«Мае гады — маё багацце»: рэспект-сустрэча з Валянцінай Пабягайла
Давайце не цурацца роднай мовы, Успамінаць яе жывыя словы, Якія мы яшчэ ў маленстве чулі У песнях-калыханках ад бабулі. В. Пабягайла Зямля ляхавіцкая… Шчырая на душэўныя песні і галасы, багатая на традыцыі і таленты, шчодрая на гістарычную спадчыну і яе захавальнікаў, невычарпаная на дасціпнае і трапнае слова… І няхай не …