Райкіна ў газеце “Знамя юности” пад загалоўкам “И след в душе оставит лира” 2 верасня 1983 года пісала: “У вершах  А. Станкевіча адчуваецца  жывы, паступова б’ючы імпульс  душы. Паэт, нібы першаадкрывальнік, вядзе чытача за  сабой, прымушаючы яго зазірнуць  на  прамільгнуўшыя, звычайныя рэчы  і  з’явы   па-новаму”.

Нельга не сказаць і аб дзівосным майстэрстве А. Станкевіча – лясных скульптурах і драўляных карцінах, дзе асновай сюжэтаў  служылі дзіўныя сучкі дрэў, карані. Выстаўкі працы  яго  рук  былі адметнымі  з’явамі ў  культурным жыцці горада Баранавічы.  За  свой самабытны талент у стварэнні  лясных скульптур, мініяцюр, карцін Анатоль Іванавіч  меў  шмат узнагарод.  У  тым  ліку і Міністэрства культуры.  Творы  яго таленавітых  рук  і творчай  фантазіі  ўпрыгожваюць школы, бібліятэкі, установы і  прадпрыемствы горада.

На крыльях страдающей совести

Анатоль Іванавіч СТАНКЕВІЧ нарадзіўся на хутары ля вёскі Жарабковічы Ляхавіцкага раёна ў 1937 годзе. У два гады застаўся без маці, у пяць — без бацькі. Пасля заканчэння Жарабковіцкай сямігодкі пас- тупіўу рамеснае вучылішча чырвонадрэўшчыкаўу Слоніме, якое закончыўу 1955 г. Працаваў у Архангельскай вобласці. Служыў у Савецкай Арміі. 3 1959 года пражываў у г. Баранавічы. Тут напісаў і першыя вершы, якія друка- валіся ў гарадской газеце, абласным і рэспубліканскім друку. У1972—1989 г.г. узначальваў Баранавіцкае гарадское літаратурнае аб ‘яднанне “Плынь “.

Першую кнігу паэзіі “Бшіет до станцш “Счастья ” надрукаваў у ка- лектыўным зборніку “Добрымы глазамы “ў 1983 годзе. Другая — “Верю в трудное счастье” — увайшлаўзборнік “Годы, какрет”, выдадзены ў 1988 г. выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.

Першы асобны зборнік вершаў Анатоля Станкевіча “На крыльях страдаюгцей совесты ” быў выдадзены ў 1996 годзе ў Брэсце пры спон- сарскай падтрымцы Баранавіцкага станкабудаўнічага завода “Атлант “, наякім апошні час ён працаваў столярам. 3 1994 года А. Станкевіч кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Жнівень”, створаным пры заводскай бібліятэцы.

У1999 годзе А. I. Станкевіч прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Анатоль Іванавіч да таго ж быў і народным умельцам. Свет яго захапленняў — карані, сучкі, галінкі дрэў, якія ў выніку творчай фантазіі майстра ператвараліся ў казачныя фігуркі.

У 1999 годзе А. I. Станкевіча не стала.

Паэзія ствараецца з любові

Сюда прыехал неспроста — Жыто!

Жито колосытся!

Здесь такая красота —

Есть где Богу помолиться!

Вось і ўвесь верш. Гэта — з кніжкі Анатоля Станкевіча “На крыльях страдаюшей совестн”. А вось яшчэ не менш змястоўная мініяцюра, змешчаная тут жа:

Как жаворонки небо пьют!

Им рукой подать до рая…

В небесах они поют

И все же на земле умирают.

Прачытаў невялічкі зборнік і падумаў: як даўно не сустракаў у творах столькі крынічнай паэзіі! Каб можна было, я свой водгук выбудаваў бы выключна з вершаў, строф ды асобных радкоў паэта, бо побач з трапяткой паэзіяй — звыклыя словы! Падарожнічала душа па старонках кнігі, па запаветных радках-дарожках вершаў — і я нібыта набліжаўся ўвесь час да глыбокіх крыніц, якія наталяюць вандроўніка свежай чыстай вадой і ад- люстроўваюць неба, сонца, зоркі, незямную красу. Анатоль Станкевіч — пранікнёны лірык. Пра гэта сведчыць абсалютная большасць ягоных твораў, у тым ліку і наступнае чатырохрадкоўе:

Я люблю твою робкую дрожь,

Жаворонок, небесная кроха!

Может, ты мою жизнь пропоешь,

Начиная от первого вздоха?!.

Дарэчы, у зборніку заўсёды пераканаўча гучыць дзеяслоў “люблю”:

Любить я свой край неустану.

Люблю этот лепет осин,

Цветущие свечи каштанов

И неба высокого синь.

Іншы раз вобразы роднай прыроды паэтам адушаўляюцца: “В золоте березоньки-сестрички листьями заплачут — только тронь”.

Паэзія ствараецца з любові, хараства, пяшчоты, што, як мне здаецца, нязменна пацвярджае сваімі вершамі і Анатоль Станкевіч. “Я ревновал тебя к ветру, — он трогал твои волосы…” Гэта, вядома, пра каханую. А якія трапяткія словы знайшліся для дачкі Таццяны: “Сошьем тебе платье из синего неба, повяжешь платочек из яркой зари”. Дачцэ Алене паэт прысвяціў верш “Девочке, решающей задачу”:

Задача трудна,

Но напрасно ты плачешь

И голову клонишь вниз…

О, еслы б ты знала,

Какие задачы

Заставит решать тебя жизнь!

Кніга шчыльна заселена творамі пра самыя розныя бакі нашага складанага і супярэчлівага зямнога жыцця. Сярод іх — “Камень”, “Жизнь”, “Гениальное молчанне”, “…У соседа машина и дача”, “Стихи, написанные в больнице”, “Лесной пожар”, “Он перестал быть поэтом”…

Зборнік немагчыма чытаць раўнадушна, ён выклікае ўсю гаму пачуццяў, кліча да роздуму, хвалюс. У вершах сустракаюцца і эпізоды аўтабіяграфіі паэта:

Я — седой человек.

Скоро в мире ином

Встречусь с тобой, мама…

Узнаешь ли меня?

Ведь ты оставша меня на земле

двухлетным мальчшом.

Між іншым, ён узгадвае, як калісьці Максім Танк сказаў, што яго, Анатоля Станкевіча як паэта выхаваў суровы сірочы лёс. Відавочна і тое, што жорсткі лёс не зрабіў жорсткім яго сэрца — яно чуйнае, улюбёнае ў прыроду, людзей, чалавечнае.

Р. 8. Хачу сказаць сваё чытацкае дзякуй кіраўніцтву Баранавіцкага станкабудаўнічага завода, прафінансаваўшаму гэтае цудоўнае выданне.

Васіль Жуковіч.

 

Ёсць край такі… : Гіст.-літаратур. хроніка / У.М. Лаўрэнаў і інш. – Баранавічы: Баранав. узбуйн. друк., 2003. – 427 с.

Летуценнік з Жарабковіч

У другі дзень сакавіка 1937 года ў вёсцы Жарабковічы ў сялянскай сям’і Станкевічаў нарадзіўся сын, якому далі імя Анатолій. Дзяцінства будучага паэта  было цяжкім: адзін за адным памерлі бацькі. Але свет не без добрых людзей.

З дапамогай старэйшых сясцёр і мачахі юнак скончыў сямігодку ў Жарабковічах і паступіў у Слонімскае рамеснае вучылішча на чырванадрэўшчыка. Потым была праца на лесапільным заводзе ў Архангельскай вобласці, служба ў арміі. Пасля дэмабілізацыі Анатолій Станкевіч вярнуўся ў  Беларусь, жыў і працаваў у Баранавічах – рабочым, сталяром, паспяхова закончыў вячэрнюю сярэднюю школу і ўніверсітэт рабселькараў пры баранавіцкай гарадской газеце “Знамя камунізму”. Не толькі залатыя рукі меў Анатолій Станкевіч, ён быў яшчэ і таленавіты творца.

Свой першы верш ён напісаў у 6 класе. У гэтым пачынанні хлопчыка падтрымаў настаўнік Яўгеній Булат.  У маі 1968 года ў баранавіцкай газеце ўпершыню надрукавалі  яго верш “Вясенняя замалёўка”. Лірычныя радкі Анатолія Станкевіча друкаваліся ў шэрагу рэспубліканскіх, абласных і раённых выданняў. Свет убачылі яго кнігі паэзіі “Білет да станцыі”, “Веру ў цяжкае шчасце”,  “На крылах пакутніцкага сумлення”.

Высока ацаніў творчасць паэта пісьменнік і крытык Уладзімір Калеснік.  А Максім Танк, упершыню прачытаўшы творы рабочага з Баранавічаў, быў так узрушаны імі, што сам звярнуўся ў часопіс “Нёман” з прапановай іх надрукаваць.

На працягу многіх гадоў Анатолій Іванавіч узначальваў літаратурныя аб’яднанні, якія існавалі і дзейнічалі ў Баранавічах.  У 1999 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Таленавіты чалавек  шмат чаго планаваў  у творчасці. Але мары, так і засталіся марамі. У гэтым жа 1999 годзе самабытны паэт трагічна загінуў.

… Прыхільнікі  таленту Станкевіча не забыліся пра яго. У 2010 годзе ў          Баранавічах выдадзены зборнік беларускамоўных вершаў Анатолія Станкевіча “Скрыжалі дабрыні”.

У адным са сваіх вершаў ён растлумачыў, што такое быць паэтам:

Калі твая радасць
загаворыць вершамі,
Калі твой боль
загаворыць вершамі,
Калі тваё сумленне
загаворыць вершамі,
Вось тады і назавуць
цябе Паэтам…

Гаворачы пра Анатолія Станкевіча, нельга не ўспомніць пра яго, як майстра. Ён рабіў дзівосныя лясныя скульптуры, мініяцюры і драўляныя карціны, дзе асноўным матэрыялам былі  карані, галінкі дрэў і г.д. Выставы яго работ былі адметнай з’явай у культурным жыцці Баранавічаў і наваколля.  За свой самабытны талент Анатолій Іванавіч атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Творы  рук майстра  і сёння ўпрыгожваюць школы, бібліятэкі, установы і прадпрыемствы.

Да 75-гадовага юбілею паэта бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы падрыхтавалі інфармацыйны бюлетэнь “Летуценнік з Жарабковіч”. Акрамя звестак пра жыццёвы і творчы шлях нашага таленавітага земляка, тут змешчаны і бібліяграфічны спіс яго твораў, а таксама нарысы аб жыцці і творчасці паэта.

Надзея КІПЕЛЬ,
бібліёграф цэнтральнай раённай
бібліятэкі

 

Кіпель, Н. Летуценнік з Жарабковіч / Надзея Кіпель // Ляхавіцкі веснік. – 2012. – 7 сакавіка. – С. 5.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed