Дамашэвіч Уладзімір. Крытычныя матэрыялы

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Дамашэвіч Уладзімір

 

Локун, В. Уладзімір Дамашэвіч: амплітуда таленту Тычына, М. Між двух агнёў

Уладзімір Дамашэвіч: амплітуда таленту

«Пісьменнік павінен прайсці школу: спачахку чытання, навучання, потым — пісання, але свайго, каб яно не было падобна ні да Сервантэса, ні да Бальзака, ні да Талстога ці Караткевіча, а каб яно было тваім ад пачатку да канца, ад клічніка да кропкі» [5, с. 12], — адзначыць герой аповесці У. Дамашэвіча «Месяц у Раі». У гэтых словах прачытваецца мастацкае крэда самога аўтара.

Уладзімір Дамашэвіч належыць да старэйшага пакалення беларускіх пісьменнікаў. Яго творчы метад грунтуецца на нацыянальных традыцыях, разам з тым ён сфармаваўся і здзейсніўся галоўным чынам у рэчышчы савецкай літаратуры. Праўда, творы пісьменніка, як і мастацкія дыскурсы іншых прадстаўнікоў беларускай літаратуры — I. Мележа, А. Кулакоўскага, В. Быкава, Б. Сачанкі, I. Чыгрынава — сваім ідэйным і духоўным зместам выходзілі далёка за межы сацрэалізму. Згадаем хоць бы аповесці «Кожны чацвёрты», «Камень з гары».

Камуністычныя лжэміфы развенчваюцца. Адчуваецца подых новых сацыяльных ідэй. Вось-вось адбудзецца распад вялікага і непарушнага Савецкага Саюза. 3 надзеяй успрымаў пісьменнік перамены ў грамадскім жьшці, змену культурнай парадыгмы. Але сітуацыя склалася такім чынам, што ўсё ім напісанае ў 80-я — пачатку 90-х гадоў заставалася ў яго стале або ў «партфелі» выдавецтва. Творца не меў магчымасці друкавацца. I не таму, што нехта непрыхільна ставіўся да яго твораў ці да яго самога. Проста сам завірушны час быў неспрыяльным для развіцця літаратуры. I толькі ў 1998 годзе ў часопісе «Маладосць» празаік надрукуе аповесць «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў». У 2006 годзе ў часопісе «Полымя» пабачаць свет аповесці «Фінская лазня, або Цяжка ў гэта паве- рыць» і «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям». У 2007 годзе часопіс «Полымя» надрукуе раман «На мяжы цярпення». На жаль, ніводны з гэтых твораў асобным выданнем пакуль не выходзіў.

Застаючыся ў межах сямейна-бытавога пісьма, У. Дамашэвіч пазбягае праз- мерна вострых палітычных ці сацыяльных тэм, як рабілі гэта ў свой час В. Быкаў, А. Адамовіч, В. Карамазаў або I. Шамякін («Сатанінскі тур», «Падзенне», «Выкармак»). Прыярытэтнай для яго галоўным чынам застаецца праблема беларускасці. Пытанне мовы ў кантэксце мастацкай свядомасці 80-х гадоў мінулай эпохі набыло, можна сказаць, якасці дамінантнай ідэалагемы.

Па сутнасці, гэта праблема вырашаецца і ў яго аповесці «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў», хоць знешне тут разыгрываюцца падзеі іншага кшталту. Пісьменнік у цэнтр свайго аповеду ставіць складаную маральную сітуацыю, якая ўтварылася паміж дзвюма сем’ямі: Бакуновічаў і Баранкевічаў. Канфлікт успыхвае нечакана, але тут жа набывае вострыя формы і зацяжны харакгар.

Паўліна Пятроўна Бакуновіч, бабуля 11-гадовай Томкі, вырапіыла праз шмат гадоў наведаць сваю ўнучку, якая разам з маці жыла ў Маладзечне. Выхаваннем дзяўчынкі займапіся галоўным чынам сваты Паўліны — Іван ды Зіна Баранкевічы. Сям’я далёка не ідэальная, бо і дзед, і баба — п’юць. Маці таксама п’е і б’е Томку. Вось тут Паўліна нечакана для сябе і астатніх удзельнікаў гэтай дзеі вырашае забраць Томку да сябе, перавезці яе ў Мінск.

Аўтар сведчыць, што «каб аіпісаць усе падзеі вакол Томкі і яс псраелду ла сваіх бацькоў за гэтыя паўгода, трэба было быць сама мала Гогалем» [3, с. 51]. А паколькі ён зусім не Гогаль, то чытача чакае толькі бледная копія таго, што адбылося на самой справе. Але ж, здаецца, і гэтай «бледнай копіі» хапіла, каб падрабязна, у дэталях адлюстраваць усе нюансы судовага працэсу, яго асаблівы эмацыянальны напал, якім былі прасякнуты абодва варагуючыя бакі. Канфлікт будуецца на абсалютна кантрастнай аснове. Станоўчы бок — гэта Паўліна Бакуновіч, бацька якой сябраваў з самім Я. Купалам, і Паўлюк Бакуновіч, які быў «звязаны з навуковым і выдавецкім асяроддзем». 3 другога боку — дзед Іван, які меў выгляд «спелага чырвонага памідора», і баба Зіна, — «як засушаная рыба з жоўта-зямлістым тварам і пракураным рыпучым голасам» [3, с. 37]. Працуюць на негатыўнае ўспрыняцце Баранкевічаў і іншыя дэталі: двор, у якім яны жылі, «быў засмечаны, недагледжаны, штакеціны былі старыя і гнілыя. Запушчаны быў і сад… У хлеўчуку вішчалі галодныя свінні — мо яшчэ не елі» [3, с. 40]. Праўда, усе гэтыя характаралагічныя моманты маюць суб’ектываваны характар, бо пададзены праз успрыманне Паўліны.

«Беднае дзіця, лішняе дзіця, пэрдзю анфан — прапашчае дзіця… Алс не можа быць! Пакуль я жывая, буду цябе я ратаваць» [3, с. 38], — нібыта клятву прамаўляе Паўліна. I насамрэч яна распачынае сапраўдную вайну за выратаванне сваёй унучкі. Паступова ў гэтае супрацьстаянне пачне ўцягвацца і Паўлюк. Напачатку ён быў супраць радыкальных намераў сваёй жонкі, але неўзабаве і яго «захапіў ход падзей, паявіўся нейкі паляўнічы азарт, жаданне адбівацца, супраціўляцца, спрачацца і даказваць сваю праўду…» [3, с. 58]. Больш за тое, ён намерваўся вярнуць дзяўчынку «да свайго ўласнага асяроддзя, роднага, беларускага, ад чаго іх, беларусаў, ледзь не сілаю адрывалі больш як дзве сотні гадоў, а апошнія семдзесят — дык асабліва актыўна і напорыста» [3, с. 52]. Мэта ў Паўлюка-дзеда болып чым «сямейная», «крэўная», яна мае найперш грамадскае гучанне. Змагаючыся з Баранкевічамі, ён змагаецца і з усім антыбеларускім, антынародным. Мэта сама па сабе, безумоўна, важная, але яе «гучанне» на фоне ўсёй гэтай валтузні-палявання на дзяўчынку набывас рысы штучных матывацый.

На жаль, вобраз Томкі як структурны цэнтр твора не стаў і арганізуючым яго цэнтрам. Працэс перавыхавання гераіні не падмацаваны псіхалагічна, знутры. Аўтар амаль не закранае ўнутранага свету дзяўчынкі, адсутнічае працэс самараскрыцця, яе голас нідзе не гучыць самастойна, за яе гаворыць апавядальнік.

Па У. Дамашэвічу, межы дабра і зла звязаны не столькі са сферай маральнай, колькі з грамадска-сацыяльнай. Іншымі словамі, пазітыўныя якасці асобы вызначаюцца ступенню сацыяльнай актыўнасці чалавека. Аўтар зрабіў гераіню рупарам сваіх ідэй. Часам ігнаруючы яе ўзрост, ён надзяляе 11—13-гадовую дзяўчынку светаўспрыманнем дарослага чалавека. Гераіня называе папулярнага тады спевака Данчыка «беларускім жаўранкам, які прыехаў да нас клікаць вясну беларускага Адраджэння» [3, с. 160]. Ходзіць яна і на мітынгі БНФ. Яе хвалю- іоць «выступленні маладых прамоўцаў ды палкія словы і заклікі вярнуць былую веліч свайму краю, вярнуць і адрадзіць родную мову, якую ўжо даўно адкінулі як лішнюю і непатрэбную вялікія начальнікі» [3, с. 162]. А вось як гераіня атэ- стуе палякаў: «Палякі? Мне здаецца, пгто яны весялейшыя за нас, нейкія больш жывыя, растарможаныя, адкрытыя — што думаюць, тое і гавораць. Нейкія больш свабодныя, чым мы…» [3, с. 185]. Дзяўчынку напаўнялі незнаёмыя дасюль пачуцці і думкі, «яна паступова рабілася грамадзянінам, патрыётам свайго краю, пачынала любіць сваё і ганарыцца ім, чаго раней яна нават не ведала і блізка, лічыла, што такога няма і не можа быць» [3, с. 163].

Далучаючы гераіню да грамадскага руху, да ідэй грамадскай свядомасці, аўтар часам так захапляецца, што пераходзіць на мову экспрэсіі, збіваецца на рамантычна-пафасны лад; «У яе (гераіні. — В. Л.) нібы пачыналі вырастаць крылы, і яна вось-вось гатова ўзляцець, узняцца ў неба, каб адтуль убачыць зямлю і людзей зусім іншымі, якіх яна не ведала дагэтуль».

Усе гэтыя моманты, натуральна, не дадаюць рэалізму тэксту. Яны хутчэй імітуюць жыццё, чым яго адлюстроўваюць.

«Самыя простыя рэчы і з’явы — аснова жыцця, аснова і грунт усяго існага на свеце. У іх — найвышэйшы сэнс і паэзія» [1, с. 25], — сцвярджае Я. Гарадніцкі ў сваёй працы «Мастацкі свет беларускай літаратуры XX стагоддзя». У палоне простых рэчаў і з’яў быў У. Дамашэвіч у аповесці «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў». У гэтым жа палоне ён застаўся і ў мастацкім дыскурсе «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям». Гэта — дамінуючы пачатак яго індывідуальнага стыліо.

Агульны апавядальны плйст аповесці «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» уключае ў сябе, здаецца, бясконцую. канкрэтыку прадметаў, фарбаў, гукаў. Аўтара цікавіць усё: ад найменшых дэталяў знсшняга партрэта персанажа, яго адзення, да падрабязнасцяў «фона», ландшафту. Вось знаёмства з Буднікамі, куды ўпершыню прыехалі героі. Тут усё пад пільным позіркам мастака: дарога ў гарадок, сам гарадок і, нарэшце, хата, падворак — з пералікам усяго, што там расце. А вось і партрэт маці Рагнеды, яе знешні выгляд, адзенне і г. д. Дзеянне вельмі запавольвае, хоць пры гэтым і ўражвае дасведчанасць аўтара ў пытаннях агранамічнай навукі.

Пісьменнік працягвае даследаваць пакаленне творчай інтэлігенцыі пачаТку 80-х гадоў. Галоўны герой аповесці Янка Баркун — асоба крэатыўная. Ён нібыта паўтарае свайго папярэдніка Паўлюка Бакуновіча. Абодва яны — пісьменнікі, працуюць у выдавецтве. Нават узрост аднолькавы — каля 50-ці гадоў. I ўнутраная занепакоенасць тая ж: нацыянальная ідэя, лёс беларускай мовы. Можна сказаць, што яны ідэйныя двайнікі. Толькі цяпер аўтар у цэнтр сваёй увагі паставіў вясковае жыццё, дакпадней, жыццё правінцыі, перавёўшы туды і сваіх герояў. Часова перавёўшы, бо Янка і Рагнеда, якія пабраліся шлюбам усяго толькі год назад, хоць некалі і вучыліся ў адной школе, прыехалі ў адпачынак у невялічкі гарадок да маці Рагнеды.

У. Дамашэвіч лічыць, цгго ёсць законы прыроды, якія ўсталёўвае нехта вышэйшы за чалавека, і ёсць законы людзей, якія пішуцца самімі людзьмі і якія пасля становяцца законамі дзяржавы. Вышэйшыя законы паядноўваюць чалавека з прыродай, гарманізуюць яго, «уліваючы» ў яго душу дабрыню і спагаду. Законы «рукатворныя» прыўносяць дысгармонію, яны разбуральныя па сваёй сутнасці і скіраваны супраць чалавека.

Дарэчы, амаль пгго ўсе героі У. Дамашэвіча вельмі чуйныя да прыроды, да яе фарбаў і гукаў. Прырода, сусвет, космас для пісьменніка ёсць паняцці сакральныя і звязаныя са сферамі высокага духу. У іх увасоблены светлы пачатак, які станоўча ўплывае на псіхалогію чалавека.

Рагнеда марыць збудаваць свой дом у пгухой балотнай вёсачцы Вадзяніца, там, дзе некалі было бацькава котлішча. Гераіня пераканана, што «кожны чалавек павінен мець свой дом, сваю першааснову, свае карані. Пакуль будуць стаяць дамы, будзе жыць народ, пакуль жыве народ — будзе жыць мова» [5, с. 47].

У. Дамашэвіч па-мастацку ёмка разгортвае вобразы-архетыпы роднага дома, сялянскай хаты, роду, зямлі. Да ўсяго сакралізуе паняцце роднай мовы.

Янка Баркун — таксама селянін па-сваёй унутранай сутнасці і ладу жыцця. Ён і тут, у гарадку, жыве як вясковец, як селянін — аднастайна: «Дні сталі падобныя адзін на другі, работа яго таксама была звыклая, стала паўтарацца ўжо — пазаўчора, учора, сёння: капаць, секчы, касіць, нешта папраўляць-папраўляць, схадзіць у краму» [5, с. 57]. Неўзабаве Янка прызнаецца: «Раней я зайздросціў тым, хто пакінуў нашу зямлю, паехаў далёка шукаць сабе шчасце, а цяпер я зайздрошчу тым, хто на ёй застаўся, хто ёй не здрадзіў, не адрокся, хоць было і нялёгка. I ад зямлі, і ад мовы свае роднае, на якую мы ў горадзе пачынасм забываць» [5, с. 27].

Галоўнай занепакоенасцю аўтара і яго герояў застаецца нацыянальная ідэя. Спрэчкі-дыскусіі на гэту тэму гучаць паўсюдна — да месца і не зусім: у размове Янкі і Рагнеды з роднай маці, з сёстрамі, сваякамі, падчас сустрэчы з простымі сялянкамі, галовы якіх больш занхтыя тым, каб набыць бохан хлеба ў паўпустой краме. Нават уначы ў пасцелі.

Янка Баркун разумеў, што палітыка Крамля састарэла, Савецкі Саюз стаіць на мяжы распаду. Грамадства мае вострую патрэбу ў сацыяльных зменах. Толькі герой супраць крыві, ахвяр, ён хацеў бы, каб змены адбываліся мірным шляхам. «Бог стварыў народы і даў ім мовы, усе яны маюць права на існаванне» [5, с. 36], — лічыць Янка. Такое права мае і народ беларускі, мова беларуская. «Неяк так атрымліваецца з намі, — з сумам заўважае Баркун, — што ўвесь час мы паміж молатам і кавадлам, і лёс ці хто хоча перакаваць нас то на палякаў, то на рускіх, нібы не можам мы застацца самі сабою, нікога не слухаць і нікому не служыць, а толькі сабе, і карыстацца тым, што нам даў Бог…» [5, с. 30]. Яшчэ больш рос- пачна ўспрымас гістарычную наканаванасць Рагнеда: «…хочацца плакаць над нашым лёсам, над лёсам нашага краю і нашых людзей… Нас раздзіраюць на часткі, крояць на кавалкі, нас хочуць зрабіць ворагамі адно аднаму — каб мы грызліся, як тыя сабакі за костку, каб ішлі не ў адным кірунку, а ў розныя бакі. Нашу мову не лічаць за мову — вось што самае страшнае» [5, с. 56].

Янка Баркун прадстаўляе «постшасцідзесятнікаў», «пострамантычнае» пака- ленне, пакаленне «паўзучых рэалістаў», як называў сябе герой. Ён асмельваецца ўзяць на сябе адказнасць-віну за ўсё сваё пакаленне. Адказнасць-віну перад Богам і перад продкамі, якія знайшлі свой апошні прытулак на могілках за вёскай. Ён вінаваціцца перад імі ўсімі, просіць прабачэння: «Даруйце, мае дарагія сваякі, крэўныя, землякі, што я яшчэ не з вамі… Мы, жывыя, вельмі-вельмі шмат вінаватыя вам, бо гэта вы першыя прайшлі па тых дарогах і дарожках, вы першыя іх праклалі і пратапталі, а за вамі ўжо лягчэй і лацвей ісці… А яшчэ вам вялікі дзякуй за тое, пгго вы пакінулі на гэтым свеце сваіх нашчадкаў, што свет не звядзецца, бо вы паклапаціліся пра ўсіх жывых» [5, с. 22].

Цалкам расчараваўшыся ў чалавеку сучасным, які страціў нацыянальную і асабістую годнасць, герой У. Дамашэвіча, колішні «заўзяты піянер і камсамолец», усе свае надзеі звязвае з Богам — адзіным носьбітам праўды і справядлівасці. «Мы ўсе грэшныя, але мы каемся, мы молімся, і Усявышні даруе нам нашы грахі… Будзьма з Богам — і ён не пакіне нас» [5, с. 29].

Вялікую ролю, у дадатак да гэтага, адводзіць пісьменнік і літаратуры. Больш таго, ён лічыць, што менавіта літаратура павінна фарміраваць нацыянальную свядомасць. Кожны творца мусіць жыць найперш дзеля свайго народа. Рэфрэнам праз увесь тэкст праходзіць думка-ідэя: «аддай сэрца людзям» — тыя словы вынесены і ў назоў аповесці. Гэта — праграма Дамашэвіча-пісьмснніка. Празаік лічыць, што жыць дзеля людзей, дзеля бліжняга — гэта абавязак кожнага творцы. I не толькі творцы, а чалавека ўвогуле.

Раман «На мяжы цярпення» пісаўся ў 1981—1982 гадах. Сюжэтна ён Вынікае з аповесці «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», ды і стылёва яны аднолькавыя.

Алесь Рамейка — гэта працяг Паўла Бакуновіча і Янкі Баркуна. Гэта ўсё той жа пісьменнік і супрацоўнік выдавецтва. Праўда, цяпер аўтар вырашыў выпрабаваць свайго героя яшчэ і каханнем. Пісьменніка зацікавіла праблема ўзаемаад- носін мужчыны і жанчыны.

Не было вялікай шчырасці паміж Рамейкам і яго жонкай Марынай. I вось праз дваццаць год сумеснага жыцця герой усё часцей стаў задумвацца над сэн- сам свайго існавання. Нешта ў ім змянілася. Нават знешне. Ён стаў спыняцца на паўдарозе, перастаў хутка хадзіць, начаў абмінаць знасмых. Змяніліся паводзіны і дома, у сям’і: перастаў размаўляць з жонкай, дзецьмі, без прычыны з імі сварыўся, «хацелася быць аднаму, нікога не чуць і не бачыць. Нейкія няясныя прадчуванні турбавалі яго, вярэдзілі душу… Паступова ён лавіў сябе на тым, што жыве мінулым, што вочы і памяць яго скіраваны назад, а не перад сабою» [6, с. 4]. Праўда, усё пачалося неяк раптоўна, з пэўнай доляй містыкі. Афармляю- чы на пошце чарговую падпіску, ён у нумары сваёй кватэры не дапісаў адну лічбу. Гэтая недарэчнасць была ўспрынята героем як дрэнны знак. 3 гэтага моманту ў ім нешта зламалася.

Падсумоўваючы вынікі свайго жыцця, Рамейка прыходзіць да высновы, што і жыць яму было «не варта». Ён нічога не паспеў зрабіць. Нават для свайго бела- рускага народа ён нічога не зрабіў, не ўразіў яго і не адцзячыў за сваю вучобу, за тое, што даў кватэру, вывеў у людзі.

Праўда, неўзабаве герой зразумее, пгго жыццё працягваецца, але асалоды ад гэтага не адчуе. Іх сумеснае з Марынай існаванне набыло форму бясконцых спрэчак. Спрэчак бессэнсоўных, бязмэтных, працягаых, дзе аўтар выпрабоўвае на цярпенне ўжо не столькі саміх герояў, колькі1іытача. Інтэлігенты, гуманітарыі, яны страчваюць сваю годнасць.

Алесю Рамейку захацелася сцвердзіцца гаспадаром, мужам, бацькам. Хацелася быць хоць маленькім, але валадаром, нейкім такім напалеончыкам — але пры гэтым каб абавязкова яго яшчэ і кахалі. Самасцвярджацца герой пачаў па-за сям’ёй, з іншымі жанчынамі. Ён шукаў вялікае каханнс. Спачатку была Нона Варанчак, аўтарка рукапісу, які ён рэдагаваў.

Гісторыя кахання Ноны і Рамейкі, акрамя суму і непаразумення, нічога не выклікае. I нават смерць гераіні, недарэчная, з намёкам на самагубства, не паглыбляе гэты характар. Хутчэй наадварот. Пэўна, гэта зразумеў і сам аўтар: урэшце ён патлумачвае, што Варанчак не для яго, Рамейкавай душы, «яна мо толькі праз цела абудзіла прагу да нязведанага. А так у іх зусім мала агульнага, у іх няма таго клею, які можа склеіць, знітаваць дзве палавіны ў адно» [6, с. 36]. Варанчак, сведчыць аўтар, патрэбна была Рамейку як жанчына, якая вярнула яму веру, што рана ці позна ён усё ж знойдзе сваё шчасце.

Шчасце сваё Рамейка, нарэшце, знайшоў — з Ларысай Ланеўскай. Некалі яны разам вучыліся ў школе. Усе гэтыя доўгія гады Ларыса Ланеўская думала пра Рамейку, і гэта давала ёй сілы прайсці праз усе выпрабаванні, што выпалі на яе долю.

Мэта дасягнута. Героі разам. Першае, аб чым паспеў падумаць дарослы 50-гадовы мужчына, «як гэта важна ў жыцці, з кім ты ў пасцелі». А пасля аўтар пераходзіць ужо на сентыменталізм: «Нейкія зусім незнаёмыя дасюль пачуц- ці перапаўнялі яго (Рамейку. — В. Л.) ўсяго — і яму хацелася ажно плакаць» [6, с. 19]. I ўвогуле, свет для героя «стаў зусім не такі, як быў дасюль, ён пера- поўніўся нсчуванай музыкай, сонечным яркім святлом, якое жыло не толькі вакол яго, але і ў ім самім, ён быў перапоўнены ім да краёў, як зямля вадою ў лівень, і гэты лівень, вадаспад святла не абцяжарваў яго душу, а, Наадварот, рабіў лёгкай і шырокай, ён нібы ўзнімаўся ў неба, як шар, напоўнены лятучым газам…» [6, с. 32].Такія экспрэсіўна- рамантызаваныя метафары не выключэнне ў тэкстах У. Дамашэвіча.

Алесь Рамейка — не герой, не барацьбіт, не бунтар. Ён — ахвяра. Усё яго ранейшае жыццё было «на мяжы цярпення! Можна звар’яцець, можна павесіцца» [6, с. 37]. Ён і ад Марыны пайшоў не па сваёй волі, яна яго выгнала сама.

Псіхалагічна зусім не распрацаваны вобраз Марыны. Мы маем толькі стаўленне Рамейкі да гэтай жанчыны. Аўтар падае яе праз успрыманне мужа, які даўно страціў да жонкі ўсялякую павагу, не кажучы пра каханне. Няма аб’ектыўнай характарыстыкі гераіні, адсутнічае адлюстраванне яе ўнутранага свету. Пасля смерці Марыны (вось ужо сапраўды: аб памерлых — або нічога, або толькі добрае) Рамейка звернецца да былой жонкі з нечаканым прызнаннем: «Ты не шкадавала сябе для іншых, ты хацела, каб і ўсе былі такія, каб кідаліся ў агонь ратаваць тых, каму пагражае небяспека. Ты як той плывец, які ратаваў іншых, а сам утануў, патраціўшы апошнія сіпы» [6, с. 53]. Разам з тым, ён абвінавачвае менавіта жонку ў іх сямейным канфлікце. Крыху пазней прычыну драмы герой убачыць ужо ў жыцці: вінавата само жыццё. Яно было вельмі ўжо звычайным, шэрым, аднастайным. Вось Марына і хавалася ад гэтай аднастайнасці ў працы, замест таго каб схадзіць у тэатр, кіно або ў госці. Трэба, каб жыццё чалавека свяціпася ўсімі колерамі вясёлкі, тады і не будзе месца для «хатняй вайны».

Такім чынам, вінаватае жыццё? А сам герой? Думка аб віне ўласнай, суб’ектыўнай прамільгнула ў свядомасці Рамейкі. Але толькі прамільгнула. «А на каго крыўдаваць, на каго скардзіцца? Няма на каго, а калі не шукаць далёка, то на самога сябе. 3 яго ўсё пачыналася, а потым пайшло-паёхала…» [6, с. 140].

У параўнанні са сваімі папярэднікамі Апесь Рамейка як грамадская асоба вышядае яіпчэ болып здрабнелым, пасіўным, асацыяльным. Хоць ідэя служэння народу назусім героя не пакінула: «Для сябе жыць — гэта вельмі мала чапавеку. Для бацькоў, дзяцей, сваякоў — гэтага таксама мала, нават вельмі мала. Трэба мусіць жыць для свайго народа — вось тады чалавек будзе ірамадзянінам, сынам свайго народа, а не толькі сынам ці дачкой сваіх бацькоў».

Прыярытэтнасць сацыяльна-ірамадскага пачатку ў вызначэнні катэгорыі патрыятычнага — якасць тыпова савецкай эстэтыкі. Заслуга У. Дамашэвіча ў тым, што ён, няхай пакуль нясмела, але спрабуе аспрэчыць каноны гэтай ідэалагемы вуснамі сваёй гераіні — жанчыны і маці. Ларыса ўпэўнена, што дбаць пра сваіх дзяцей гэта «тое самае, што дбаць пра будучае. Пра народ» [6, с. 32].

Нядаўна ў надрукаваным у часопісе «Полымя» (№ 12, 2008) інтэрв’ю У. Гніламёдаў на пытанне, якім якасцям павінен адпавядаць добры мастацкі твор, адка- заў наступнае: «У добрым творы павінен быць асаблівы згустак энергетыкі — ці то ў героі, ці то ў канфлікце, абавязкова павінна быць нечаканасць… Інтрыга — таксама важная ўласцівасць закончанага твора. Многія пісьменнікі бяруць апісаннямі, характарыстыкамі, нечым яшчэ, але ўпусціць у твор інтрыгу азначае ўзяць за гузік чытача. Возьмеш яго за гузік, і ён будзе твой» [2, с. 131-132]. Менавіта ўнутранай энергетыкі, інтрыгуючага напалу, якія б дазволілі «ўзяць за гузік чытача», і не хапае раману У. Дамашэвіча. Твору бракуе мускулістасці, дынамікі. Ён празмерна расцягнуты, аморфны.

Зусім іншае ўражанне пакідае аповесць «Фінская лазня, або Цяжка ў гэта паверыць». Тут У. Дамашэвіч працягвае лепшыя традыцыі айчыннай рэалістыч- най ваеннай прозы: твораў М. Гарэцкага, В. Быкава, еўрапейцаў А. Барбюса, Э. Рэмарка, Р. Олдзінггона і інш. Працягвае сябе ранейшага — аўтара аповесці «Кожны чацвёрты».

Не так ужо шмат беларускіх пісьменікаў звярталіся да падзей вайны з Фінляндыяй. Успамінаецца пакуль што толькі раман I. Шамякіна «Зеніт».

У. Дамашэвіч значна пашырае поле свайго даследавання: у сферу мастацкага дыскурсу ён уводзіць два этнахараіегары — беларуса і фіна, дзве этнакультуры. Аўтар шукае і знаходзіць тое агульнае, што збліжае два народы, — абвостранае непрыманне вайны. Усялякай. Бо вайна ёсць зло, з усіх бакоў зло. Спачатку чыр- вонаармейцы высачылі фінскіх лыжнікаў, цэлы батальён, зрабілі засаду і амаль усіх пастралялі. Пасля тое ж самас зрабілі фіны з рускімі салдатамі. Адзін з удзельнікаў расправы кулямётчык Кашкін пасля гэтага страціў розум, ён плакаў, лаяўся, накідваўся на ўсіх з кулакамі: «Гады вы, гады, учынілі бойню! Бог вас пакарае! Ён вам не даруе» [6, с. 7]. Толькі на вайне дзейнічаюць не боскія, а зусім іншыя законы — антызаконы.

Беларускі хлопец Васіль Калатай марыў вучыць дзяцей фізкультуры на роднай Случчыне, алё лёс ці дзяржава распарадзіліся па-свойму. Ён, студэнт Мінскага інстытута фізкультуры, апынуўся на вайне, у скпадзе брыгады байцоў, пераважна спартсменаў-лыжнікаў. Гэтак жа, як распарадзілася дзяржава з героямі М. Гарэцкага, Э. Рэмарка, Э. Хэмінгуэя, Р. Олдзінгтона. Усіх гэтых маладых людзей спаецігла расчараванне: іх подзвігі і высокія памкненні былі нікому не патрэбныя. I жыцці таксама.

Васіль хутка ўпэўніўся, што Фінляндыя не вельмі хацела быць чырвонай, ёй і белай жылося някепска. I ў палон яны не здаюцца — ні паўзводна, ні асобна, як гэта абвяшчаў ім, навабранцам, камісар. Больш таго, фіны добра змагаюцца, узялі вось у акружэнне цэлы полк.

Упершыню твар у твар сутыкнуўся Васіль з праціўнікамі падчас знішчэння батальёна фінскіх лыжнікаў. Тут жа ён і пашкадаваў іх. Бо ім «таксама баліць, як і нам, і кроў у іх чырвоная, як і нашая. У кожнага з іх ёсць бацька і маці, у многіх — дзеці. Цяпер бацькі не прычакаюцца сваіх сыноў, дзеці сваіх бацькоў» [4, с. 7]. У героя ўзнікае пытанне: «Навошта ўсё гэта, навошта?» Менавіта такое пытанне ўзнікала і ў герояў літаратуры «згубленага пакаленпя».

Трагічныя сітуацыі мяжуюцца: зноў тая жцарога, тая ж белізна снегу, такія ж заснежаныя дрэвы, але цяпер жывымі мішэнямі становяцца ўжо чырвонаармейцы, гэта іх фіны заманілі на паляну, якая аказалася ніякай не палянай, а глыбокім заснежаным возерам. «Што ж гэта робіцца?» — спытаўся Калатай у байца, які ляжаў побач… «Што гэта робіцца?» — пытаўся ўжо сам у сябе Калатай — і не мог даць адказу» [4, с. 9]. У аповесці падаецца гаыбока рэалістычны вобраз вайны: «Стрэлы гулі — шумелі — стагналі — адбіваліся рэхам. Падалі байцы, белы снег тут і там афарбаваўся крывёю. Людзей ахапіла паніка, яны былі проста агаломшаны тым, што рабілася навокал, побач з імі, але нічога не маглі зрабіць, каб неяк памяняць сітуацыю на сваю карысць: яны былі бездапаможныя, як дзеці на глыбокай вадзе. Іх проста расстрэльваў нябачны праціўнік, як курапатак на белым снезе: кожная куля знаходзіла сабе цэль»[4, с. 9].

Адлюстраваная сцэна вайны па глыбіні трагізму і ступені мастацкасці адметная не толькі ў прозе У. Дамашэвіча, а ўвогуле ў літаратуры аб вайне, у тым ліку і ў еўрапейскай.

Ад тысячы байцоў засталося ў жывых каля трыццаці. Але і тыя сталі палоннымі. Фіны разабралі іх як дарэмную рабсілу. Такім чынам беларускі хлопец Васіль Калатай апынуўся ў сям’і Якаба і Марты Хапайненаў.

Пісьменнік параўноўвае дзве народныя свядомасці не для таго, каб знайсці адрознасць, а наадварот — агульнае. Як было ў В. Быкава («Адна ноч») і М. Гарэцкага («Рускі»):

Апынуўшыся ў звычайнай фінскай сям’і, Калатай нібыта абстрагуецца ад сябе ранейшага — ад Калатая-воіна, Калатая-заваёўніка. Прайшоўшы праз крывавую «лазню», якую ўчынілі фіны на лясным возеры, герой неўзабаве «пакаштаваў яшчэ адну лазню — сапраўдную фінскую лазню, якую наладзіў яму Якаб Хапайнен разам са сваім сынам Юханам». Вада хутка змыла пот вайны, але ў душы героя застаўся цяжар. Калатай адчувае віну перад усімі загінуўшымі, і не толькі перад імі. Ен вінаваты і перад гэтымі людзьмі, з якімі цяпер парыцца, бо ён ішоў іх заваёўваць, — а стаў іх парабкам. Герой спасцігнуў вельмі важную для сябе ісціну, што «вайна нічога добрага нікому не нясе — ні аднаму, ні другому боку» [4, с. 19]. Чалавек нараджаецца дзеля жыцця, а не дзеля смерці. I ўвогуле, ці мае права адзін народ заваёўваць іншыя народы? Ці меў права ён, Васіль Калатай, умешвацца ва ўнугранае жыццё фінаў? Вось пытанні, якія ўсё глыбей уваходзілі ў свядомасць героя.

Аўтар настойліва параўноўвае Фінляндыю з радзімай свайго героя — Беларуссю: «I лес такі, толькі больш дрымучы, і ежа, яечня на патэльні — усё як у нас. I вятрак зусім як у нас» [4, с. 27]. I сам Хапайнен рэзаў хлеб зусім так, як гэта рабіў яго, Васіля, бацька. Вось таму і ўзнікла ў героя «нейкая нават міжвольная павага, мо трохі нават падобная да той, якая ў яго была да свайго бацькі» [4, с. 23]. Ды і Марта Хапайнен «ну якраз як наша беларуская цётка» [4, с. 35].

Гэтаксама пазней аўтар будзе параўноўваць Беларусь са Швецыяй. Калі ішлі з Юханам па незнаёмым горадзе, Васілю здавалася, што яны «ідуць як усё роўна па якім беларускім райцэнтры, толькі тут снегу больш, а вуліцы лепш расчышчаны — усяго той і розніцы» [4, с. 58], «такія ж дамы, такое ж скрыжаванне вуліц — ну якраз бачыў недзе ў Слуцку ці Бабруйску» [4, с. 59]. Узнікае ідэя роўнасці і еднасці ўсіх народаў свету.

3 цягам часу герой У. Дамашэвіча ўсё болып аддаляўся ад вайны, ён гпядзеў на яе ўжо інакш, не як чалавек «з усходу», а «ўжо неяк нібы зверху, ці збоку, а мо нават і з захаду» [4, с. 33]. Праўда, сумненні зрэдку яшчэ ўзнікалі, чаму ён не там, на лініі Манергейма, дзе паміраюць людзі, «чаму не лёг касцямі там, на заснежанай роўнядзі крывога возера, дзе ляглі яго таварышы-сябры» [4, с. 28]. Але часцей за ўсё яго апаноўвала іншае пытанне: чаго ён, хлопец з мірнай Беларусі, апынуўся ў далёкай Фінляндыі, што яму тут трэба? Спачатку, хоць і не па сваёй волі, ён стаў акупантам, а пасля, зноў жа не па сваёй волі, стаў палонным. I тут герой прыходзіць да нечаканай высновы: на чужой зямлі лепш быць палонным, чым акупантам — «болыны гонар, хоць і невялікі» [4, с. 37]. Гэта, можна сказаць, рэвалюцыйная заваёва былога савецкага пісьменніка, які цяпер прыйшоў да новага разумення пагрыятызму — пацыфісцкага, або разумення патрыятызму па-народнаму.

Звяртаючыся да канцэпцыі асобы чалавека, У. Дамашэвіч адмаўляецца ад сацрэалістычнага (Горкаўскага) услаўлення асобы; празаік лічыць, што чалавек знаходзіцца ў палоне свайго ўласнага лёсу-наканавання, і «ён будзе з ім усё яго жыццё, і ніхто не здолее яго памяняць» [4, с. 38]. Бо гэты асобны, індывідуальны лёс ёсць частка вялікага агульнага «лёсу». Чалавек «робіцца нейкі маленькі, як пясчынка ў сусвеце, ён робіцца часткаю менавіта нечага велізарнага, бяскрайняга, што злучаецца недзе там, далёка і высока з яшчэ нечым большым, і ты ўжо не сам па сабе, а нехта і нешта, што трапляе ва ўладу сусвету, і не ты сам сабою кіруеш, думаеш, рашаеш, а кіруе і рашае за цябе нешта тое, што пазірае на цябе з вышыні соцень і тысяч кіламетраў, і яно, тое, бачыць цябе — нават навылёт — а ты яго не бачыш, толькі адчуваеш, якая агромністая сіла трымае цябе ў сваіх нябачных, мяккіх, але моцных абдымках» [4, с. 29].

Злая і цёмная сіла, а дакладней, антысіла, у асобе дзяржавы ўцягнула Васіля ў вайну. Другая сіла — у асобе Якаба Хапайнена — імкнецца супрацьстаяць гэтай антысіле, сілам вайны, праўда, незвычайна, шляхам здрадніцтва, уцёкаў ад вайны. Якаб вырашыў пераправіць Васіля разам са сваім сынам Юханам у мірную Швецыю. I вось гэтыя два хлопцы — беларус і фін — нібыта вырашылі даказаць усяму свету, што іх уцёкі — гэта зусім не здрада, а калі і здрада, то толькі дзяржаве, а не народу. Яны не хочуць нікога забіваць. I самі не хочуць быць забітымі!

Трагедыя народа, як і трагедыя часу, бачыцца У. Дамашэвічу ў тым, што адмовіцца ад зброі могуць толькі адзінкі, а не сотні ці мільёны салдат, якіх «гоняць на бойню паміраць за чужыя ім інтарэсы» [4, с. 49]. Дзяржава ператварае людзей на вайне не толькі ў ахвяр, але і ў робатаў, прымушаючы іх слепа выконваюць злачынныя загады.

У. Дамашэвіч ратуе свайго героя ад фінскай кампаніі 1939—1940 гадоў. Толькі рэаліі жыцця перамагчы нават талент не можа. Васіля Калатая абві- навацілі ў здрадзе і шпіёнстве. Ад смерці ці Гулага яго выратавала вайна 1941—1945 гадоў.

Для народнага патрыятызму ў сусветным маштабе час пакуль не наспеў.

У «Фінскай лазні» дамінуе рэалістычна-аб’ектываванае адлюстраванне, але разам з гэтым можна сустрэць і элементы прыгодніцкай літаратуры і дэтэктыва. Усё гэта спрыяе чытабельнасці тэксгу, робіць яго шматстайным па стылю.

Даследаванне творчасці Уладзіміра Дамашэвіча было б няпоўным, калі б мы не закранулі дзённікавыя запісы пісьмснніка, якія шырока публікаваліся на старон- ках айчыннага друку. Аўтар стварае своеасаблівую панараму літаратурнага жыцця, яго маральную атмасферу, якая поўніцца і-аласамі дзесяткаў і соцень творцаў.

I яшчэ. Чытаючы творы У. Дамашэвіча, трэба абавязкова ўлічваць атмасферу таго часу, у які яны пісаліся, патрабаванні гэтага часу. Бо, як слушна адзначыў Я. Гарадніцкі ў сваёй працы «Мастацкі свет беларускай літаратуры XX ст.», «літаратурны твор заўсёды нясе ў сабе адзнакі часу, у які ён быў створаны. Таму што, па сутнасці, час яго і стварае, надае яму непаўторнас аблічча» [1, с. 25].

* * *

А. Федарэнка ў публікацыі «Штрыхі да партрэта» («Маладосць», №2, 1998) назваў У. Дамашэвіча «пісьменнікам-рыцарам беларускай літаратуры» [7, с. 95]. I гэта сапраўды так. Празаік заўсёды быў годным рупліўцам на ніве айчыннага пісьменства. Ён і цяпер, нягледзячы на паважаны ўзрост, у страі і пра- цягвае сумленна служыць літаратуры і свайму народу.

Артыкул паступіў у рэдакцыю 11 чэрвеня 2009 года.

Валянціна Локун

Уладзімір Дамашэвіч: амплітуда таленту

Рэзюме

У артыкуле прааналізаваны асноўныя тэмы і матывы творчасці Уладзіміра Дамашэвіча апошніх гадоў. Вызначаны адметныя рысы аўтарскага стылю празаіка, адсочана дьгааміка светапогляду яго герояў. Асноўная ўвага надаецца псіхалогіі персанажаў, у прыватнасці, вызначана пэўнае падабенства жыццёвых установак цэнтральных дзеючых асоб твораў Уладзіміра Дамашэвіча апошніх гадоў. Прадметам аналізу сталі аповесці і раман празаіка, апублікаваныя з 1998 па 2007 год.

Локун, В.  Уладзімір Дамашэвіч: амплітуда таленту / Валянціна Локун // Полымя. – 2009. – № 8. – С. 164-172.

Між двух агнёў

Штрыхі партрэта Уладзіміра Дамашэвіча

Сярод шумнай кагорты “дзядей вайны” Уладзімір Дамашэвіч вылучаедца сціпласцю, нязрушным спакоем і разважлівасцю. А гэта не проста — быць вонкава ўраўнаважаным, калі ў душы ўсё кіпіць нязгодай, гневам, абурэннем, ісці да чытача без бугафорыі, без “піратэхнічных” эфектаў са спадзяваннем на давер і шчырасць, гаварыць стрымана, беспафасна, з хваляваннем і вострай зацікаўленасцю ў прадмеце гаворкі. У. Дамашэвіч у сваёй творчасці менавіта такі: не стараецца абавязкова спада- бацца, не баіцца, што застанецца непрыкметным за постацямі знакамітых аднагодкаў, не мітусіцца ў пагоні за славай і не бядуе, калі ўзнагарода або прэмія зноў абыходзяць яго. Ён робіць сваю справу ўпэўнена, грунтоўна, папярэдне ўсё даскандла абдумаўшы і спланаваўшы, клапоцячыся толькі пра тое, каб сказаць, шго хоча, і так, як хоча, умее, можа. Сціпласць і ўпартасць, а яшчэ здольнасць на грамадзянскі ўчынак вызначаюць натуру гэтага чалавека і пісьменніка, што ўжо само па сабе не дае надзеі на лёгкае жыццё.

У творах У. Дамашэвіча выразна чутны назвы вёсак і мястэчак, што знаходзяцца непадалёк ад Ляхавічаў, Баранавічаў, Клецка. Вёска Вадзяціна ў Ляхавіцкім раёне, дзе прайшло маленства празаіка, — радзіма ягонага бацькі, малазямельнага селяніна, змушанага часта выязджаць на заробкі, наймацца парабкам. Дзесятак хат вакол круглага, як стол, поля, на якім заставаліся яшчэ сляды нямецкіх акопаў з часоў першай суснетнай ваііны, — тут доўга, амаль тры гады, стаяў непарушна фронт, а калючым дротам навакольныя вёскі былі забяспечаны на ўвесь міжваенны перыяд. Для жывога ўяўлення хлопчыка ставала прастору… Жылі як да часу, усё чакаючы зменаў і не дужа спадзеючыся на будучыню: спачатку ў падсуседзях, затым сяк-так скідаўшы хату — з алешніка, без сенцаў. Калі Уладзіміру было 10 гадоў, бацькі пераехалі на матчыну радзіму, у вёску Якшычы ля Клецка: зямлі пабольшала, але “такой, што не пахвалішся, — балоцістая, нізкая, то яе залівала, то яна засыхала, то не ўлезці на поле з канём, то не ўбіць нарога.” Затое тут падлетак займеў шмат сяброў, усё больш нябогаў, у якіх польскія ўлады заарыштавалі бацькоў. 3 такімі дзецьмі ў хлопца было шмаг агульнага: яго дзядзька Павел, які моцна паўплываў на станаўленне Уладзіміра як чалавека і грамадзяніна, таксама сядзеў у астрозе за агітацыю на карысць уз’яднання Беларусі.

У школу Уладзімір Дамашэвіч пайшоў ужо пры Саветах, навучанне ішло на роднай мове. Вучыўся пэўны час пры немцах, але пасля таго, як захварэў бацька, больш праводзіў часу на гаспадарцы, разрабаванай акупантамі, ды хаваўся ў бліжэйшым ляску ці па чужых гумнах, бо пачаліся аблавы на моладзь, якую сілком забіралі ў Нямеччыну. Самыя светлыя моманты тады былі звязаны з кнігамі, якіх хлопчык прачытаў шмат — ”усё, што трапляла пад руку”. У Клецкай школе, дзе заканчваў навучанне будучы празаік, былі добрыя настаўнікі па мове і літаратуры: Пётр Паляшчук, Мікалай Люцко і Галіна Швабоўская. Увогуле ж, найлепшым настаўнікам стала жыццё падчас самага складанага перыяду гісторыі Беларусі. Яно і вучыла высокай маралі: “Будзь сумленньі, паважай старэйшых, слухай бацькоў, добра вучыся, не цурайся працы”. Засвоеныя ўрокі народнай этыкі дапамагалі выстаяць у хвіліны выпрабаванняў, рабіць правільны выбар, не схібіць, не саступіць ліху, хлусні, несправядлівасці, чцівасці. У 1948 г. У. Дамашэвіч стаў студэнтам філфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта, беларускага аддзялення, якое тады толькі адкрылася. Ён увайшоў у свет вялікага жыцця грамадства, стаў жыць яго клопатамі: “Менавіта ў гэты час я вучыўся думаць. Мяне цікавіла ўсё, і не толькі тое, што было па праграме”. Туг ён сустрэў сапраўдных сяброў, аднадумцаў: паэта Алега Лойку і крытыка Міхася Яроша, з якімі дзяліў радасць і гора, сумненні, роздум.

Менавіта тады Уладзімір Дамашэвіч імкнецца раскрыць свае здольнасці ў мастацкай творчасці: “Цягнулі да сябе больш за ўсё драматычньія, трагічныя тэмы, а яны былі не ў пашане”. Творчыя памкненні маладога пісьменніка адразу сутыкнуліся з жорсткай рэальнасцю апошніх гадоў сталінскага кіравання, а “жыць у хлусні” ён не ўмеў і не хацеў. Дэбютаваў празаік позна ў параўнанні з аднагодкамі. Спачатку давялося добра папрацаваць над чужымі рукапісамі — у выдавецтве “Народная асвста” над падручнікамі і дапаможнікамі, а ў выдавецтве “Беларусь”, у рэдакцыі мастацкай літаратуры, над творамі Васіля Быкава, Алеся Асіпенкі, Уладзіміра Караткевіча, Івана Пташнікава, Аляксея Карпюка, Вячаслава Ад.імчыка, Барыса Сачанкі — “рэдагаваў і ў іх жа вучыўся пісаць сам” Як рэдактар, канфліктаваў з занадта абачлівым выдавецкім начальствам — адстойваў права пісьменнікаў на сваё слова пра час. Пасля таго, як не згадзіўся з адмоўным выракам Галоўліта ў дачыненні да аповесці Аляксея Карпюка “Пушчанская адысея” (1964), змушаны быў падаць заяву на звальненне. Паспытаў вольнага хлеба, пакуль нарэшце не ўладкаваўся ў рэдакцыю часопіса “Маладосць”, дзе працаваў да самай пенсіі, перадаючы сваю літаратурную вывучку маладзейшым, успрымаючы іх поспех і няўдачы як свае ўласныя. Лічыў, што і ак і павінна быць у творчай сябрыне: “Я зайздросціў, але больш радаваўся — у нашу літаратуру ідуць добрыя здольныя хлопцьі, па тым, як пачынаюць, ужо відаць, што ў іх шмат энергіі, інтэлекту, смеласці не спрашчаць жыццё, а паказваць ва ўсёй яго складанасці, ва ўсім багацці яго фарбаў. А не даваць чорна-белы малюнак “.

Уладзімір Дамашэвіч заўсёды быў здольны на грамадзянскі ўчынак: этычнае сумленне нагадвала яму пра высокае прызначэнне пісьменніка ў Беларусі, які павінен быць абаронцам пакрыўджаных і прыніжаных, праўдашукальнікам, хадаком за народ. Логіка жыццёвага выбару прывяла творцу да таго, што менавіта ён на працягу цэлага дзесяцігодцзя, самага змрочнага і безнадзейнага, у перыяд “застою”, быў ці не адзіным беларускім літаратарам, які адкрыта, з трыбуны пісьменнгцкіх з’ездаў і пленумаў, выступаў на абарону беларускай мовы, сфера ўжывання якой тады катастрафічна звужалася. Трэба было бачыць, як адразу нямела зала і як аціхаў прэзідыум, дзе першыя месцы звыкла займала “высокае начальства”, калі Уладзімір Дамашэвіч ціха, прыглушана, крыху расцягваючы словы, пачынаў сваю малітву-галашэнне за родную мову.

Вядома, усё ішло і далей сваёй чарадой, аднак жа слова, якое многія чакалі, прамаўлялася, а мужны грамадзянскі ўчынак, на які адважваўся не кожны, нёс самы высокі этычны сэнс, служыў узорам маральных паводзінаў. Пазней, калі, здавалася, прыйшоў час менавіта такіх, як У. Дамашэвіч, сапраўдных абаронцаў беларушчыны, сумленнікаў, працаўнікоў, пісьменніка нейкі час можна было бачыць на шматлікіх мітынгах і дэмапсграцыях. Але шматслоўная гаварыльня, у якой знікаў чалавечы і нацыянальны сэнс Адраджэння, хутка яго расчаравала: ён неча- кана для ўсіх пакінуў шумную сталіцу і вярнуўся на радзіму бацькоў, дзе жыве і цяпер.

Апавяданне “Т р э ц і л і ш н і” (1957), з якога пачалося ўваходжанне Уладзіміра Дамашэвіча ў літаратуру, было апублікавана ў часопісе “Маладосць” і несла ў сабе многія рысы пісьменніцкай індывідуальнасці. У. Дамашэвіча як мастака слова прывабліваюць звычайныя людскія гісторыі, якія на першы погляд могуць здавацца досыць трывіяльнымі, як той жа “любоўны трохкутнік” у названым творы. Унутраны драматызм складаных дачыненняў паміж закаханымі раскрываецца не адразу, разгортваючы перад чытачом як бы скрутак з напісанымі на ім вогненнымі пісьмёнамі. Сам аўгар амаль ніяк не выяўляе вонкава сваіх эмацыйных ацэнак, яго мастацкае апавяданне простае, дакладнае, падрабязнае, прыкмегна аб’ектывізаванае. Сюжэтнае напружанне нарастае паступова, эпізод за эпізодам: выпадковая сустрэча маладога выдавецкага работніка Мікалая Васюка з Верай перарастае ў каханне — у гэтай яшчэ нядауна вясковай дзяўчыне герой бачыць свой ідэал: “Яму падабаліся ме наіўная прастата і непасрэднасць, у ёй не было ні кроплі фальшу і штучнасці. Яна не фарбуе пазногцяў і не робіць завіўкі. Усмешка яе — не дзяжурная какетлівая ўсмешка, пад якой хаваецца легкадумства, а выяўленне самых шчырых і чыстых пачуццяў. Яе сум — не капрыз распешчанай дачушкі, якой прыйшло ў галаву павадзіць цябе за нос, разыграць сцэну незразуметай асобы, а толькі роздум, толькі адпачынак стомленай маладой душы “.

Мікалай даведваецца, што ў Веры ёсць дзіця, якому яшчэ расці і расці, а таму цярпліва чакае, пакуль не адбудзецца тое, што і павінна адбыцца паміж маладымі закаханымі ў жыццё і ў хараство людзьмі: спатканне, прызнанне… Ён і ў горадзе паводзіць сябе так, бы паранейшаму жыве ў вёсцы, дзе ўсё навідавоку, марудзіць з прызнаннем, сумняваецца, вагаецца, а потым раптам бачыць, што спазніўся: у Веры з’явіўся жаніх, Адам Жук, яго аднакурснік, якога ён ведае як дужа самаўпэўненага юнака, з высокай думкай пра сябе і свае здольнасці. Жук кахае Веру, раўнуе да былога сябра і да ўсяго мужчынскага роду і нё зважае на тое, ці кахае яго Вера. Мікалай спрабуе ўмяшацца ў адносінь, Веры і Адама, але запозна: яны ўжо муж і жонка, Вера чакае дзіця. Гэта ўмяшанне псуе і без таго напружаныя сіасункі ў маладой сям’і. Але абражаны да глыбіні душы герой твора ўжо ні на што не зважае, выносячы прысуд, які не падлягае апеляцыі: каханне для яго вышэй за ўсё, у гым ліку і за абавязак перад будўчым дзіцём. Па сутнасці, ён аказвае каханай мядзведжую паслугу. Тым больш што Вера, як некалі пуш- кінская Таццяна Ларына, цвёрда вырашыла: “Ну што ж? Я заслужыла. I павінна адказваць за свае ўчынкі”. Твор завяршаецца нечакана, як гэта часта бывае ва Уладзіміра Дамашэвіча: разгарачаныя мужчыны б’юцца за жанчыну, і ў нейкае імгненне Мікалай бачыць, што ў Веры на твары страх — страх за жыццё свайго мужа, бацькі яе дзіцяці. Толькі тады ён здагадваецца, якія пачуцці жывуць у глы- біні душы гэтай жанчыны.

Да маральнай праблематыкі празаік зняртаецца неаднаразова ў сваіх апавяданнях “Д з я в о і а я к л я т в а” (1961),   “Н а ч н ы я с т р а х і” (1965), “А д ш ч а с ц я т а к с а м а П л а ч у ц ь” (1966), “Д а р о ж н ы я г і – с т о р ы і” (1975) і ў аповесцях “М іж двух агнёў” (1962)      і “Н і м ф а” (1977).

У апавяданні “Ад шчасцятаксамапла- ч у ц ь” разгортваецца як бы другая часіка сюжэта апавядання “Трэці лішні”: Віктар, жанаты мужчына, бацька, пазнаёміўся з развядзёнкай Нюрай, лічыць, што кахае яе, але разважае, што будзе, калі ён кіне сваю сям’ю і пойдзе да Нюры. “Дапусцім, яна стане з ім шчаслівай… А сям’я, жонка, дзеці, — ці застануцца шчаслівыя? А ён сам? Хіба будзе ён шчаслівейшы, ведаючы, што недзе там пакутуюць дзеці, растуць без бацькоўскай ласкі і спагады, без той баць- коўскай апекі, якая робіць іх дужымі і ўпэўненымі ў жыцці? А жонка? Хіба яму будзе соладка спацца, ведаючы, што недзе там яго былая жонка падлічвае капейкі, каб выкраіць са свае карэктарскае зарплаты на якое паліто дзецям ці на ласунак? Навошта, навошта ўсё гэта?”. Віктар так і не вырашыў, як яму быць і што рабіць. Апавяданне абрываецца на тым моманце, калі герой ловіць сябе на жаданні вярнуць усё назад, каб быць для каханаіі толькі выпадковым знаёмым.

Героі твораў Уладзіміра Дамашэвіча звычайна балансуюць на мяжы пачуццяў і думак, эмацыйных парываў і рацыянальнага разліку, сапраўды “між двух агнёў”, калі ўжыць вядомы фразеалагізм, вынесены празаікам у назву адной з ранніх аповесцяў. Яны знаходзяцца на раздарожжы паміж наступным і былым і павінны зрабіць свой адказны выбар. Настаўніца Валя Калейнік, калі перад ёю паўстала праблема маральнага выбару паміж сямейным спакоем, дабрабьггам, шчасцем і поўным небяспекі і рызыкі жыццём падпольшчыцы-партызанкі, сумненняў не мае, тым больш што яе муж, настаўнік Лукашык, у часіну цяжкіх выпрабаванняў вагаецца, паддаўшыся пачуццю крыўды на Савецкую ўладу, якая рэпрэсавііла яго бацькоў, і гатовы ўслугоўваць акупантам. Ён таксама робіць свой выбар, апынуўшыся гіаміж/двух агнёў і ведаючы, што небяспека падсцерагае яго паўсюль: духоўная дэградацыя адбываецца так шпарка, што ён сам не заўважае, як выдае паліцыянтам уласную жонку, тым самым адразаючы сабе ўсе шляхі назад і перакрэсліваючы сваё жыццё.

У аповесці “Н і м ф а”, напісанай на іншым, больш сучасным матэрыяле, тыповая сітуацыя, заўважаная статыстыкай і ўстрывожанай грамадскасцю. Расце колькасць разводаў і адпаведна ,колькасць сірот пры жывых бацьках, што само па сабе не абяцае нічога добрага ў блізкай буду- чыні. Пасля доўгіх гадоў службы на радзіму вяртаецца капітан Пашка Карыцкі, выпадкова сустракае сваё першае каханне — Вераніку Жывулькіну, пачуццё да якой яшчэ не астыла ў яго душы. Абодва разведзеныя — абодва памыліліся ў свой час, адмовіўшыся ад сапраўднага пачуцця ў імя прымхлівай мары. Вераніка-Ніка-Німфа нездарма мае столькі імёнаў: яна, як і яе міфалагічная папярэдніца, багіня перамогі, бо краса дапамагае ёй дасягнуць пастаўленай мэты і выйсці замуж за Жарэса (!) Ляхоўскага, самага звычайнага кар’ерыста і лавеласа. Як і німфа-русалка, яна няшчасная і падманутая. У Жарэса ўжо была жонка, якую ён пакінуў якраз тады, калі палічыў, што яна стала перашкодай на шляху яю кар’ерных амбіцый. Ланцуг няшчасцяў, такім чынам, доўжыцца, “любоўны трох- кутнік” ператвараецца ў “шматкутнік”, і канца гэтаму няма.

Уладзімір Дамашэвіч уважліва вывучае працэсы, якія ў наш час набываюць абрысы сапраўднай нацыянальнай бяды. У адрозненне ад статыстыкі, ён аналізуе не толькі тое, як людзі разводзяцца, але і тое, як яны сыходзяцца, каб стварыць сям’ю. Людзі за апошнія дзесяцігодцзі ў несвабодным абязбожаным грамадстве страцілі маральныя арыенціры, развучыліся адрозніваць дабро і ліха. Маральныя каштоўнасці, этычнае сумленне як праява найвышэйшага прызначэння чалавека замяняе людзям прыродны інстынкт, уласцівы любой жывой істоце, якая з яго дапамогай беспамылкова выбірае сабе пару, каб працягваць жыццё роду і віду. У пагоні за дабрабытам, незабяспечаным высокай духоўнасцю, людзі занядбалі здабыткі агульначалавечай культуры, традыцыі народнай маралі, якія толькі і выхоўваюць у чалавеку чалавека, абуджаюць розум і душу.

У апавяданнях “А б у д ж э н н е” (1964), “С і в ы к о н і к” (1967), “П е р ш а я с к р ы п к а” (1967), “С л е д у п а м я ц і” (1970) згадваюцца яскравыя эпізоды з часоў маленства, калі ў душы героя-хлопчыка, які яшчэ нічога не зведаў у сваім жыцці, акрамя вечнай галечы і нэндзы, абудзілася пачуццё прыгожага. Назіраючы за скокамі вясковых танцораў, слухаючы музыку вандроўных музыкаў, ён “нібы ачнуўся ад доўгага сну, глянуў на свет другімі вачыма і ўбачыў новыя змены, убачыў, што таго, чым жыў дагэтуль, ужо мала, бо на свеце ёсць нешта большае і прыгажэйшае, нешта такое, без чаго жыццё будзе здавацца няпоўным і нецікавьш “.

Аўтабіяграфізм як спосаб даследавання ўнутранага све- ту сучасніка, шляху яго духоўнага сталення і ўваходжання ў вялікі свет адразу заўважаецца і ў аповесці “С т у д э н т ы  а п о ш н я г а  к у р с а” (1964 — 1967), дзе пазнаюцца асобныя рэаліі з жыцця моладзі пачатку 50-х гг., некаторя персанажы, узятыя з рэальнасці, будучыя літаратары, навукоўцы, выкладчыкі беларускіх ВНУ. Русіновіч, па мянушцы Стары, — галоўны герой твора — па-беларуску разважлівы, павольны, флегматычны, сталее марудна, але засвоеныя аднойчы ўрокі этыкі зацвярджае назаўсёды. Ён не вельмі ўвішны, асабліва на фоне аднагодкаў, якія паспяваюць і веды атрымаць, і сябе паказаць з лепшага боку ў вучобе, і з дзяўчатамі лёгка пазнаёміцца: “Антановіч быў паэт, меў вясёлы, жывы характар, выдатііа вучыўся… Русіновіч, наадварот, быў ціхманы, замкнуты, не вызначаўся здольнасцямі, але быў чулы да чужой бяды”. Русіновіч мае на ўсё ўласны, вынашаны пункт погляду, які не хавае, гаворыць, што думае, пазбягаючы алегорый і эзопавай мовы, што ўскладняе яго жыццё і ў вялікім, і ў дробязях. Сябрам ён таксама рэжа праўду-матку ў вочы, што не ўсім падабаецца. Але гэтак жа ён паводзіць і ябе і з каханай, студэнткай Галяй, забываючы, што ў аднс сінах жанчыны і мужчыны шмат такога, што немагчыма выказаць у словах, а гумар, гульня са словамі часам ратуюць.

Русіновіч рэфлексуе, займаецца самаўдасканаленнем, а таму піша дзённік, урыўкі з якога прыводзяцца ў аповесці. Менавіта тут, застаўшыся сам-насам са сваім сумленнем, ён шчыры і адкрыты даастатку, бо пераканаўся з горкай практыкі, да чаго вядзе яго праўдзівасць у стасунках нават з самымі блізкімі людзьмі. Паводзіны юнака шмат у чым тлумачацца яго вясковым паходжаннем (тым, што ён з былой Заходняй Беларусі), самой наныянальнай гісторыяй, якая змушала беларусаў быць абачлівымі і асця- рожнымі, не спяшацца з рашэннямі. У гэтых адносінах асаблівы сэнс нясе наказ бацькі Русіновіча сыну, які ён дае, знаходзячыся на смяротным ложку: “Памятуй заўсёды, хто твае бацькі, не забывай, што ты мужык- беларус, хоць і навуку маеш. ІІамагай усім, хто слабейшы, хто можа прапасці, калі яму не падасі ў час руку… Не выракайся сваіх…” Аповесць завяршаецца весткай пра смерць Сталіна, для адных — гырана, для другіх — бацькі роднага. Герой адчувае: надыходзіць нонам эпоха, асэнсаванне якой прыйдзе пазней. А пакуль ён збіраецца паехаць да сябра, які жэніцца, — жыццё бярэ верх над палітыкай.

У рамане “К а м е н ь з г а р ы”13 (быў напісаны ў 70-х гг., а апублікаваны тольк; праз 20 гадоў) апавядаецца пра далейшую адысею беларускага інтэлігента, у лёсе якога шмат тоеснага з біяграфіяй аўтара. Лепшыя гады Кастуся Драгуна, выдавецкага рэдактара, выпалі на час, калі пасля “адлігі” пачаліся “прымаразкі”, а над краем спусцілася “начная эпоха” і ажылі відмы-начніцы. Акрылены надзеяй на нацыянальнае Адраджэнне юнак неўзабаве сутыкаецца з перашкодамі на шляху свабоднага самавыяўлення ў творчасці. Ён ведае, што ад яго як рэдактара мала залежыць лёс рукапіса: графаман Бортнік лёгка публікуе свае бездапаможныя опусы. Па-першае, ён — рздакгар часопіса, па-другое — каыуніст, па-трэцяе — “вельмі нядрэнны чалавек”. Затое як цяжка ідуць у друк кнігі таленавітых аўтараў, якіх рэдагуе і ўсяляк падтрымлівае Драгун: сапраўдныя рупліўцы на падазрэнні ў Сістэмы, якая штампуе шэрасці. Нішчацца таленты, ламаюцца лёсы, пануе прынцып: не жыві, як душа просіць, а жыві, як доля загадвае. Менавіта так жывуць многія.

Драгун, чорнарабочы літаратуры, культуры, па сваёй натуры і па ідэйнай пазіцыі іншы: упарты, праўдзівы, мужны, сумленны. Так, ён жыве пераважна эмоцыямі і імпульсамі, слабы як аналітык, не выходзіць за межы разуменняў свайю часу. Але менавіта такія, як ён, народныя інтэлігенты, стрымліваюць камень, які ляціць з гары, а ў момант, калі губляюць апошняе цярпенне, здольныя на рашучыя ўчынкі. Драгун заступаецца за сябра па пяры і ўзамен набывае самапавагу — пачуццё, якое ён вельмі цэніць у людзях. Праца і побыт — дзве асноўныя сферы персанажа — апісаныя дэталёва, часам з пратакольнай падрабязнасцю: тут адбываюцца галоўныя падзеі жыцця героя — на прапы ён канфліктуе з начальствам, а дома — змагаедца за сваё каханне, бо яго жонка па натуры не змагар і стамляецца ад нягодаў і бесперспектыўнасці. У Драгуна шмат сяброў-пісьменнікаў, многія з іх выпісаны так яскрава, што лёгка пазнаюцца іх прататыпы. Перад намі раман — сведчанне нядаўняй эпохі, калі ў глыбі жыцця адбываліся нябачныя працэсы духоўнага выспявання нацыі, ідэй незалежнасці і свабоды. У супрацьстаянні сістэме і мацнее характар Драгуна, які ўвабраў у сябе вяскова-хрыскіянскія запаветы з маленства і запомніў на ўсё жыццё ўрокі маралі, атрыманыя ў часы студэнцтва. Ён забывае пра сябе і кідаецца ў бойку, абараняючы прахожых ад дружыннікаў, якія ні з таго ні з сяго прычапіліся да іх… Камень, які каціўся з гары, падмінаючы ўсё на шляху (культуру, мову, літаратуру), наляцеў і на Драгуна: у неспрыяльных акалічнасцях церпяць найперш сумленныя, чулыя, таленавітыя людзі.

Яшчэ адзін “затрыманы” ў пісьменніцкім архіве твор — аповесць “К о ж н ы ч а ц в ё р т ы” (створаная ў 1977 — 1978 гг., надрукаваная толькі ў 1991 г.). Уладзімір Дамашэвіч, відавочна, знаходзячыся пад уражаннем апублікаванай тады кнігі трох аўтараў Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка “Я з вогненнай вёскі…”, згадвае яшчэ адзін трагічны эпізод часу вайны, у якім добра бачна, як адбьшауся генацыд і этнацыд. Га- лоўныя героі аповесці партызаны Алесь Ваўчэцкі і Пятро Паланейчык, даведаўшыся пра гібель сям’і Ваўчэцкага, вырашаюць самі пакараць вінаватых, хоць пэўнасці, што данеслі на суседзяў менавіта яны, няма. Тым самым Ваўчэцкі і яго сябра пачынаюць лік нявінных ахвяраў, які большае ў геаметрычнай прагрэсіі. Аповесць завяршаецца сімвалічным эпізодам, калі нямецкі камендант рассгрэльвае палонных, выбіраючы кожнага дзесятага, потым дзевятага, восьмага, нарэшце — чацвёртага. Траіх, якія засталіся жывымі, ён адпускае на волю: жывіце, маўляў, працягвайце род! У падтэксце твора аўтарская думка: усё магло быць інакш, менш бьыо б ахвяраў, стратаў, смерцяў, крыві, калі б не пач;ілася татальная вайна на ўзаемазнішчэнне, у якой віны шмат і ў адных, і ў другіх. Так, у час бойкі няма калі разважаць і ўзважваць, трэба змагацца, тым не менш, розум і ўзважанасць рашэнняў нікому не пашкодзіла. Аповесць “Кожны чацвёрты” яшчэ раз нагадвае чытачам пра той відавочны факт, што XX стагодцзе з’яўляецца трагедыяй для народа, і гэты факт вымагае свайго мастацкага, гістарычнага, філасофскага асэнсавання.

У апошнім па часе напісання творі , рамане “Н е праспі сваю дол ю” (1993), раскрываецца перадгісторыя ваенных падзей на Беларусі, а менавіта пачатак другой сусветнай вайны, якая тут разгарнулася яшчэ ў верасні 1939 г. Твор напісаны ў той час, калі ўжо можна было адкрыта гаварыць пра многае, ранс і забароненае: у ім героі — вязні польскіх астрогаў, якія трапляюць з агню ды ў полымя, вызваліўшыся з адной турмы і трапіўшы ў другую, досыць шматслоўна разважаюь пра трагедыю беларусаў, шматпакутную іх гісторыю, лёс культуры і мовы. Павевы новага часу моцна адчуваюці і ў новым творы У. Дамашэвіча, хоць многія творчыя праі лемы ў ім вырашаюцца хутчэй сродкамі публіцыстыкі, чым мастацтва. Раман адносіцца да той гісторыка-выкрывальнай, пафаснай белетрыстыкі, жанравыя і стылёвыя формы якой пэўны час прываблівалі шырокага чытача. Сёння відавочна, што мастацкая літаратура павінна вырашаць іншыя творчыя задачы і іншымі вобразнымі родкамі. Якімі? Гэта ўжо пытанне не да Уладзіміра Дамашэвіча, які зрабіў у беларускай літаратуры тое, што змог, і заняў сваю адпаведную нішу ў яе шматпакутнай гісторыі.

Міхась ТЫЧЫНА

Тычына, М. Між двух агнёў / Міхась Тычына // Родае слова. – 1998. – № 2. – С. 7 – 19.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed