Грыгаровіч Алена

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Людзі навукі нашага краю

 

ГРЫГАРОВІЧ Алена Мікалаеўна

Нарадзілася 22 сакавіка 1959 г. у в. Лабузы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Беларуска. Скончыла гістарычны факультэт (філасофскае аддзяленне) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна ў 1985 г. Працавала інжынерам-сацыёлагам НДС (1985 г.), асістэнтам (1987 г.), дацэнтам кафедры філасофіі (1994 г.) Брэсцкага дзяржуніверсітэта. У 2002 г. прызначана на пасаду дэкана геаграфічнага факультэта БрДу: імя А.С. Пушкіна. Кандыдацкую дысертацыю на тэму “Улік грамадскай думкі як умова дэмакратызацыі кіравання працоўным калектывам (метадалагічны аспект)” абараніла ў 1993 г. у БДУ. Вучонае званне дацэнта нададзена ў 1997 г. Аўтар звыш 30 навуковых, навукова- метадычных, навукова-папулярных публікацый. Даследуе праблемы грамадскай думкі, экалагічнай свядомасці.

Асноўныя публікацыі: К проблеме использования общественного мнения в управлении трудовым коллективом // Веснік БДУ. Сер. 3. 1992. №2; Общественное и коллективное мнение: общее и особенное // Философия человека: проблемы и решения. Брест, 1996; Исторический процесс и новые реальности современной истории // Веснік Брэсцкага універсітэта. 2001. №3.

Крыніца: Грыгаровіч Алена Мікалаеўна // Прафесарска-выкладчыцкі склад Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна : біябібліяграфічны слоўнік. – Брэст: Выд-ва БрДУ, 2005. – С. 52.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed