Дыдышка Вера. Біяграфічныя звесткі

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу  >>> Літаратурная Ляхавіччына >>> Дыдышка Вера

 

Паэтэса нарадзілася 20 кастрычніка 1940 года ў вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна. Ад бацькоў, простых людзей, перадалася любоў да кнігі, асабліва беларускай. Вучылася на філфаку Мінскага педінстытута імя М. Горкага, дзе педагогамі былі знакамітыя беларускія філолагі Фёдар Янкоўскі, Міхась Яўневіч, Мікалай Гурскі. А далей была творчая праца: у дзіцячым доме, у школах Ляхавіцкага раёна. Ніколі не пераставала займацца паэзіяй.  Паэтычныя зборнікі Веры Дыдышка “Святло душы”, “Надзея”, якія ўбачылі свет у 2004 годзе, сталі сапраўднай падзеяй у культурным жыцці нашага раёна. Вера Іосіфаўна піша з любоўю і пра любоў. Да зямлі, чалавека, матулі, да жыцця. Мясцовы кампазітар, былы вучань педагога Веры Іосіфаўны і музычны кіраўнік Свяціцкага СДК Мікалай Сокал напісаў шмат песень на словы паэткі. У скарбонцы Веры Іосіфаўны тры кнігі паэзіі. Апошняя была выдадзена ў 2015 годзе. Яна атрымала назву “Узрушэнне сэрца”. Друквалася ў “Настаўніцкай газеце”, газетах “Звязда” і “Рэспубліка”, “Ляхавіцкі веснік”. 25 сакавіка 2021 года Веры Іосіфаўны Дыдышка не стала.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed