Чарноцкі Напалеон

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Літаратурная Ляхавіччына

 

Напалеон Казіміравіч Чарноцкі

Нарадзіўся 13 ліпеня 1866 года ў маёнтку Нача Брынздоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

Напалеон Казіміравіч Чарноцкі памёр 14 лютага 1937 года.

Жыгамонт, Ю. Кірмашы і сядзібы берасцейшчыныПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Ляхавіц. р-наЧарноцкі Напалеон. Біяграфічныя звесткі

КІРМАШЫ І СЯДЗІБЫ БЕРАСЦЕЙШЧЫНЫ

  1. НАЧА (ЛЯХАВІЦКІ РАЁН)

На старонкі летапісаў Нача патрапіла ў XV стагоддзі як уладанне шляхцічаў Неміровічаў. Але даўжэй за ўсіх тут гаспадарылі манахі ордэна езуітаў, якім Нача належала да паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Расквітнела ж вёска пры шляхціцах Чарноцкіх.

У 1810 годзе сын Францішка Ксаверыя Міхал Чарноцкі заклаў тут сядзібу. Праз пяць гадоў у Начы з’явіўся палац, які пазней, у 1910 годзе, унукі Міхала захацелі бачыць болыы сучасным і запрасілі з Пецярбурга славутага архітэктара Крыжаноўскага. Усё, што ён тады зрабіў, цудоўна захавалася дагэтуль.

У палацы прайшлі дзяцінства і юнацтва знакамітага беларускага публіцыста і перакладчыка Напалеона Чарноцкага. Падчас вучобы ў Слуцкай гімназіі разам з сябрамі ён напісаў і выдаў па-беларуску рэвалюцыйную брашуру «Дзядзька Антон». Займаўся вершаванымі пе- ракладамі, пісаў і друкаваў артыкулы пра беларускую мову… Напалеон Чарноцкі скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта і далучыўся да рэвалюцыйнага руху, за што ў 1890 годзе быў высланы пад нагляд паліцыі на радзіму, у бацькаў маёнтак Начу Брындзоўскую. Але ад сваіх ідэй не адмовіўся.

Напрыклад, калі пра падпольную друкарню, ство- раную Юзафам Пілсудскім у Ліпнішках, даведаліся царскія ўлады, Напалеон Чарноцкі з сябрам сабраў друкарню ў скрынкі і перавёз у Начу, а пасля — у Мір, дзе займаўся лекарскай практыкай. I захоўваў там усе паперы і абсталяванне, пакуль друкарню не забраў будучы Прэзідэнт Полыпчы Станіслаў Вайцяхоўскі.

Не дзіва, што жыццё Напалеона Чарноцкага склалася менавіта так: у Начу часта прыязджаў сябар яго бацькі, вядомы фалькларыст і этнограф Міхаіл Федароўскі. Бацька ж Напалеона, Казімір Чарноцкі, быў удзельнікам паўстання Кастуся Каліноўскага. У сваім парку ён пасадзіў 12 лістоўніц — у памяць пра сяброў, якія загінулі. Ставіць помнікі паўстанцам было забаронена, і ў парку Чарноцкіх з’явіліся дрэвы і валуны, якім Казімір Чарноцкі даў імёны сяброў… Праўда, на сённяшні час захавалася толькі пара тых камянёў і некалькі лістоўніц.

Нельга не згадаць і Марыяна Фальскага, які на пачатку XX стагоддзя стаў знакамітым польскім вучоным, а пачынаў на Беларусі як публіцыст і перакладчык пад псеўданімам Янка Сваяк. Нарадзіўся ён у Начы, якая стала малой радзімай для многіх вялікіх людзей.

Юрый ЖЫГАМОНТ

 

Жыгамонт, Ю. Кірмашы і сядзібы берасцейшчыны : [урывак Нача (Ляхавіцкі раён)] / Юрый Жыгамонт // Літаратура і мастацтва. – 2017. – № 29. – 21 ліпеня. – С. 4.

 

«Перакладаў Н. Чарноцкі…»

Напалеон Чарноцкі — студэнт Маскоўскага універсітэта.

Беларускі перакладчык і публіцыст Напалеон Казіміравіч Чарноцкі нарадзіуся 13 ліпеня 1866 г. ў маёнтку Нач-Брындзоўская (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна). Скончыў Слуцкую гімназію (1887), медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта (1894). У Слуцкай гімназіі ўваходзіў у тайны гурток самаадукацыі, у Маскве — у інтэрнацыянальную студэнцкую арганізацыю, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. За ўдзел у студэнцкіх хва- ляваннях 1890 г. выключаны з універсітэта і сасланы пад нагляд паліцыі на радзіму ў маёнтак бацькі. Працаваў урачом ў Заходняй Бёларусі і Літве. У 1908—1912 г. у эміграцыі ў Канадзе. У 1885 г. ў Слуцку ўдзельнічаў у перакладзе на беларускую мову і выданні на гектографе першага варыянта рэвалюцыйнай брашуры «Дзядзька Антон». Перапісваўся з пісьменнікам У. Караленкам, на польскую мову пераклаў яго апавяданне «У дрэннай кампаніі». У 1910 г. выдадзены ў перакладзе Н. Чарноцкага на беларускую мову п’есы «Сватанне» А. Чэхава і «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага. Аўтар брашуры «Як бўдзе з зямлёю?» (1910), у якой прапагандаваў ліберальныя погляды. У артыкуле «Да пытання пра беларускую народную школу» (газета «Минский курьер», 10 красавіка 1908 г.) выступіў у абарону беларускай мовы, з прыязнасцю пісаў пра творчасць Якуба Коласа, паказаў добрае веданне беларускага фальклору. У «Нашай ніве» 21 чэрвеня 1912 г. змясціў допіс «3 Канады». Зрабіў апісанне батлеечнага прадстаўлення «Батлейкі з ваколіц Начы» (уключана ў кнігу «Народны тэатр». Мн., 1983). Памёр 14 лютага 1937 г.

3 ліста Н. Чарноцкага ў рэдакцыю газеты «Наша ніва», напісанага з Канады

27 мая 1912 г.

Шаноўны пане!

Коратка мы з Вамі зналіся, не ведаю, чы больш, як гадзіну. Аднак Вас я мог лепш пазнадь па Вашай рабоде. Вы патрапілі на сваю простую дарогу ды ідзіце тою дарогаю не першы год, хоць і ваша дарога не вельмі гладкая — ціснуць на Вас і справа, і злева, а мусіць наймацней проста з гары.

Едучы сюды, я меўся да Вас пісаць — ды прызнаюся, да гэтай пары не пісаў ні разу. Спачатку меў свайго клопату не мало. Далей не ведаў, чы жыве «Наша Ніва», якая яна, чы ў Вашых, чы ў другіх руках. Далей думаў сабе, ды і цяпер думаю: можа Вы ў Вільні тое самае аб Канадзе ведаеце, што я тут блізко таго, што на адном месцы седзячы 4 гады. Ужэ б пэўне напісаў, каб хоць аднаго беларуса спаткаў, але хоць шукаў я іх сют-тут па дарозе ды каля сябе — ні папаў ні на воднага.

Пісаў я да сваіх не раз, каб мне «Нашу Ніву» прысылалі, калі жыва. Ды цяпер пе ведаю, хто аба мпе спамянуў ды прыслаў Н. Н. і Беларускі каляндар. Вельмі я ўцешыўся, што жыва і здарова, здаецца моцныя карэнь- чыкі ў родную землю пушчае, дзе-нідзе кветкаю шчырай песні зацвіце, а ўжэ пэўне шчыра стараецца ў кожнай патрэбе даць народу добрую раду. А Вы мяне і пазнаць не маеце з чаго. Можа я не горш за Вас зычу белару- скаму народу, не аб сабе адно я думаў едучы сюды. Можа і трапіў на сваю дарогу, дзе не для мяне аднаго месца е, толькі па той дарозе я нікуды яшчэ не дайшоў, ды следу маёй работы пакуль што німа.

Аддзел рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР, 21—70, л. 1—3 адв.

 

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ляхавіц. р-на / Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-скл. В. У. Скалабан; Маст. А. М. Хількевіч. – Мн.: БелСЭ, 1989. – С. 116.

Напалеон Казіміравіч Чарноцкі нарадзіўся 13 ліпеня 1866 года ў маёнтку Нача Брынздоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Малодшы брат уладара маёнтка Нача Міхала Чарноцкага.

Навучаўся ў Слуцкай гімназіі, якую скончыў у 1987 годзе. У час вучобы ўваходзіў у тайны гурток самаадукацыі і цікавіўся беларускім фальклорам. Напалеон Чарноцкі ўваходзіў у групу, якая займалася перакладамі на беларускую мову. Удзельнічаў у перакладзе на беларускую мову і выданні на гектографе першага варыянта рэвалюцыйнай брашуры «Дзядзька Антон» (1885).

Напалеон Чарноцкі паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, увайшоў у інтэрнацыянальную студэнцкую арганізацыю. У 1890 годзе быў выключаны за ўдзел у падпольных гуртках і студэнцкіх хваляваннях. Быў прыгавораны да хатняга арышту пад наглядам паліцыі ў бацькоўскай сядзібе Нача. Праз год аднавіўся на факультэце, скончыў яго ў 1894 годзе, і пачаў працаваць урачом.

Перапісваўся з рускім пісьменнікам Уладзімірам Караленкам (1856–1921), пераклаў на польскую мову яго апавяданне «У дрэннай кампаніі» (каля 1887). Пераклаў на беларускую мову – п’есы А. Чэхава «Сватанне» і М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі» (1902), «Пашыліся ў дурні» (1908). У перакладзе вадэвіля Антона Чэхава Н. З. Чарноцкім рускія прозвішчы набылі беларускі каларыт: Сцяпан Сцяпанавіч Чубукоў стаў Сцяпанам Чыбухам, Іван Васільевіч Ломаў – Іванам Ламакай, Наталля Сцяпанаўна – Наталкай.

У 1904 годзе Напалеон Чарноцкі быў мабілізаваны ў Рускую армію і адпраўлены ў якасці ўрача на Руска-японскую вайну, трапіў на Манчжурскі фронт. Пасля вяртання ў 1905 годзе прадаў сваю частку спадчыны і ў 1908 годзе пераехаў у Канаду, дзе набыў надзел зямлі і працаваў звычайным фермерам. Застаўшыся амаль без грошай, у 1912 годзе вяртаецца на Радзіму. У час Першай сусветнай вайны зноў прызываецца ў Рускую армію.

З 1919 па 1920 гады Н. З. Чарноцкі прызначаны старшым рэферэнтам санітарнага аддзела Вільні ва ўрадзе Пілсудскага. Пасля Рыжскага падзелу (1921) займаўся ўрачэбнай практыкай і вывучэннем народнай медыцыны. У 1922 годзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю. Працаваў урачом у Вільні, Іўі, Гродна, Навагрудку, у 1931–1936 годах жыў і працаваў у Лідзе. Паблізу вёскі Лебяда Вялікая Лідскага павета ў 1934 годзе заклаў плантацыю лекавых раслін. Пасля Вялікай Айчыннай вайны калгас вёскі Мажэйкава Лідскага раёна працягнуў справу гадавання лекавых раслін, зараз плантацыя займае 800 га.

У захаванні здароўя і лячэння хворых Н. З. Чарноцкі надаваў вялікае значэнне сілам прыроды. Неаднаразова на з’ездах урачоў і ў друку выдвігаў ідэі аб неабходнасці будаўніцтва на камерцыйнай аснове санаторыяў у сасновых барах для малазабяспечаных хворых. Аднак здзейсніць гэтыя праекты з-за матэрыяльных цяжкасцей не ўдалося.

Н. З. Чарноцкі з’яўляўся аўтарам брашуры «Як будзе з зямлёй?» (СПб., 1907), дзе прапагандаваў ліберальныя погляды на вырашэнне пытання з зямельнымі надзеламі. У артыкуле «Да пытання пра беларускую народную школу» (Минский курьер. 1908. 10 апр., № 64) абгрунтоўваў права беларускага народа на развіццё сваёй нацыянальнай культуры і школы, з прыязню пісаў пра творчасць Якуба Коласа, паказаў добрае веданне беларускага фальклору, выказаў думку, што прыйшла пара заснаваць легальнае «Таварыства сяброў беларускай школы». Аўтар нарыса «Аб адбудове гістарычнай Літвы», шэрагу публікацый з успамінамі пра рэвалюцыйны рух, пра М. Абрамовіча ў газетах «Наша ніва» і «Вольная Беларусь». У «Нашай ніве» 21 чэрвеня 1912 года з’явіўся допіс Н. Чарноцкага «З Канады». У 1928 годзе напісаў артыкул «Батлейкі з ваколіц Начы», дзе распавядае пра свае дзіцячыя гады і апісвае батлеечнае прадстаўленне.

Н. З. Чарноцкі быў чалавекам вялікіх здольнасцей, кіпучай энергіі, з шырокім колам грамадскіх зацікаўленняў. Доктар па прафесіі, Н. З. Чарноцкі меў, несумненна, здольнасці літаратара, акцёра, рэжысёра. Быў пастаноўшчыкам і рэжысёрам асобных аматарскіх спектакляў. Перакладзеныя творы Марка Крапіўніцкага доўгі час былі акрасай і беларускай савецкай сцэны. Ён унёс пэўны ўклад у развіццё не толькі беларускага тэатра, але і беларускай нацыянальнай асветы, выступаў і як літаратурны крытык.

Пасля 1934 года Напалеон Казіміравіч сыходзіць з медыцынскай працы і пераязджае ў свой маёнтак Вялікая Лебяда каля станцыі Скрыбаўцы (сучасны Шчучынскі раён). Апошнія гады жыцця правёў у маёнтку, вырошчваў зёлкі, даследаваў наваколле.

Напалеон Казіміравіч Чарноцкі памёр 14 лютага 1937 года.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed