Дыдышка Ніна

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына

 

Дыдышка Ніна Васільеўна

Нарадзілася 10 сакавіка 1947 года ў вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна. Бацькі яе былі багатымі духоўна людзьмі і сваім чатыром дочкам далі добрую адукацыю. Пасля заканчэння сямігодкі паступіла ў Брэсцкае музычнае вучылішча, бо мела ад маці добры голас. Закончыла сярэднюю школу (1965 г.) і паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут. Пасля яго заканчэння ў 1969 годзе настаўнічала ў Ляхавіцкім раёне. Затым былі пераезды ў Столінскі і Пружанскі раёны па месцы працы мужа. На Пружаншчыне з 1976 года, працавала ў Чахецкай школе, потым у Пружанскай вячэрняй, у Доме піянераў і школьнікаў. З 1984 года – у СШ №3. З 1990 года і аж да выхаду на пенсію ў 2003 выкладала беларускую мову і літаратуру ў СШ №5. З’яўляецца сябрам ТБМ імя Францішка Скарыны, узначальвала суполку Таварыства школы №5. Ёсць падзякі ад рэспубліканскай рады ТБМ за працу на ніве адраджэння беларускай мовы. Мае шмат публікацый у “Настаўніцкай газеце”, “Раённых буднях”, часопісе “Родная прырода” і іншых выданнях. Дзеліцца сваімі ўражаннямі на старонках газеты ад паездак ў Францыю, Бельгію, Аўстрыю і Нямеччыну. Актыўна ўдзельнічае ў рабоце сярод пенсіянераў-настаўнікаў. Працуе над цыклам “Жаночы лёс” у прозе, піша вершы, даследуе малавядомыя факты з жыцця Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Дыдышка Ніна Васільеўна // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны Кніжка 2-я Грамадска-літаратурны даведнік / І. Здановіч. Пружаны, 2007. С. 36 – 37.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed