Мацюшка Юрый

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына

                  Мацюшка Юрый (1944-2022)
Мацюшка Юрый Усеваладавіч нарадзіўся З ліпеня 1944 г. на хутары каля вёсак Бажкі і Краглі Ляхавіцкага раёна.
Пасля заканчэння вучобы ў баранавіцкай сярэдняй школе у 1962 г. паступіў у Віцебскі Дзяржаўны медыцынскі інстытут фармацэўтычны факультэт.
Вершы пачаў пісаць у школьныя гады. На апошнім курсе інстытута быў заўважаны паэтам Сяргеем Грахоўскім, які запрасіў выступіць маладога паэта з чытаннем вершаў у тэлевізійнай перадачы.
Пасля заканчэння вучобы ў Віцебскім медінстытуце ў 1967 годзе быў накіраваны па размеркаванні ў Пінск на пасаду намесніка кіраўніка аптэкай № 107. З 1967 г. працаваў на адміністрацыйных
пасадах у аптэчнай сетцы г. Баранавічы, а з 1977 года на адміністрацыйных пасадах спецыялізаванага прадпрыемства “Медтэхніка”.
У 70-я гады быў адным са стваральнікаў і актыўным членам літаратурнага аб’яднання “Плынь” пры Баранавіцкай газеце “Знамя коммунизма”. У гэтыя жа гады была публікацыя вершаў у Брэсцкай абласной газеце “Заря” і выступленні з чытаннем вершаў па тэлебачанні. У 2009 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу “За мір без войн і гвалту” (Польшча-Германія), у 2010 годзе – лаўрэатам “Галерэі абранага верша” (Масква). У 2010 годзе ўзнагароджаны памятным залатым медалём імя А. С. Грыбаедава і дыпломам імя А. Э. Мандэльштама (Маскоўская гарадская арганізацыя Саюза пісьменнікаў Расіі). На вершы Ю. Мацюшка напісана больш за 30 песень, якія выконваюць барды.

Публікаваўся ў мясцовых газетах “Наш край”, “Шаг”, часопісах “Нёман”, “Новая Немига литературная”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар зборнікаў вершаў “Всё, что есть…” (2003), “Сквозь призму собственного я…” (2008), “Разговоры у костра” (2008), “Походные стихи” (2009), “По поводу…” (2010), “Звучащее время” (2010).

Памёр 7 сакавіка 2022 года.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed